Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 14

2022-06-21 19:03:12
ТАЯМНІЧЫ ЛОШЫЦКІ ПАРК

У сераду, 22.06, шпацыруем па маляўнічаму й цікаваму парку!
У гэтым файным кутку разнастайнай флёры ды фаўны, мы даведаемся пра вэрсіі паходжаньня назвы гэтых мясьцін, іхную насычаную гісторыю
Пабачым спадчыну вядомых радоў, што валодалі гэтымі мясьцінамі
Даведаемся пра легенды й паданьні парку: чаму лепш не блукаць в ваколіцах нападпітку, і ў якога дрэва варта прасіць шчасьця ў асабістым жыцьці
Хто такая Белая Пана, і чаму ў Лошыцкай сядзібе замуравана вакно
Адчуем моц( ва ўсіх сэнсах) віленскага барока
Згадаем пра змрочнае ды журботнае месца - Чорны Яр
А таксама даведаемся, як з паркам зьвязана грамадзянка ЗША, пахаваная на вайсковых могілках Менска

Збор а 19.30, ля цэнтральнага ўваходу ў парк, ля галоўнай брамы (скрыжаваньне Маякоўскагаі Барадзінскай)

Пішыце пра наведваньне ў прыватныя. @mike1547 Далучайцеся, будзе цікава!
232 views16:03
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 17:17:33 ​​Якія забабоны ў беларусаў-палешукоў?

21 чэрвеня 1864 году у вёсцы Бялевічы Слуцкага раёну нарадзіўся Аляксандр Сержуптоўскі, беларускі фальклярыст, этнограф, публіцыст, мовазнавец.

Першыя ягоныя публікацыі зьявіліся ў 1891 годзе ў Менскіх губернскіх ведамасьцях. Спадар Сержуптоўскі дасьледвваў побыт у Слуцкім і Мазырскім паветах, а адначасова з вывучэньнем матэрыяльнай культуры зьбіраў казкі, легенды, паданьні – яны ўвайшлі ў зборнік “Казкі і апавяданьні беларусаў-палешукоў”.

На гэтым ён не спыняўся – свае назіраньні пра мову беларусаў ён выклаў у працы «Да пытаньня аб беларускай артаграфіі». У 1925 годзе Аляксандр Сержуптоўскі зрабіўся чальцом Інбелкульту, склаў зборнік беларускіх прыказак і прымавак, больш за 20 гадоў працаваў над дасьледваньнем “Побыт беларусаў”.

Што трэба ведаць перад тым, як крочыць на Палесьсе? Пра асноўныя забабоны тамашніх беларусаў чытайце ў фундамэнтальным зборніку “Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў” па спасылцы.

#мова #supermova #мовазнаўства #гісторыя #інбелкульт #палессе
354 views14:17
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 17:11:35 Супер Мова pinned «Моўная Афіша 21-27.06. (Новымі мерапрыемствамі дзяліцеся ў каментарах) Фэсты і майстар-класы 24-25.06 - "Купальскія ўікенды" ў Суле! 24.06 - Запрашаем на майстар-класы па лінагравюры Вандроўкі і экскурсіі 22.06 - шпацыр ТАЯМНІЧЫ ЛОШЫЦКІ ПАРК 24-26.06…»
14:11
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 17:11:21 Моўная Афіша 21-27.06.
(Новымі мерапрыемствамі дзяліцеся ў каментарах)

Фэсты і майстар-класы
24-25.06
- "Купальскія ўікенды" ў Суле!
24.06 - Запрашаем на майстар-класы па лінагравюры

Вандроўкі і экскурсіі
22.06
- шпацыр ТАЯМНІЧЫ ЛОШЫЦКІ ПАРК
24-26.06 - анонс ад Набліжэння
25-26.06 - купальскі сплаў на байдарках "Міфалагічная Вялля"
26.06 - велашпацыр Мінск-Прылукі- Воўчкавічы

Анлайн-мерапрыемствы:
21.06
- Штоаўторак размаўляем “Хатнія гадаванцы” з Сябры
28.06 - лекцыя Таемны свет бортніцтва: святло сівой даўніны ў сучаснасці
- гутаркі Вольнай мовы

Канцэрты і танцы
23.06
- у “Кавярня над Нямігай” юбілей Маккі (80!)
- панядзелак і чацвер Беларускія традыцыйныя танцы ў Менску

Выставы і імпрэзы
23.06
- экскурсія па выставе “Залаты век беларускага іканапісу. XVII стагоддзе”
️да 03.07 - выстава МНЕ СНЯЦЦА СНЫ АБ БЕЛАРУСІ... прысвечаная 140-годдзю двух народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
️да 31.12 выставачны праект Дыяменты стагоддзя: з бібліятэчнай калекцыі

Музеі
19-22.06
- “Музей-дача Васіля Быкава” адзначаюцца дні памяці Васіля Быкава.
22.06 - Музей яўрэйскай культуры "Фіш-Кульбак" -- рэцэпт яўрэйскага рамана пра Мінск ("Зэльменянэр" Мойшэ Кульбака).
25.06 - літаратурна-музычнае свята “Цімкавіцкія вытокі”, прысвечанае дню нараджэння Кузьмы Чорнага.
25.06 - Літаратурнае падарожжа на Ушаччыну “1.1.1”
МУЗЕЙ ЦЭГЛЫ і цікавых знаходак у берасцейскіх дворыках

Спектаклі
спектаклі «Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii»
спектаклі «Тэатра юнага гледача»
спектаклі «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа» г. Віцебск
спектаклі «Беларускі тэатр “Лялька”» г. Віцебск

Падтрымка беларускай мовы
Рыхтуемся да ТРАДЫЦЫЙНАГА святкавання КУПАЛЛЯ Магчыма вам спатрэбяцца гэтыя інструкцыі
Выйшаў новы нумар часопіса «Дзеяслоў»
Падкаст Хто ты Гэткі? Выпуск першы: Вацлаў Іваноўскі чалавек-пытаньне
Графічны раман Сваякі. Васіль Быкаў.
Мультверш "Сямейка фламінгаў"

#supermova #мова #афіша
322 viewsedited  14:11
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 11:17:21 ​​Гісторыя Беларусі павінна пісацца з пункту гледжаньня беларуса

Сёньня віншуем зь Днём народзінаў беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафэсара Валянціна Голубева.

У 1981 годзе ён скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, прайшоў навуковыя стажыроўкі ў Жэнэўскім, Беластоцкім, Варшаўскім, Уроцлаўскім, Ягелонскім, Пазнанскім унівэрсытэтах, Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце.

У 2006 годзе Валянцін Голубеў першым атрымаў узнагароду імя Льва Сапегі, што дазваляе цягам амаль году за кошт фундатараў займацца навуковаю працаю й выкладаць у 5 польскіх унівэрсытэтах. Спадар Голубеў мае вялікі досьвед выкладаньня гістарычных дысцыплінаў у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце, Беларускім гуманітарным ліцэі.

Па запрашэньні Зянона Пазьняка Валянцін Голубеў уступіў у Беларускі Народны Фронт і балатаваўся ад БНФ у дэпутаты на паўднёвым захадзе Менску. З 1990 па студзень 1996 году — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, каардынатар Апазыцыі БНФ.

Ён упэўнены – гісторыя Беларусі павінна пісацца з пункту гледжаньня беларуса. А на пытаньне што будзе, калі беларусы на загавораць па-беларуску, ён упэўнена адказаў:

- Зьнікнуць. Але такога ня будзе.

#мова #supermova #гісторыя #гісторыябеларусі #голубеў
454 views08:17
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 20:02:08
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Частка 2 XX ст.

Беларуская мова ў Расейскай імперыі, у БНР, у БССР, пры нямецкай акупацыі і ў незалежнай Беларусі.





Першае відэа Частка 1 X-XIX ст.





Паглядзіце самі і падзяліцеся з сябрамі.
158 views17:02
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 20:01:53
А ў нас новае відэа!

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Частка 1 X-XIX ст.

Калі ў беларусаў з’явілася пісьменнасць?
У якім дакуменце была ўпершыню замацавана дзяржаўнасць беларускай мовы?
Як і калі пачалася моўная дыскрымінацыя?

Адказы ў відэа





Паглядзіце самі і падзяліцеся з сябрамі.
147 views17:01
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 15:00:03 ​​Экзыстэнцыялізм Васіля Быкава

19 чэрвеня 1924 — нарадзіўся Васіль Быкаў, выдатны беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзяяч.

Ён сказаў праўду пра вайну. Вайна Быкава сказала праўду пра чалавека. А чалавек Быкава нічога не сказаў. Нікога не асудзіў і не прамовіў патрэбных банальнасьцяў: сытуацыі пату не пасуе патас і трэба пачынаць спачатку. Ён нават не ўсьміхнуўся стомленай усьмешкай пераможцы, гэты быкаўскі чалавек, які раптам намацаў у сабе сэнс.

Бадай у кожным быкаўскім творы падзеі разгортваюцца ў сытуацыі пагранічча, яго героі нібыта ўвесь час рухаюцца на вузкім лапіку нічыйнай тэрыторыі, якую трэба адолець. Яны ня надта задумваюцца, чыёй воляй дадзеная ім гэтая спрэс замінаваная мяжа: паміж маральлю і выжываньнем, паміж «я» і «звыш-я», паміж ганьбаю і... Ня гонарам, не — проста адсутнасьцю ганьбы, на большае яны не прэтэндуюць. Мяжа паміж жыцьцём і сьмерцю, геамэтрычна простая і блізкая, як ніколі, ня надта дазваляе ім лавіраваць.

Ляндшафты ягонага сьвету, пераважна беларускія, свае, гіблыя — ідэальнае месца для такіх практыкаваньняў. Натыкаючыся ў тумане на сьцены, блытаючы сьляды, скочваючыся ў лагчыны, правальваючыся ў дрыгву, марна спрабуючы зьнікнуць, растварыцца ў гушчары — так спрабуюць пазьбегнуць выбару на гэтай зямлі. Але ён усё адно насьцігае.

Сваю ўласную «ваенную» тэму Быкаў некалі сфармуляваў так: «Што такое чалавек перад зьнішчальнай сілаю бесчалавечых абставінаў? На што ён здольны, калі магчымасьці абараніць жыцьцё вычарпаны і прадухіліць сьмерць немагчыма?»

З самага пачатку Быкаў быў пасьлядоўна беларускі — і гэтая дарога, выкладзеная брукам яго ўсё больш значнага аўтарытэту, прывяла пісьменьніка туды, куды мусіла прывесьці: да «Жоўтага пясочку», да БНФ, да палітычнага змаганьня і ўрэшце — да духоўнага і інтэлектуальнага супраціву новай «народнай уласьці» і ад’езду за мяжу. Здаецца, Быкаў зрабіўся ледзьве ня самай вялікай «культурнай» паразай рэжыму: пасьля таго, як найбольш знанаму яшчэ з савецкіх часоў жывому беларускаму пісьменьніку вырашылі перакрыць кісларод, расталі апошнія ілюзіі што да прытомнасьці гэтай дзяржавы. Нават тым, хто ставіўся да «ўласьці» нэўтральна, стала зразумела, што адбываецца — асабліва ў «братняй Расеі», дзе Быкава цанілі і цэняць як свайго.

У Нямеччыне да нашых пісьменьнікаў заўжды ставіліся са спачуваньнем. «...Тут нічога, апроч інтэрвію, надрукаваць немагчыма... Адно лепш — тут вясна ўжо на падыходзе, сьнегу няма (і не было), распускаюцца пупышкі на кустах. А ў Менску яшчэ, кажуць, сьнег. Але ня толькі сьнег, а і дрымучае ідыёцтва ўладаў, якімі кіруе „мазаічная псыхапатыя“...» Гэта ўрывак зь ліста Быкава.

З артыкула: Апошняе вымярэньне

Больш пра неверагодны лёс слухайце Васіля Быкава ў аўтабіяграфіі "Доўга дарога дадому", чытае сам аўтар, быццам размаўляе з табой сам насам.

#мова #супермова #героі #гонар #годна #белліт
529 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 11:30:00 ​​Заснавальнік беларускага інтэрнэту

Каткоўскі стаў адным зь першых айчынных інтэрнаўтаў і адным зь першых беларускамоўных блогераў. Ён першым узяўся за беларусізацыю "твару" пошукавіка Google. Яго называлі першым сапраўдным інтэрнэт-амбасадарам Беларусі. Дзякуючы Каткоўскаму, вядомаму ў сеціве як rydel23 і br23, людзі ў сьвеце атрымалі першае ўяўленьне пра нашую краіну.

Стварыў і падтрымліваў сайт Pravapis, прысьвечаны беларускай мове, сайт «Мартыралёґ Беларусі», які распавядаў пра беларускія ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў.

Стварыў і адміністраваў апошнюю вэрсію сайту беларускай службы «Радыё Свабода».

Уладзевы здольнасьці й неверагодная працавітасьць, памножаныя на апантанасьць новымі інфармацыйнымі тэхналёгіямі, прывялі яго спачатку на студэнцкую стажыроўку ў ЗША, а потым у Амэрыканскі ўнівэрсытэт у баўгарскім Благоеўградзе. Там Каткоўскі вывучаў інфарматыку, а дакладней — кампутарнае праграмаваньне й журналістыку. Хапіла часу і на тое, каб пабыць выкладчыкам самому: сустрэтая ва ўнівэрсытэце альбанка Янада хутка загаварыла па-беларуску. Стаўшы Ўладзевай жонкай, яна авалодала нашай моваю так, што недасьведчаныя госьці зь Беларусі маглі запытацца ў Янады, дзе тая нарадзілася: у Менску, Полацку ці, можа, у якой палескай вёсачцы? (з Імёны Свабоды: Уладзімер Каткоўскі)

Супольна зь Янадай ён стварыў сайт "Літванія, зямля ліцьвінаў".

16 чэрвеня 2006 году Каткоўскі разам з жонкай патрапіў у аўтамабільную катастрофу на вуліцы Прагі. З таго часу знаходзіўся ў глыбокай коме. Памёр 25 траўня 2007, амаль праз год пасьля катастрофы, так і не прыйшоўшы ў прытомнасьць. Пахаваны на могілках «Пятроўшчына» ў Менску.

Каткоўскі — рупны вэб-мастак,
Умее зрушана, нязмушана
Сайт па-крывіцку ўбачыць так,
Што сайт
Рашуча зьбеларушвае
Ўсіх праз дапытны інтэрнэт,
Каму баліць крывіцкі сьвет.

Верш Рыгора Барадуліна

#мова #supermova #інтэрнэт #блогер #вікіпэдыя
255 viewsedited  08:30
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 11:00:02 ​​Ягоная Беларусь была беларуская, сучасная, эўрапейская

19 чэрвеня 1976 - нарадзіўся Уладзімер Каткоўскі, беларускі блогер, вэб-рэдактар сайту «Радыё Свабода», пачынальнік беларускай Вікіпэдыі

Быў адным з пачынальнікаў беларускамоўнага інтэрнэту і яго актыўным і вядомым дзеячом.

Пераклаў на беларускую мову інтэрфэйс вядомага пашукавіка Google, заснаваў Вікіпэдыю на беларускай мове (Удзельнік:Rydel).

Заўсёды актыўна змагаўся за распаўсюд беларускай мовы і аб’ектыўнай інфармацыі пра Беларусь у інтэрнэце.

Імёны Свабоды - Уладзімер Каткоўскі

Беларусь жыве ў вольным сеціве і пачуваецца там усё больш упэўнена. Часам здаецца, што, ня маючы свайго віртуальнага аблічча, краіна даўно страціла б і так званае рэальнае. А ў вачах сьвету ня мела б і зусім ніякага. У нейкім сэнсе інтэрнэт уратаваў Беларусь у яе самыя цёмныя часы.

І ў гэтым немалая, а можа, і асноўная заслуга Ўладзімера Каткоўскага, аднаго са стваральнікаў беларускай інтэрнэт-прасторы, самага папулярнага беларускага блогера пачатку новага стагодзьдзя, вэб-майстра, пра якога кажуць, што роўных яму не было, карыстальніка rydel23, жыцьцё якога трагічна абарвалася, калі яму ішоў трыццаць першы год. Чалавека, якога сёньня, у дзень ягонага нараджэньня, нельга ня ўспомніць добрым і удзячным словам.

«...Зьяўленьне інтэрнэту дало нам, беларусам, магчымасьць лепш рэпрэзэнтаваць сваю краіну. Мы вельмі доўга жылі „чужым жыцьцём“, у чужым інфармацыйным абшары, і ўся інфармацыя пра нас у замежжы зьяўлялася праз расейскія крыніцы, якія цяжка назваць аб’ектыўнымі. Пашырэньне інтэрнэту дазволіла нам хутка зьліквідаваць гэтую „белую пляму“ (ці хутчэй перафарбаваць яе ў той колер, які нам больш адпавядае). Цяпер мы можам самі расказаць пра сябе...»

Чытаючы ўспаміны пра Ўладзімера Каткоўскага ягоных калег і сяброў, бачыш, наколькі моцны ў ім быў гэты сьветлы, стваральны пачатак. Тое, чаго не хапае нам, сучасным.

«Мы, беларусы, часта самі сабе нецікавыя, — казаў ён, адказваючы на пытаньне, як зрабіць беларускі інтэрнэт цікавым для замежнікаў. — Калі мы будзем ім цікавыя, яны створаць сайты пра нас...» І прыводзіў прыклад ужо створаных старонак і парталаў, прысьвечаных Беларусі. Сьпіс, які сёньня зрабіўся нашмат даўжэйшы. Бо — атрымалася.

Наогул, ягоная асоба — прыклад таго беларускага нацыяналізму, які ніхто не наважыцца назваць ні пячорным, ні ўчорашнім, архаічным, ні «апошнім прытулкам нягоднікаў», як любілі гэта рабіць пры жыцьці Каткоўскага розныя расейскамоўныя белорусскіе інтэлектуалы. Ягоная Беларусь была беларуская, сучасная, эўрапейская — іншая Беларусь, цікавая сабе, цікавая іншым.

А дзе Жыве Беларусь, хочацца адказаць песняй "Дзе мой Край" Зьмітра Вайцюшкевіча на вершы Уладзіміра Караткевіча і каб гэта аказалася праўдай

#мова #supermova #гонар #годна #героі #каляндар #бахарэвіч
276 views08:00
Адкрыць / каментаваць