Get Mystery Box with random crypto!

​​Заснавальнік беларускага інтэрнэту Каткоўскі стаў адным з | Супер Мова

​​Заснавальнік беларускага інтэрнэту

Каткоўскі стаў адным зь першых айчынных інтэрнаўтаў і адным зь першых беларускамоўных блогераў. Ён першым узяўся за беларусізацыю "твару" пошукавіка Google. Яго называлі першым сапраўдным інтэрнэт-амбасадарам Беларусі. Дзякуючы Каткоўскаму, вядомаму ў сеціве як rydel23 і br23, людзі ў сьвеце атрымалі першае ўяўленьне пра нашую краіну.

Стварыў і падтрымліваў сайт Pravapis, прысьвечаны беларускай мове, сайт «Мартыралёґ Беларусі», які распавядаў пра беларускія ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў.

Стварыў і адміністраваў апошнюю вэрсію сайту беларускай службы «Радыё Свабода».

Уладзевы здольнасьці й неверагодная працавітасьць, памножаныя на апантанасьць новымі інфармацыйнымі тэхналёгіямі, прывялі яго спачатку на студэнцкую стажыроўку ў ЗША, а потым у Амэрыканскі ўнівэрсытэт у баўгарскім Благоеўградзе. Там Каткоўскі вывучаў інфарматыку, а дакладней — кампутарнае праграмаваньне й журналістыку. Хапіла часу і на тое, каб пабыць выкладчыкам самому: сустрэтая ва ўнівэрсытэце альбанка Янада хутка загаварыла па-беларуску. Стаўшы Ўладзевай жонкай, яна авалодала нашай моваю так, што недасьведчаныя госьці зь Беларусі маглі запытацца ў Янады, дзе тая нарадзілася: у Менску, Полацку ці, можа, у якой палескай вёсачцы? (з Імёны Свабоды: Уладзімер Каткоўскі)

Супольна зь Янадай ён стварыў сайт "Літванія, зямля ліцьвінаў".

16 чэрвеня 2006 году Каткоўскі разам з жонкай патрапіў у аўтамабільную катастрофу на вуліцы Прагі. З таго часу знаходзіўся ў глыбокай коме. Памёр 25 траўня 2007, амаль праз год пасьля катастрофы, так і не прыйшоўшы ў прытомнасьць. Пахаваны на могілках «Пятроўшчына» ў Менску.

Каткоўскі — рупны вэб-мастак,
Умее зрушана, нязмушана
Сайт па-крывіцку ўбачыць так,
Што сайт
Рашуча зьбеларушвае
Ўсіх праз дапытны інтэрнэт,
Каму баліць крывіцкі сьвет.

Верш Рыгора Барадуліна

#мова #supermova #інтэрнэт #блогер #вікіпэдыя