Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 16

2022-06-16 15:00:08 ​​Пры ягоным кіраўніцтве нават работніцы ў гардэробе таксама гаварылі па-беларуску

16 чэрвеня 1957 - нарадзіўся Ігар Жук (Мядзельшчына, Менская вобл.) - беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык і гісторык літаратуры, прафэсар Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы.

Ігар Жук быў выключна таленавітым і арыгінальным дасьледчыкам беларускай літаратуры. Разьвіваў у літаратуразнаўстве ідэі структуралізму, якія некалі ўспыхнулі ў савецкі час у Прыбалтыцы, але былі задушаныя.

"Напачатку 90-х ва ўнівэрсытэце Янкі Купалы быў створаны Факультэт беларускай культуры і філялёгіі. Ігар Жук быў прызначаны дэканам. Ужо тады стала зразумела, што больш вартага чалавека на гэта месца было б цяжка знайсьці. Пры ягоным кіраўніцтве ня толькі студэнты паўсюль размаўлялі па-беларуску, але нават работніцы ў гардэробе таксама гаварылі па-беларуску. І ніхто нікога не прымушаў, проста Ігар Васільевіч мог стварыць такую атмасфэру. У ім жыла гармонія, мудрасьць, чалавечнасьць..." - узгадвае выкладчык Гарадзенскага унівэрсытэту Янка Трацяк.

У 1998 годзе выйшла кніга літаратурных эцюдаў Ігара Жука «Сустрэчны рух». А ў манаграфіі «Празаічны тэкст: дынаміка рытмавага існаваньня» распрацаваў арыгінальную канцэпцыю мэтрадынамікі празаічнага выказваньня і ўпершыню ў гісторыі літаратуразнаўства апісаў мэханізм атрыманьня з дапамогай кампутарнай апрацоўкі тэксту мэтрычных аўтарскіх эталёнаў, разгледзеў сыстэму іх дынамічнага ўзаемадзеяньня. Адлюстраваны ў іх гэтак званы «рытмічны інстынкт» адкрывае новыя магчымасьці для аналізу асаблівасьцяў мастацкага стылю майстроў беларускае прозы — Янкі Брыля, Васіля Быкава, Максіма Гарэцкага, Івана Мележа, Кузьмы Чорнага.

#мова #supermova #літаратуразнаўства #прафэсар #унівэрсытэт
370 viewsedited  12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 14:38:06 Тест «Тэст па тарашкевіцы»
7 вопросов · 1 мин
359 views11:38
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 11:00:05 ​​ Беларуская мова можа быць спакойная за сваю будучыню

16 чэрвеня 1834 — нарадзіўся Аляксандар Ельскі, беларускі краязнавец, гісторык, літаратар, этнограф, публіцыст.

Адзін зь першых гісторыкаў беларускай літаратуры і зьбіральнікаў беларускіх рукапісаў. Дасьледаваў гісторыю, этнаграфію, фальклёр, мову і літаратуру Беларусі.

Менявіта ён, застаўшыся ў краі пасля паўстання 1863-1864 гг., стаў на чале беларусскіх даследванняў, стаўся тым звяном, якое лучыла папярэдні дапаўстанцкі этап беларускага нацыянальнага руху з наступным.

Ён фактычна быў адным з лідараў тагачаснага беларускага нацыянальная адраджэння, сваім публікацыямі стварыўшы тую базу, на якой напачатку ў XX ст. узнікла нашаніўства.

А.Ельскі адзначна сцвярджае: "Беларуская мова можа быць спакойная за сваю будучыню і развівацца на ўласнай глыбе, толькі б добрая і грамадзянская воля аўтараў умела выказваць гэтай мовай усё высакароднае, прагрэсіўнае і карыснае."

Ці так гэта, глядзіце ў відэа - Што прымусіць беларусаў размаўляць на беларускай мове?

#мова #супермова #героі #гонар #годна #адраджэнне
451 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 19:00:05 ​​Цікавінкі менскай падземкі

15 чэрвеня 1976 году пачалося будаўніцтва мэтро ў Менску. Для жыхароў гораду мэтрапалітэн быў адкрыты 30 чэрвеня 1984 году.

Пачыналіся працы паступова па ўсёй лініі, а першая праходчая тарча была дастаўленая з Днепрапятроўску, бо Менск сваёй ня меў. На першай лініі было шмат складаных пляцоў: Сьвіслач, падводныя рэкі, чыгуначныя галіны, але работы ішлі пасьпяхова.

Другі этап разьвіцьця мэтрапалітэну прыпадае на 1987 год. У гэтым годзе зьявілася станцыя «Ўсход», якая стала перасадачным вузлом для 100 тысячаў жыхароў Менску.

3 ліпеня 1995 году былі здадзеныя «Маладзёжная» і «Пушкінская», а 7 лістапада 1997 году — «Аўтазаводзкая» і «Партызанская». 5 верасьня 2001 году была адкрытая дваццатая станцыя Менскага мэтрапалітэну — «Магілёўская».
З 1996 году пачалі будавацца тры новыя станцыі — «Ракаўская», «Кунцаўшчына» і «Каменная Горка» — на другой лініі. У 2001 годзе пачалося будаўніцтва працягу першай лініі на ўсход гораду — станцыі «Барысаўскі тракт» і «Ўручча». Гэта значыць, што ўпершыню менскі мэтрапалітэн выйшаў за Менскую кальцавую.

5 чэрвеня 2003 году прымаецца пастанова Менскага гарвыканкаму аб зьмене назвы будучай станцыі «Ракаўская» на «Спартыўная». Прапанову аб пераназваньні «Ракаўскай» выказаў на форуме афіцыйнага сайту Менгарвыканкаму наведнік пад мянушкай «Міхаіл Майсеевіч, Галяндыя». Назва «Ракаўская» ў яго выклікала непрыемныя асацыяцыі з ракавай пухлінай.

#мова #supermova #мэтро #менск #гісторыя
553 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 15:00:07 Сын Дзьвіны

15 чэрвеня 1905 - нарадзіўся Юрка Віцьбіч (сапраўднае імя Георгі Шчарбакоў) — беларускі пісьменьнік, публіцыст, краязнаўца, папулярызатар гісторыі Беларусі і дзеяч эміграцыі ў Амэрыцы.

Нарадзіўся ў Вяліжы Віцебскай губэрні. Яго бацька быў праваслаўным сьвятаром, маці — настаўніцай. Скончыў пэдтэхнікум, год служыў у Чырвонай Арміі. У 1920-х гг. будучы пісьменьнік скіраваўся ў Маскву, дзе працаваў на будоўлі, а ў 1922—1933 гг. — на хімічных заводах. Першае апавяданьне выйшла ў 1929 г. на старонках «Узвышша». У 1932 г. выйшла кніга прозы «Сьмерць Ірмы Лаймінг». У 1937 г. выйшла другая кніга прозы «Формула супраціўленьня касьцей».

У 20-30-я гг. Віцьбіч у сваіх творах імкнуўся распавесьці пра супраціўленьне беларускага народу захопнікам. У адным са сваіх лістоў ён адзначаў, што наўмысля забіваў сваіх улюбёных герояў, абы толькі ня бачыць іх на каленях, ці за кратамі.

Віцьбіч услаўляў родную Віцебшчыну: "Дзьвіна і плытагоны для мяне пэўная "ідэя фікс". Сын Дзьвіны, хачу вывесьці сваю матку ў людзі. Яна гэтага заслугоўвае". Пісьменьнік ня толькі слухаў, зьбіраў, запісваў расказы сваіх землякоў, але літаральна дакопваўся ў экспедыцыях, архівах да самай сутнасці падзей, якія ўзнаўляў у сваіх творах.

Адшукаў магілу Паўлюка Багрыма, першы ўстанавіў дату смерці паэта - 1891. Да 50-годдзя з дня сьмерці П.Багрыма напісаў грунтоўны артыкул "Каб я коршунам радзіўся".

Падчас нямецкай акупацыі браў удзел у культурным жыцьці Беларусі, у 1943 годзе перавёз зь Віцебску ў Полацак парэшткі Эўфрасіньні Полацкай. У 1944 годзе Юрка Віцьбіч разам зь Беларускай цэнтральнай радай выехаў у Нямеччыну. Выступаў на Радыё Свабода. 5 студзеня 1945 году заснаваў літаратурную суполку «Шыпшына», друкаваў аднайменны часопіс. Арганізаваў выданьне часапісу «Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі», рэдагаваў «Беларускі голас». У 1956 г. у Мюнхэне Юрка Віцьбіч выдаў кнігу-нарыс «Плыве з-пад Сьвятое гары Нёман».

У 1949 г. Віцьбіч з жонкай і маці пераязджае ў ЗША, г. Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі), дзе заснавалася калонія беларусаў-эмігрантаў. У вольным сьвеце працаваў над тэмай "Антыбальшавіцкія паўстанні на Беларусі" (ён быў сьведкам Вяліжскага паўстаньня). Зьбіраў матэрыялы пра Вяліжскае, Парэцкае, Мірскае, Слуцкае, Гомельскае, Бешанковіцкае паўстаньні, пра Мсціслаўскую сялянскую дэмакратыю, Койданаўскую незалежную рэспубліку, Барысаўскі галодны бунт, антыбальшавіцкую партызанскую барацьбу на Беларусі (1918-29 гг.). Грунтоўна абвальваў міт пра "памяркоўных" беларусаў.

#мова #supermova #гісторыя #паўстаньні #антыбальшавізм
229 viewsedited  12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 11:01:06 Супер Мова pinned «​​ Запрашаем на анлайн гутарку па тэме: КАЛЬКАВАНЬНІ Й ПАЗЫЧЭНЬНІ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ Сябры, зноў сустракаемся з вамі анлайн – гэтым разам, каб абмеркаваць : надзённую праблему расейскамоўнага думаньня й ягонага ўплыва на беларускую гаворку сындром…»
08:01
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 11:00:07 ​​У служэньні Богу і Беларусі

2 чэрвеня 1896 - нарадзіўся Пё́тар Татарыно́віч (1896 г., в. Гайнін, Слуцкі павет — 3 верасьня 1978, Рым) - каталіцкі сьвятар заходняга абраду, папскі прэлат, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху, выкладчык, пісьменьнік, перакладчык і публіцыст

Гэты чалавек умеў жыць дзеля дабра сваёй Бацькаўшчыны, дзе б ён ні быў — на радзіме, у Польшчы, у Германіі альбо ў Рыме. Ды ўсё ж найлепш ён адчуваў сябе на радзіме, якую моцна любіў, на якой прагнуў служыць Богу.

Вучыўся ў духоўных семінарыях у Петраградзе, Мінску і Улацлаўку. Пасля атрымання прэзбітэрскага пасвячэння выконваў душпастырскае служэнне ў розных мясцовасцях Пінскай дыяцэзіі: у Наваградку, Баранавічах, Дамачаве, Століне і іншых месцах.

Святарскі лёс маладога пастыра не быў лёгкім: за казаньні на беларускай мове і падтрымку беларускага руху Татарыновіча ссылалі ў глыб Польшчы (на Мазуры), потым яго арыштоўвалі бальшавікі і нацысты.

Пасля Другой сусветнай вайны кс. Петр апынуўся ў Рыме, дзе напісаў і абараніў доктарскую дысертацыю аб духоўным вучэнні св. Кірылы Тураўскага. З 1950 – 1971 гг. быў кіраўніком і асноўным аўтарам Беларускай праграмы Ватыканскага радыё, выдаваў рэлігійна-грамадскі часопіс Źnič, клапаціўся пра эмігрантаў-католікаў з Беларусі, перакладаў на беларускую мову Святое Пісанне і іншыя кнігі, сярод якіх раман Генрыка Сянкевіча Quo vadis, перавыдаў малітоўнік Голас душы. За руплівую душпастырскую дзейнасць у 1961 г. атрымаў тытул Ганаровага прэлата Яго Святасці Папы.

Беларуская грэка-каталіцкая газета царква - Палымяны сьвятар і патрыёт

Птушцы да шчасьця - вольнасьці трэба,
Да шчасьця краскі - яснага неба,
Дзіця шчасьліва - на руках маткі,
Бяздольны рвецца - да цёплай хаткі.

Мудрага шчасьце - веры шуканьне,
Шчасьце паэта - шчыра каханьне,
Струджанным думкам - трэба спачынку,
Сэрцу збалеламу - вясны ўспамінку.

Для ўсіх жа людцаў, гдзе ёсьць іх колькі,
Аднаго трэба на сьвеце толькі -
Без чаго сьвет наш - блудна дарога:
Усім да шчасьця патрэбна Бога.


Казімір Сваяк - "Шчасьце"

#вера #касьцёл #беларусь #мова #supermova
230 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-14 21:00:02 ​​ Запрашаем на анлайн гутарку па тэме:

КАЛЬКАВАНЬНІ Й ПАЗЫЧЭНЬНІ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

Сябры, зноў сустракаемся з вамі анлайн – гэтым разам, каб абмеркаваць :

надзённую праблему расейскамоўнага думаньня й ягонага ўплыва на беларускую гаворку

сындром непаўнавартасьці й баязьлівасьці ў дачыненьні беларускай мовы (як яго пераадолець)

нязграбнае калькаваньне й натуральнае пазычаньне: у чым розьніца

самыя тыповыя й распаўсюджаныя памылкі праз расейскамоўны лад думаньня

Калі: 17 чэрвеня (пятніца)
А каторай: 21.00
Дзе далучыцца: па спасылцы ў
Google Meet

#мова #supermova #правапіс #беларускаямова #пазычэньні
168 views18:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-14 20:44:53 Тэма на аўторак 21:00 - “гісторыі знаёмства” свае ці іншыя цікавыя

https://www.clubhouse.com/event/P0OVQzzL?utm_medium=ch_event&utm_campaign=EVr8WSoa4bmfA7LaYnr9_A-233714
173 views17:44
Адкрыць / каментаваць
2022-06-14 19:53:24 Супер Мова pinned «Моўная Афіша 14-19.06. (Аднаўляецца цягам тыдня) Фэсты 18.06 - КУШЛЯНСКІ ФЭСТ “Іграю як знаю, скачу як хачу!” Вандроўкі 14.06 - шпацыр ШПАЦЫР ЗАЛАТАЯ ГОРКА - КАМАРОЎКА! 18.06 - вандроўка ў старажытны Полацк разам з гісторыкам Сяргеем Тарасавым. 19.06…»
16:53
Адкрыць / каментаваць