Get Mystery Box with random crypto!

​​У служэньні Богу і Беларусі 2 чэрвеня 1896 - нарадзіўся П | Супер Мова

​​У служэньні Богу і Беларусі

2 чэрвеня 1896 - нарадзіўся Пё́тар Татарыно́віч (1896 г., в. Гайнін, Слуцкі павет — 3 верасьня 1978, Рым) - каталіцкі сьвятар заходняга абраду, папскі прэлат, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху, выкладчык, пісьменьнік, перакладчык і публіцыст

Гэты чалавек умеў жыць дзеля дабра сваёй Бацькаўшчыны, дзе б ён ні быў — на радзіме, у Польшчы, у Германіі альбо ў Рыме. Ды ўсё ж найлепш ён адчуваў сябе на радзіме, якую моцна любіў, на якой прагнуў служыць Богу.

Вучыўся ў духоўных семінарыях у Петраградзе, Мінску і Улацлаўку. Пасля атрымання прэзбітэрскага пасвячэння выконваў душпастырскае служэнне ў розных мясцовасцях Пінскай дыяцэзіі: у Наваградку, Баранавічах, Дамачаве, Століне і іншых месцах.

Святарскі лёс маладога пастыра не быў лёгкім: за казаньні на беларускай мове і падтрымку беларускага руху Татарыновіча ссылалі ў глыб Польшчы (на Мазуры), потым яго арыштоўвалі бальшавікі і нацысты.

Пасля Другой сусветнай вайны кс. Петр апынуўся ў Рыме, дзе напісаў і абараніў доктарскую дысертацыю аб духоўным вучэнні св. Кірылы Тураўскага. З 1950 – 1971 гг. быў кіраўніком і асноўным аўтарам Беларускай праграмы Ватыканскага радыё, выдаваў рэлігійна-грамадскі часопіс Źnič, клапаціўся пра эмігрантаў-католікаў з Беларусі, перакладаў на беларускую мову Святое Пісанне і іншыя кнігі, сярод якіх раман Генрыка Сянкевіча Quo vadis, перавыдаў малітоўнік Голас душы. За руплівую душпастырскую дзейнасць у 1961 г. атрымаў тытул Ганаровага прэлата Яго Святасці Папы.

Беларуская грэка-каталіцкая газета царква - Палымяны сьвятар і патрыёт

Птушцы да шчасьця - вольнасьці трэба,
Да шчасьця краскі - яснага неба,
Дзіця шчасьліва - на руках маткі,
Бяздольны рвецца - да цёплай хаткі.

Мудрага шчасьце - веры шуканьне,
Шчасьце паэта - шчыра каханьне,
Струджанным думкам - трэба спачынку,
Сэрцу збалеламу - вясны ўспамінку.

Для ўсіх жа людцаў, гдзе ёсьць іх колькі,
Аднаго трэба на сьвеце толькі -
Без чаго сьвет наш - блудна дарога:
Усім да шчасьця патрэбна Бога.


Казімір Сваяк - "Шчасьце"

#вера #касьцёл #беларусь #мова #supermova