Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 18

2022-06-11 19:00:02 ​​Нельга проста ўзяць і выпіць

Ці ведаеце вы, што крупнік – гэта ня толькі суп, але й старадаўні беларускі напой?

Крупнік можна параўнаць зь лікёрам: у напой са сьпірту дадавалі мёд, спэцыі (цынамон, ваніль, гваздзік, імбір і мускатны арэх).

Крупнік гатавалі ў ВКЛ з XVIII стагодзьдзя: традыцыйна яго падавалі гарачым у маленькіх фарфоравых філіжанках, але часам пілі са шкляніц, або нават з драўляных лыжак.

Нельга проста ўзяць і выпіць крупнік – трэба здзейсьніць рытуал паленьня: напой вылівалі ў гліняную місу й падпальваліся. Паступова сумесь набірала цёмна-бурштынавы колер і спэцыфічны водар карэньняў. Гаспадыні адначасова дзьмулі на полымя, каб яго загасіць.

Майстэрства прыгатавання крупніку лічылася ў XIX ст. неабходнай вартасьцю гаспадыні шляхецкага дому, да некаторых майстрыняў госці зьязджаліся адмыслова дзеля гэтай нагоды. Асабліва славіліся крупнікі з Коўна. А яшчэ ў ВКЛ былі папулярныя фруктовыя крупнікі: у напоі дадавалі малінавы або вішневы сок, журавіны.

#мова #supermova #беларускія_напоі
293 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-11 14:59:56
Шаноўныя падпісанты!

Анансуем нашую чарговую лекцыю:

Ператвараемся ў Шоу-Бізнэс: манетызацыя вашай творчасьці і культурніцкай дзейнасьці

Наш запрошаны эксперт — прадюсэр і мэнеджэр культурніцкіх праектаў, музыка і рэжысёр Аляксей Бурнасенка. Аляксей з 2003 па 2020 кіраваў шоу-трупай Сярэдневечнага Тэатру «Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза».

14 чэрвеня | 20:00 | Zoom

————
Як зарабіць, робячы тое, што любішь рабіць? Што зьмяніць, каб твая творчасць стала прыносіьць даход? Як забясьпечыць жыцце сваей працай ў галіне культуры? Мы падыскутуем на гэты тэмат разам з кіраўніцтвам самага пасьпяховага Сярэдневечнага Тэатра Беларусі — «Шальмоўскага Тэатра ДыГрыза».
————

ЗАПІСАЦЦА


Дзякуем шчыра Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы за дапамагу ў арганізацыі лекторыя

Сацсеткі Асацыяцыі:
Facebook | Instagram | Twitter
Сайт

————
Падпісвайцеся на
канал праекту «Вольная мова»
201 views11:59
Адкрыць / каментаваць
2022-06-11 13:00:04 ​​Этнічны беларус, які пакараў мора

11 чэрвеня 1910 - нарадзіўся Жак-Іў Кусто - французскі марскі афіцэр, навуковец, эколяг, рэжысэр, інаватар, фатограф, аўтар і дасьледвльнік мора. Ён быў адным з распрацоўшчыкаў Aqua-Lung, стаў першапраходцам у галіне аховы мора і быў членам Французскай акадэміі.

Жак-Іў Кусто прыйшоў на сьвет у невялікім мястэчку вінаробнага рэгіёну Бардо, у сям’і адваката Даніэля і Элізабэт Кусто. Ягоны бацька Даніель Кусто (1878—1969) эміграваў у Францыю з Лынтупаў (Пастаўскі раён, Віцебская в-ць), перарабіўшы свае беларускія імя й прозьвішча Даніла Куст на францускі ўзор. Заможны натарыюс здолеў даць сыну добрае выхаваньне і адукацыю. Даніель вывучаў права ў Парыжы, стаўшы самым маладым доктарам права ў Францыі. Працаваў у ЗША прыватным сакратаром багатага прадпрымальніка й франкафіла Джэймза Газэна Гайда.

З 1952 году Кусто кіраваў падводнымі дасьледаваньнямі на судне «Каліпсо», з 1985 году — на турбапарусным судзе «Алкіёна». З 1957 году дырэктар Акіянаграфічнага музэю ў Манака. Кіраўнік праграмы «Каншэльф» (дасьледаваньні кантынэнтальнага шэльфу: умоваў жыцьця й працы людзей у падводным асяродзьдзі).

Кусто апісваў свае даследваньні марскога дна ў дакумэнтальных кнігах і фільмах. Самая пасьпяховая яго сэрыя кніг мабыць «Сьвет маўчаньня», экранізацыя якой прынесла Кусто Залатую пальмавую галіну на Канскім кінафестывалі 1956 года.

#мова #supermova #мора #францыя
307 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-11 11:00:04 ​​ Новая зямля - Бунт чалавечай годнасьці

11 чэрвеня 1923 - Выйшла ў свет паэма Якуба Коласа «Новая зямля».

Пакуль іншыя беларускія клясыкі займаліся тым, што майстравалі на ўскраіне Мэтэрніхавага саду свае дудкі і дудуткі — кожны ў меру адведзенага яму таленту, Якуб Колас ня стаў разьменьвацца на дробязі і напісаў першую ў беларускай літаратуры Вялікую Паэму.

Звонку гэтыя людзі — дужа пабожныя, але ўнутры поўныя сумневу. Яны тонка адчуваюць хісткасьць, хуткаплыннасьць жыцьця, гэтыя філёзафы, лясныя шапэнгаўэры, сьветабудова іх не задавальняе, бо палюсы іхнага існаваньня знаходзяцца адзін ад аднаго занадта і прадказальна блізка, каб у прасторы паміж імі існаваў шанец нешта зьмяніць. Бунт чалавечай годнасьці:

А меў бы кут свой чалавеча,
Ці ж бы служыў? Цярпеў бы здраду? Даўно б у морду плюнуў гаду!

Іхная мара — чыста амэрыканская: свой кут, свая зямля («вось што аснова!..»), на якой ты гаспадар, здаровая канкурэнцыя, сумленная праца за сумленныя грошы і магчымасьць пакінуць прыдбанае нашчадкам. Астатняе прыкладзецца, бо на «пана хварэць» ніхто не зьбіраецца.

Але што б там ні было, чалавек у пошуку — зямлі, волі, рыфмы ці проста піва — заўжды варты павагі і інтарэсу. «Новая Зямля» — у літаральным сэнсе НЗ, недатыкальны запас беларускай экспэдыцыі на той выпадак, калі мы, забыўшы хто мы і адкуль, зьямо свае апошнія боты і канчаткова заблудзім сярод гэтай ледзяной пустэльні, і побач ня будзе ніводнага пінгвіна, каб спытаць дарогу.

Вытрымкі: Тым, хто шукае Туле А.Бахарэвіч

#мова #supermova #гонар #каляндар #колас #белліт #бахарэвіч
76 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 20:59:56
Вітаем сябры, раім тэлеграм-канал на тэму цікавых фактаў на беларускай мове. Тут вы зможаце знайсці шмат фактаў на розныя тэмы.

Альфабэт: кірылічны
Граматыка: наркамаўка зь элементамі тарашкевіцы

Назва: "Цікавыя факты"
Спасылка: t.me/cikavyjafacts
410 views17:59
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 19:00:04 ​​ЗА незалежную дэмакратычную Беларусь

10 чэрвеня 1917 - У Менску выйшаў першы нумар газеты «Вольная Беларусь» пад рэдакцыяй Язэпа Лёсіка.

«Вольная Беларусь» — беларуская грамадска-палітычная, эканамічная і літаратурная газета нацыянальна-дэмакратычнага кірунку.

Выдавалася з 1917 года да лістапада 1918 года ў Мінску на беларускай мове.

Рэдактар — Язэп Лёсік, выдавец — Беларускі нацыянальны камітэт, з ліпеня 1917 года — Таварыства беларускай культуры. У 1917 годзе выходзіла 2 разы на тыдзень, у 1918 годзе штотыдзень.

Па абвяшчэнні Беларускай Народнай Рэспублікі — газета выступала за незалежную дэмакратычную Беларусь. Закрылася па заняцці Менска бальшавікамі.

Амаль усе выпускі газеты можна знайсці на kamunikat.org а таксама на knihi.com

Вольная Беларусь - гэта сучасная версія ў тэлеграм-канале, у апошнім відэа вы можаце даведацца ў чым розніца паміж змагацца ЗА Вольную і незалежную Беларусь і СУПРАЦЬ дыктатара

А што казаў наш Нацыянальны Герой Кастусь Каліноўскі, які змагаўся ЗА Вольную Беларусь?:
"Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй маскоўскай...
Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжо ня будзе (і іх хаўруснікаў).

Толькі нам не канец. Мы працяг да другіх пакаленьняў.
Грамадзяне з натоўпу рабіцца людзьмі пачалі.
Бо Кастусь Каліноўскі застаўся ў душы і сумленьні,
А ня ў голым граніце застаўся на гэтай зямлі.

Dzieciuki - Час касінераў

#мова #supermova #падзеі #бнр #каліноўскі
425 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 11:00:06 ​​Полацкі езуіцкі калегіум

Адразу пасля ўключэння Полацка ў склад Рэчы Паспалітай у горадзе з'явіліся езуіты. Заручыўшыся падтрымкай вялікага князя літоўскага і караля польскага Стэфана Баторыя, а таксама атрымаўшы буйныя зямельныя ўладанні ў горадзе і яго акрузе, яны ўзяліся за адукацыю. У 1580 г. быў адкрыты Полацкі езуіцкі калегіум - першая сярэдняя навучальная ўстанова ордэна на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У калегіум прымалі дзяцей любога веравызнання; навучанне, якое доўжылася 8-9 гадоў, было бясплатным. Навучальная праграма была вельмі шырокай. У лік прадметаў уваходзілі лацінская і грэчаская мовы, антычная літаратура і паэтыка і многія іншыя дысцыпліны. Калегіум па праве лічыўся асветніцкім цэнтрам у Полацку і ​​суседніх землях.

У канцы XVIII ст. манастырскі комплекс езуітаў утварала больш за дзясятак адна-, двух- і трохпавярховых мураваных будынкаў. Яго дамінантай быў касцёл Св. Стэфана, вежы якога ўздымаліся на вышыню амаль 60 м. У будынках манастыра, акрамя навучальных класаў і манаскіх келляў, знаходзіліся музей, мастацкая галерэя, друкарня, тэатр. Больш таго, з 1777 г. пры Полацкім калегіуме быў адкрыты адзіны ў тагачаснай Еўропе езуіцкі навіцыят (установа для падрыхтоўкі манахаў).

У 1812 г. калегіум езуітаў у Полацку атрымаў статус Акадэміі з правамі расійскіх універсітэтаў. Аднак першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі праіснавала толькі 8 гадоў. Паводле рэскрыпта Аляксандра І, у 1820 г. езуіты былі выгнаны за межы Расійскай імперыі.

Езуіты эўрапеізавалі Беларусь. Ніхто ня можа параўнацца зь імі ў маштабе ўнёску, які яны зрабілі для беларускай адукацыі, мэдыцыны, культуры. Езуіты далі нам барока й арган, лёгіку й астраномію, сьвяточныя ілюмінацыі й рэцэпт чакаляду. Езуіты сталі найбольш моцнымі каталізатарамі заходняга сьветаўспрыманьня ў Беларусі. Але такі экспансіўны наступ на Ўсход прывёў ВКЛ да краю бездані: замена беларускай мовы ў вышэйшых клясах лацінай, уціск праваслаўя й пратэстанцтва і сьцьверджаньне прымату літары над духам агукнуліся стратай нацыянальнай сьвядомасьці, разбурэньнем міжканфэсійнага міру й казаччынай... Беларускія езуіты даюць нам узоры нацыянальнай арганізацыі й эфэктыўнае дзейнасьці ў палітыцы, грамадзтве, асьвеце, непераўзыдзеныя дагэтуль. І цяпер адчуваеш: часам нам так не стае грознага, моцнага, выкшталцона-інтэлігенцкага хрысьціянскага Ордэну!.. (Павал Севярынец, Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі)

#мова #supermova #езуіты #адукацыя
156 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-09 20:59:57
ШПАЦЫР ПА "ТРАКТАРАГОРАДУ"

"Рассунуўшы сосны

Плячамi, што волат,

У лесе ўздымаецца

Трактарагорад"

Шчырыя ўражаньні Пятруся Броўкі аб цікавым паваенным квартале Менска - Тратаразаводзкім пасёлку!
Запрашаю дасьледваць яго разам)
Пачуем гісторыю ўзьнікненьня й будаўніцтва раёну, якое ішло пад строгім кантролем адпаведнасьці ўсім пытаньнямі  для зручнага жыцьця працоўных
Сквэры, паркі, помнікі й постаці зьвязаныя з месцам, а таксама шматлікія спробы зруйнаваць гэтая своеасаблівае мястэчка

Сустракаемся ў пятніцу, 10.06, а 19.00 ля галоўнай прахадной трактарнага заводу
Пішам пра наведваньне ў прыватныя!
@mike1547
286 views17:59
Адкрыць / каментаваць
2022-06-09 19:00:04 ​​Бард свабоды

9 чэрвеня 1958 году нарадзіўся Алесь Камоцкі, беларускі паэт, бард, выканаўца ўласных песень. Ягоная творчасьць цесна зьвязаная зь вершамі Рыгора Барадуліна, Уладзімера Караткевіча, Уладзімера Жылкі.

У 1980-х Алесь Камоцкі быў саксафаністам гурта Zartipo. У Менску ён скончыў філязофскі факультэт БГУ. З 1982 па 1991 год быў мужам беларускай рок-князёўны Касі Камоцкай.

Шчыра віншуем Алеся Камоцкага зь Днём народзінаў! Зычым творчага натхненьня, энергіі, энтузіязму, файных ідэй і праектаў!

Паслухаць песьні на музыку Алеся Камоцкага можна на нашым YouTube канале тут.

#мова #supermova #музыка #камоцкі #беларускіяпесьні #сьпяваемпабеларуску
401 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-09 15:00:07 ​​Змагар за незалежную Беларусь

09 чэрвеня 1881 — нарадзіўся Іван Луцкевіч, беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, публіцыст, археоляг. Пачынальнік беларускага нацыянальнага руху. Брат Антона Луцкевіча.

Быў адным зь першых, хто зразумеў неабходнасьць дзяржаўнай незалежнасьці Бацькаўшчыны і разам з братам Антонам стаў ініцыятарам абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

Паводле яго ініцыятывы былі выдадзеныя беларускія газэты «Наша доля» і «Наша Ніва», створаныя кнігавыдавецкія суполкі «Наша хата» (1908) і Беларускае выдавецкае таварыства (1913), а ў 1916—1918 выходзіла газэта «Гоман»

У 1916—1920 гадах зь яго ініцыятывы ў Вільні адкрываецца Беларускі клюб, вакол якога гуртуецца аматарская драматычная дружына пад кіраўніцтвам Францішка Аляхновіча.

У 1919 годзе паводле ініцыятывы Івана Луцкевіча ў Вільні адбылося адкрыцьцё першай беларускай гімназіі, дзе ён выкладаў краязнаўства і беларусазнаўства.

У калекцыях Івана Луцкевіча былі рэдкія экспанаты, якія пазьней сталі асновай створанага ў 1921 року першага Беларускага нацыянальнага музэю ў Вільні.

Яго па праве называюць адным з бацькоў беларускага адраджэння.

Чытайце 20 нечаканых фактаў пра Івана Луцкевіча

#supermova #мова #гонар #годна #бнр
252 views12:00
Адкрыць / каментаваць