Get Mystery Box with random crypto!

​​Цікавінкі менскай падземкі 15 чэрвеня 1976 году пачалося | Супер Мова

​​Цікавінкі менскай падземкі

15 чэрвеня 1976 году пачалося будаўніцтва мэтро ў Менску. Для жыхароў гораду мэтрапалітэн быў адкрыты 30 чэрвеня 1984 году.

Пачыналіся працы паступова па ўсёй лініі, а першая праходчая тарча была дастаўленая з Днепрапятроўску, бо Менск сваёй ня меў. На першай лініі было шмат складаных пляцоў: Сьвіслач, падводныя рэкі, чыгуначныя галіны, але работы ішлі пасьпяхова.

Другі этап разьвіцьця мэтрапалітэну прыпадае на 1987 год. У гэтым годзе зьявілася станцыя «Ўсход», якая стала перасадачным вузлом для 100 тысячаў жыхароў Менску.

3 ліпеня 1995 году былі здадзеныя «Маладзёжная» і «Пушкінская», а 7 лістапада 1997 году — «Аўтазаводзкая» і «Партызанская». 5 верасьня 2001 году была адкрытая дваццатая станцыя Менскага мэтрапалітэну — «Магілёўская».
З 1996 году пачалі будавацца тры новыя станцыі — «Ракаўская», «Кунцаўшчына» і «Каменная Горка» — на другой лініі. У 2001 годзе пачалося будаўніцтва працягу першай лініі на ўсход гораду — станцыі «Барысаўскі тракт» і «Ўручча». Гэта значыць, што ўпершыню менскі мэтрапалітэн выйшаў за Менскую кальцавую.

5 чэрвеня 2003 году прымаецца пастанова Менскага гарвыканкаму аб зьмене назвы будучай станцыі «Ракаўская» на «Спартыўная». Прапанову аб пераназваньні «Ракаўскай» выказаў на форуме афіцыйнага сайту Менгарвыканкаму наведнік пад мянушкай «Міхаіл Майсеевіч, Галяндыя». Назва «Ракаўская» ў яго выклікала непрыемныя асацыяцыі з ракавай пухлінай.

#мова #supermova #мэтро #менск #гісторыя