Get Mystery Box with random crypto!

Жывая Бібліятэка | Живая Библиотека

Лагатып тэлеграм-канала humanlibraryby — Жывая Бібліятэка | Живая Библиотека Ж
Лагатып тэлеграм-канала humanlibraryby — Жывая Бібліятэка | Живая Библиотека
Адрас канала: @humanlibraryby
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 246
Апісанне з канала

Суполка "Жывая Бібліятэка" | Сообщество "Живая Библиотека"
🤍 Тут знойдзеце цікавыя тэсты і інфармацыйныя артыкулы
🤍 Здесь найдёте интересные тесты и информативные статьи
Фірмовыя сцікеры https://t.me/addstickers/HumanLibraryBelarus

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні 2

2021-11-08 18:08:27
(Пера)запуск!

Чый? Каманды " Жывая Бібліятэка"!

Нашы дарагія падпісчыкі і падпісчыцы, мы з вялікай-вялікай радасцю паведамляем, што каманда "Жывой Бібліятэкі" (пера)запускае сваю працу

На жаль, у жніўні гэтага года Цэнтр "Жывая Бібліятэка" быў ліквідаваны па рашэнні ўладаў. Мы былі вымушаныя спыніць сваю працу на некалькі месяцаў. І вось зараз, пераадолеўшы выгаранне, апатыю і іншыя цяжкасці, мы вярнуліся да вас з новымі сіламі і энергіяй.

Нягледзячы на ўсе складанасці, мы заўсёды былі і будзем камандай. І зараз наша каманда (пера)запускаецца ў фармаце Суполкі "Жывая Бібліятэка". 

Мы працягваем падтрымліваць і прасоўваць роўнасць, недыскрымінацыю, талерантнасць і інклюзію ў беларускім грамадстве!
66 views15:08
Адкрыць / каментаваць
2021-07-23 21:19:09
Вітаем!

Сёння мы пабачылі хвалю ліквідацыі НКА, у ліку якіх апынуўся і Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі "Жывая Бібліятэка".

Мы ведаем і разумеем, што такім чынам прыцягваецца працэс ціску на грамадзянскую супольнасць. Гэта барацьба з арганізацыямі, якія сваёй дзейнасцю дапамагаюць людзям і змяняюць гэты свет да лепшага.

Мы больш чым установа! Мы - каманда і мы працягваем сваю працу.

Наша каманда перажыла вялікую гісторыю, якую мы не плануем спыняць толькі таму, што будзем ліквідаваны як юрыдычная асоба.

Працуем далей!
59 viewsedited  18:19
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 13:00:06 Ініцыятыва Youth for You І Грамадзянскі форум падрыхтавалі для вас чарговы семінар з серыі "Медыяпісьменнасць і інфармацыйная гігіена".

17 ліпеня ў Мінску мы пагаворым аб тым, чаму важна развіваць крытычнае мысленне, як аналізаваць навіны, дзе крыецца маніпуляцыя і як не трапіць на кручок маніпулятараў, а таксама раскажам аб функцыянаванні ў краіне першай фактчэкінгавай групы.

Чытайце падрабязнасці і рэгіструйцеся тут

https://azbukamedia.by/eshhe-bolshe-znanij-i-shire-geografija-ocherednoj-trening-po-mediagramotnosti-projdet-v-minske/
61 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 19:58:13
У вас ёсць свая прастора для правядзення мерапрыемстваў або вы працуеце/з’яўляецеся валанцёрам_кай у такім месцы? Тады мы маем да вас просьбу!

Мы падрыхтавалі анкету спецыяльна для вас з мэтай даследаваць даступнасць публічных прастораў і  мерапрыемстваў, што праводзяцца ў іх. На запаўненне анкеты спатрэбіцца каля 10 хвілін

Пасля збору інфармацыі мы прааналізуем атрыманыя адказы, падвядзём вынікі, што дапаможа палепшыць якасць і дасяжнасць вашых мерапрыемстваў/прастораў, і вырашым, як забяспечыць вашым наведвальнікам і наведвальніцам добры настрой.

Анкета падыходзіць для любых устаноў і прастораў (музей, бар, пляцоўка, зал, офіс і інш.). Важны менавіта той момант, каб у вашай прасторы ладзіліся мерапрыемствы.

P.S. Для нас важна атрымаць як мага больш адказаў ад розных людзей, якія маюць прастору, таму  будзем удзячныя за распаўсюд анкеты

https://ru.surveymonkey.com/r/dostupnost-place
72 viewsedited  16:58
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 10:37:30
Вітаем вас, аматары і аматаркі мерапрыемстваў! Мы маем для вас нешта цікавае!

Калі вы сутыкаецеся з нейкімі нязручнасцямі/складанасцямі пры наведванні мерапрыемстваў і/або маеце любыя дадатковыя патрэбы (напрыклад, калі ў вас ёсць інваліднасць, парушэнні слыху, зроку, мабільнасці, вы чалавек сталага веку, маці/бацька малых дзяцей, маеце патрэбу ў пэўнай ежы або вы ЛГБТК+ асоба і інш.), то мы вельмі чакаем вашага ўдзелу!

Мы падрыхтавалі анкету спецыяльна для вас з мэтай даследаваць даступнасць публічных прастораў і  мерапрыемстваў, што праводзяцца ў іх. На запаўненне анкеты спатрэбіцца каля 10 хвілін

Пасля збору інфармацыі мы прааналізуем атрыманыя адказы, падвядзём вынікі, што дапаможа палепшыць якасць мерапрыемстваў і прастораў, каб вам было камфортна там прысутнічаць. 

P.S. Для нас важна атрымаць як мага больш адказаў ад розных аматараў/к, таму  будзем удзячныя за распаўсюд анкеты

https://ru.surveymonkey.com/r/dostupnost-people
26 views07:37
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 18:39:22
Вы арганізатар_ка мерапрыемстваў? Мы маем для вас прапанову!

Мы падрыхтавалі анкету спецыяльна для вас з мэтай даследаваць даступнасць публічных прастораў і  мерапрыемстваў, што праводзяцца ў іх. На запаўненне анкеты спатрэбіцца каля 10 хвілін.

Пасля гэтага мы прааналізуем адказы на анкеты, падвядзём вынікі. Гэта дасць магчымасць спрасціць арганізацыю вашых мерапрыемстваў, прыцягне да іх увагу людзей з розных сацыяльных груп, што, у сваю чаргу, дапаможа вам выйсці на новы ўзровень арганізацыі імпрэз. Таксама мы абавязкова адкажам на пытанні, якія вы пазначыце ў анкеце!

Анкета адпавядае інтарэсам арганізатараў_ак любых мерапрыемстваў (спартыўных, адукацыйных, культурных, забаўляльных) з адкрытым або платным доступам, разлічаных на любую колькасць людзей.

P.S. Для нас важна атрымаць як мага больш адказаў ад розных арганізатараў_ ак, таму  будзем удзячныя за распаўсюд анкеты

https://ru.surveymonkey.com/r/dostupnost-org
29 views15:39
Адкрыць / каментаваць
2021-06-10 11:35:00
30 траўня ў межах тыдня "Твая прафесійная адукацыя", які ладзіцца пры фінансаванні Еўрапейскага саюза, прайшла анлайн Жывая Бібліятэка!

5 Жывых Кніг, спецыялістаў і спецыялістак, распавялі пра сваю адукацыю: пра вучобу ў ліцэі або каледжы, пра першы досвед працы, давалі парады школьнікам і школьніцам, якія шукаюць свой прафесійны шлях і любімую справу, а таксама разам з Чытачамі і Чытачкамі разбуралі стэрэатыпы аб прафесійнай адукацыі ў Беларусі!

Вялікі дзякуй усім Кнігам, Чытачам і Чытачкам, што былі з намі на Жывой Бібліятэцы!

Тыдзень праходзіў з 24 па 30 траўня ў межах праекта «Занятасць, прафесійная адукацыя і навучанне ў Беларусі». Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Больш пра Тыдзень вы можаце даведацца на сайце http://profiweek.by/ альбо ў Instagram, YouTube, Telegram.

Больш інфармацыі пра фармат «Жывой Бібліятэкі» вы знойдзеце на нашым сайце. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да нас у ВК, FB, Instagram, Twitter альбо на пошту human.library.belarus@gmail.com
156 viewsedited  08:35
Адкрыць / каментаваць
2021-06-05 15:20:02
Рэкамендуем вам канал Смак падарожжаў

Хуткія навіны для тых, хто падарожнічае
Умовы ўезду ў розныя краіны
Цікаўнасці і карысначці

Мова канала: беларуская

Падпісвайцеся на канал https://t.me/smakvoli
187 viewsedited  12:20
Адкрыць / каментаваць
2021-06-01 14:40:44
Жыццё – гэта цікавае падарожжа. Бесперапынны шлях, на якім Ты знаёмішся з Новым, а новае сустракае Цябе. Табе неабходна інтэграваць вопыт, баразніць прасторы і знайсці Сваё месца. Але не ўсюды Цябе могуць быць рады. Ты шукаеш Сваё месца адчайна займальна, засцерагаючы Сябе, або страціўшы надзею. Мы самі ёсць Мы, Мы самі і ёсць Новае. Так згуляем ж на кантрастах!

Р.S. ЛАРП можа быць трыгерным для асоб, якія перажылі ці перажываюць індывідуальны вопыт!

Калі: 6 чэрвеня 2021
Час: 14:00 - 17:30
ЛАРП будзе адбывацца ў Менску. Больш дакладна месца паведамім ў пiсьме пасля рэгістрацыі.

Рэгістрацыя абавязковая, каб мы разумелi, якiм чынам будаваць ЛАРП! Калі ласка, запаўняйце форму толькі ў тым выпадку, калі ўпэўненыя, што ў вас атрымаецца прыйсці

Больш інфармацыі вы можаце знайсці на сайце: https://humanlibrary.by. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на пошту humanlibraryby.info@gmail.com і ў сацыяльных сетках
280 views11:40
Адкрыць / каментаваць
2021-05-28 10:40:09
Зараз стартуе рэгістрацыя на першы паблік-ток у дыскусійным клубе "Я феміністка"!

Тэма першай сустрэчы: "Фемінізм і беларускае грамадства: ці гатовыя адзін для аднаго?”

Разам з вамі будуць абмеркаваны такія пытанні, як:
Што значыць паняцце " фемінізм”
Чым займаюцца сучасныя феміністкі
Ці складана быць феміністкай у сучасным грамадстве
Гендэрная дыскрымінацыя ў фактах і лічбах
Фемінізм і мужаненавістнічства: стэрэатып ці праўда.
Пагаворым пра тое, з якімі праблемамі сутыкаюцца жанчыны кожны дзень, пра вытокі стэрэатыпаў і чаму фемінісцкі рух павінен працягваць сваю дзейнасць у 21 стагоддзі.

Не забывайце, што вы таксама можаце задаць свае пытанні і падзяліцца сваім меркаваннем і вопытам разам з намі.

Дата: 29 мая
Час: 17:00 - 19:30
Месца: мы паведамім пазней зарэгістраваным удзельнікам

Удзел у мерапрыемстве бясплатнае, але абавязковая рэгістрацыя:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdES1EqgFlarpY7mVrRaTWGMhoohUwkAFLqD1tCjuhNoPmptw/viewform
276 views07:40
Адкрыць / каментаваць