Get Mystery Box with random crypto!

30 траўня ў межах тыдня 'Твая прафесійная адукацыя', які ладзі | Жывая Бібліятэка | Живая Библиотека

30 траўня ў межах тыдня "Твая прафесійная адукацыя", які ладзіцца пры фінансаванні Еўрапейскага саюза, прайшла анлайн Жывая Бібліятэка!

5 Жывых Кніг, спецыялістаў і спецыялістак, распавялі пра сваю адукацыю: пра вучобу ў ліцэі або каледжы, пра першы досвед працы, давалі парады школьнікам і школьніцам, якія шукаюць свой прафесійны шлях і любімую справу, а таксама разам з Чытачамі і Чытачкамі разбуралі стэрэатыпы аб прафесійнай адукацыі ў Беларусі!

Вялікі дзякуй усім Кнігам, Чытачам і Чытачкам, што былі з намі на Жывой Бібліятэцы!

Тыдзень праходзіў з 24 па 30 траўня ў межах праекта «Занятасць, прафесійная адукацыя і навучанне ў Беларусі». Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Больш пра Тыдзень вы можаце даведацца на сайце http://profiweek.by/ альбо ў Instagram, YouTube, Telegram.

Больш інфармацыі пра фармат «Жывой Бібліятэкі» вы знойдзеце на нашым сайце. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да нас у ВК, FB, Instagram, Twitter альбо на пошту human.library.belarus@gmail.com