Get Mystery Box with random crypto!

Жывая Бібліятэка | Живая Библиотека

Лагатып тэлеграм-канала humanlibraryby — Жывая Бібліятэка | Живая Библиотека Ж
Лагатып тэлеграм-канала humanlibraryby — Жывая Бібліятэка | Живая Библиотека
Адрас канала: @humanlibraryby
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 246
Апісанне з канала

Суполка "Жывая Бібліятэка" | Сообщество "Живая Библиотека"
🤍 Тут знойдзеце цікавыя тэсты і інфармацыйныя артыкулы
🤍 Здесь найдёте интересные тесты и информативные статьи
Фірмовыя сцікеры https://t.me/addstickers/HumanLibraryBelarus

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні

2022-03-02 13:00:00
Дарагія Чытачы і Чытачкі,
Гэта наш апошні пост ад імя Супольнасці “Жывая Бібліятэка“. Мы хацелі сказаць гэта пры іншых абставінах і ў іншых умовах, але як ёсць.

З 2014 году мы прайшлі вялікі шлях ад ініцыятывы да моцнай пазнавальнай арганізацыі. За апошнія гады мы, як і ўся беларуская грамадзянская супольнасць, сутыкнуліся з пандэміяй, пераследам, рэпрэсіямі і ліквідацыяй. Праз гэта, на жаль, мы не бачым магчымасці працягваць нашу працу.

Супольнасць “Жывая Бібліятэка” завяршае сваю дзейнасць.

Аднак сярод нас ёсць людзі, якія будуць надалей прасоўваць каштоўнасці роўнасці, недыскрымінацыі, талерантнасці і інклюзіі.

Дадзены канал камунікацыі больш не будзе абнаўляцца. Сувязь мы будзем падтрымліваць праз Facebook і Instagram.

Дзякуй усім вам, што былі з намі ўвесь гэты час!

НЕ ВАЙНЕ!
89 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2022-01-18 20:18:18
Мы запускаем анлайн кніжны клуб!

Ідэя стварыць Кніжны клуб з'явілася ў нашай каманды ўжо даўно, але было жаданне выйсці за рамкі простага абмеркавання кніг. Пасля доўгіх абмеркаванняў і пошукаў мы гатовыя анансаваць першую сустрэчу кніжнага клуба ад каманды форум-тэатра.

У чым жа наша асаблівасць?

Мы будзем чытаць мастацкія кнігі, у якіх трансліруецца прыгнёт розных сацыяльных груп;
Абмяркоўваць сюжэт з пункту гледжання парушэння правоў чалавека;
Выяўляць пратаганіста і антаганіста і прайграваць магчымыя рашэнні сітуацый;
Рабіць чыткі ўпадабаных вам урыўкаў.

27 студзеня а 19.00 (па Мінскім часе) пройдзе першая анлайн-сустрэча ў Zoom.
Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце кнігу ў розных фарматах, каб была магчымасць прачытаць яе на любой прыладзе.

З прычыны таго, што да сустрэчы засталося не так шмат часу, першай кнігай мы выбралі невялікі твор, каб вы дакладна паспелі яго прачытаць

Спасылка на рэгістрацыю ніжэй.

Далучайцеся!
11 views17:18
Адкрыць / каментаваць
2022-01-11 18:41:45
Майстэрня форум-тэатру 15-16 студзеня ў Мінску!

Аб'яўляем тэму майстэрні "Правы чалавека", каб самі ўдзельнікі выбралі над якой тэмай яны хочуць папрацаваць, якія праблемы трэба адказаць і прагаварыць.

На Майстэрні ва ўтульнай атмасферы мы будзем абмяркоўваць тое, што з намі адбываецца, і тое, як яно адбіваецца на адносінах да сябе, сяброў і сваякоў.

Для ўдзелу ў Майстэрні папярэдні тэатральны вопыт не патрабуецца. Рэзультатам Майстэрні стане форум-спектакль – гэта адкрытая пастаноўка, у якой могуць удзельнічаць гледачы_кі і дзе акцёры_кі могуць узаемадзейнічаць з залай.

Майстэрня будзе працаваць 15-16 студзеня з 12:00 да 19:00. Два дня ўдзелу патрэбныя для падрыхтоўкі пастаноўкі. На Майстэрні мы прытрымліваемся масачнага рэжыму і арганізоўваем харчаванне для ўдзельнікаў_ц.

16 студзеня а 17:00 пачнецца форум-спектакль.

Для ўдзелу абавязкова рэгістрація!
45 views15:41
Адкрыць / каментаваць
2022-01-10 19:46:38
Абыгрываем навіны!

З дапамогай Газетнага тэатра мы абыграем вашы навіны ў імправізацыйным фармаце.

Выберыце 1-2 навіны мінулага года, якія вас зачапілі. На мерапрыемстве мы навучымся іх трансфармаваць і прачытаем з рознымі тэатральнымі тэхнікамі, а затым абмяркуем.

13 студзеня
19.00-21.00
Zoom

Для ўдзелу абавязковыя ўключаныя камера і мікрафон.

Рэгістрацыя па спасылцы ніжэй да 12 студзеня ўключна. Чакаем
42 views16:46
Адкрыць / каментаваць
2021-12-25 17:39:11
Віншуем нашых любімых падпісчыкаў і падпісчыц з Навагоднімі і Каляднымі святамі! Жадаем у Новым годзе новых поспехаў і дасягненняў!

А наша Суполка ідзе на канікулы!

З 26 снежня да 10 студзеня мы будзем у адпачынку. Таму часова спыняем нашы справы і рыхтуемся да новых цікавых планаў і падзей

2021 год выдаўся для нас няпросты. Шмат працы і навін, часам непрыемных, канечне. Але мы рады, што ёсць наша каманда і мы заўсёды можам звярнуцца адзін да аднаго і пагаварыць, дапамагчы, супакоіць.
49 views14:39
Адкрыць / каментаваць
2021-12-10 13:14:49
10 снежня - міжнародны Дзень правоў чалавека

Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека — эпахальны дакумент, у якім былі абвешчаныя неад’емныя правы, уласцівыя кожнаму чалавеку незалежна ад яго расы, колеру скуры, полу, мовы, рэлігіі, палітычных ці іншых перакананняў, нацыянальнага ці сацыяльнага паходжання, маёмаснага, саслоўнага ці іншага становішча.

Сёлета Дзень правоў чалавека прысвечаны тэме «Роўнасць» і артыкулу 1 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека – «Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі ў сваёй вартасці і правах».

Тэма роўнасці суадносіцца з Парадкам дня ААН да 2030 года. Яна прадугледжвае барацьбу з глыбока ўкаранелымі формамі дыскрымінацыі, з якім сутыкаюцца найбольш уразлівыя групы, і пошук адпаведных рашэнняў.

Роўнасць, інклюзія і недыскрымінацыя ці, кажучы іншымі словамі, праваабарончы падыход да развіцця – гэта лепшы спосаб скараціць няроўнасць!
64 views10:14
Адкрыць / каментаваць
2021-12-06 16:36:27
11 снежня Суполка “Жывая Бібліятэка” сумесна з валанцёрскай ініцыятывай народнай адукацыі “АБФ Літва” запрашае вас наведаць Жывую Бібліятэку, прысвечаную Дню правоў чалавека! Ужо не першы год мы ладзім нашыя мерапрыемствы з гэтай нагоды і спадзяемся не спыняцца і ў будучым.

Калі: 11 снежня (субота), 12:00 – 14:30
Дзе: Zoom

Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая па спасылцы пад пастом. Канец рэгістрацыі — 10 снежня а 23:59. 

Раніцай у дзень мерапрыемства зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць на e-mail спасылку на ZOOM-канферэнцыю.

На мерапрыемстве ў вас будзе магчымасць шчыра пагутарыць з Кнігамі на актуальныя тэмы, задаць свае пытанні і стаць больш адкрытымі да разнастайнасці грамадства. У гэтым годзе вы зможаце паслухаць наступныя Жывыя Кнігі: “Праца ў праваабароне”, “Трансперсона”, “Правы чалавека”, “Вымушаная міграцыя”
201 viewsedited  13:36
Адкрыць / каментаваць
2021-12-04 14:11:42
Што трэба абавязкова паспець за выходныя? Запісацца на бясплатны анлайн-курс «ЭКААКТЫВІЗМ. ПАЧАТАК» ад Экадома!

На анлайн-курсе «ЭКААКТЫВІЗМ. ПАЧАТАК» з вамі падзеляцца сваімі ведамі, вопытам, алгарытмамі дзеянняў, натхняць гісторыямі рэальных кейсаў і пакажуць на прыкладах, як вырашаць экапраблемы свайго горада і ўплываць на яго развіццё.

Для каго?
Беларусаў і беларусак, якім важна разабрацца ў вырашэнні экапраблем.

У праграме курса:
• Экаактывізм, і наколькі экалагічныя праблемы — наша зона адказнасці.
• Інструменты актывіста — ад зваротаў грамадзян да інфакампаніі. Экалагічнае заканадаўства — нацыянальнае і міжнароднае.
• Гісторыі поспеху, дзе актывісты_кі змаглі дамагчыся абароны сваіх экаінтарэсаў.
• Стратэгіі па рашэнні экалагічных праблем.
• Экарух Беларусі — ці ёсць ён цяпер, чым займаюцца арганізацыі, іх роля і месца ў Беларусі.

Падрабязнасці тут
Форма рэгістрацыі па спасылке
*Колькасць месцаў абмежавана.

Дэдлайн: 05.12.2021

Экадом
89 views11:11
Адкрыць / каментаваць
2021-11-15 21:30:02
Суполка “Жывая Бібліятэка” у партнёрстве з БНСМ "РАДА" запускае курс па вывучэнні інклюзіўнага падыходу для арганізатараў(ак) мерапрыемстваў “ALL Inclusive”.

Мэта курса — расказаць арганізатар(кам) рознага тыпу імпрэз пра патрэбы сацыяльна ўразлівых груп і навучыць метадам уключэння іх у сваю працу

Што будзе?

Вы даведаецеся, як вывучаць патрэбы сваіх мэтавых аўдыторый;

Вы зразумееце, як прыцягнуць на свае імпрэзы новых людзей;

Вы зможаце з дапамогай нашых экспертаў(ак) падрыхтаваць і рэалізаваць праграму па ўключэнні інклюзіўнага падыходу ў сваю працу.

Курс будзе складацца з 6 сесій па 2-3 гадзіны. Асноўныя блокі праграмы будуць арганізаваны ў студзене-красавіку 2022 года. Фармат правядзення – анлайн. Паміж сесіямі ўдзельнікам(цам) будуць давацца хатнія заданні. 

Для навучання на курсе трэба запоўніць форму рэгістрацыі па ссылцы ніжэй да 30 лістапада ўключна. Не пазней за 6 снежня вы атрымаеце адказ на пазначаную ў анкеце пошту. 
68 views18:30
Адкрыць / каментаваць
2021-11-10 21:58:10
Ужо не першы год з 9 лістапада (гадавіна Крыштальнай ночы — сімбала пачатку трагедыі Халакоста) па 16 лістапада (Міжнародны дзень Талерантнасці) каманда Human Constanta разам з іншымі праваабарончымі і некамерцыйнымі арганізацямі ладзіць Тыдзень асветніцкіх дзеянняў супраць дыскрымінаціі і нянавісці.

Мы запрашаем вас на мерапрыемствы ў межах Тыдня за роўнасць і інклюзію. Большасць івэнтаў будуць праводзіцца анлайн і будуць даступныя людзям з любых гарадоў! Апісанне мерапрыемстваў і рэгістрацыю можна знайсці па спасылцы ніжэй
95 viewsedited  18:58
Адкрыць / каментаваць