Get Mystery Box with random crypto!

Жывая Бібліятэка | Живая Библиотека

Лагатып тэлеграм-канала humanlibraryby — Жывая Бібліятэка | Живая Библиотека Ж
Лагатып тэлеграм-канала humanlibraryby — Жывая Бібліятэка | Живая Библиотека
Адрас канала: @humanlibraryby
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 246
Апісанне з канала

Суполка "Жывая Бібліятэка" | Сообщество "Живая Библиотека"
🤍 Тут знойдзеце цікавыя тэсты і інфармацыйныя артыкулы
🤍 Здесь найдёте интересные тесты и информативные статьи
Фірмовыя сцікеры https://t.me/addstickers/HumanLibraryBelarus

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні 3

2021-05-26 16:17:17
30 траўня мы ладзім Жывую Бібліятэку ў межах тыдня «Твая прафесійная адукацыя», які ладзіцца пры фінансаванні Еўрапейскага саюза. Падзея будзе прысвечана таму, як знайсці прафесію па душы.

Фармат Жывой Бібліятэкі дае магчымасць наўпрост пагутарыць з людзьмі (Кнігамі), чые жыццёвыя каштоўнасці і зацікаўленасці істотна адрозніваюцца ад агульнапрынятых. 10 герояў і гераінь розных спецыяльнасцяў раскажуць аб сваёй кар'еры з зачынам, кульмінацыяй і развязкай, пасля чаго будуць гатовыя адказаць на вашы самыя адкрытыя пытанні аб адукацыі і працы пасля каледжа або ліцэя.

Калі: 30 траўня з 14:00 да 18:30.
Дзе: Zoom
Рэгістрацыя абавязковая
Канец рэгістрацыі: 29 траўня ў 23:59.

Раніцай у дзень мерапрыемства зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць на e-mail спасылку на ZOOM-канферэнцыю.

Тыдзень праходзіць з 24 па 30 траўня ў межах праекта «Занятасць, прафесійная адукацыя і навучанне ў Беларусі» пры фінансаванні Еўрапейскага саюза. Больш пра Тыдзень даведвайцесь на сайце альбо ў IG, YouTube, TG.
261 viewsedited  13:17
Адкрыць / каментаваць
2021-05-25 10:46:38
У 2020-ы наш Цэнтр уваходзіў з натхненнем і вялікімі планамі. Мы планавалі праводзіць працу ў Мінску і вандраваць па Беларусі з велічэзнай колькасцю цікавых фарматаў і ініцыятыў.

І нягледзячы ні на што, мы перажылі гэты год і нават зрабілі гэта досыць паспяхова!

Тое, што вы прачытаеце ў нашай справаздачы, — гэта вынік працы каманды Цэнтра. Прыхільнікі і Прыхільніцы, валанцёры і валанцёркі зрабілі ў 2020 нешта большае, чым проста выканалі сваю працу. Наша каманда не проста выжыла ў віры 2020. Мы пераўвасобіліся ў нейкай іншай якасці каманды: мы больш не баімся змен і выклікаў, гнутка падыходзім да планаў і працы, не панікуем, больш уважліва ацэньваем свае сілы, мы ўмеем падтрымаць адно аднаго патрэбнымі словамі ў самыя складаныя моманты, мы шчырыя, адкрытыя і гатовыя да чаго заўгодна, калі мы разам.

Чытаць нашу справаздачу можна на сайце! Вы чытайце, а мы будзем працаваць далей
197 views07:46
Адкрыць / каментаваць
2021-05-17 11:18:43
Сёння, 17 мая, свет адзначае Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй.  Роўна 31 год таму, 17 мая 1990 года, Сусветная Арганізацыя Аховы Здароўя (СААЗ) выключыла гомасэксуальнасць са спісу псіхічных расстройстваў.

У нашым новым артыкуле мы закранем важную для нашага грамадства тэму: жыццё і дзейнасць ЛГБТКІАП+ людзей у Беларусі.

У 2021 годзе Цэнтр "Жывая Бібліятэка" далучыўся да святкавання Сусветнага дня нулявой дыскрымінацыі і правёў Zero Discrimination Week — тыдзень, напоўнены падзеямі, прысвечанымі барацьбе з дыскрымінацыяй. У прыватнасці, адной з такіх падзей сталі прамыя эфіры, праведзеныя Асамблеяй НДА Беларусі і Беларускім нацыянальным моладзевым саветам "РАДА". У ходзе эфіраў спікерамі і спікеркамі падымаліся шматлікія важныя для нашага грамадства тэмы: дыскрымінацыі, жыцця ў рэгіёнах, лукізму, фемінізму і гэтак далей

А больш інфармацыі па гэтай тэме можна знайсці на нашым сайце
251 viewsedited  08:18
Адкрыць / каментаваць
2021-05-16 18:00:43
Школа Экаактывізму "Зялёная будучыня" ад "Зялёнай сеткі" вяртаецца!

Што: школа Экаактывізму "Зялёная будучыня", афлайн-семінары, "зялёныя гульні", "Зялёны марафон" у змешаным фармаце і тыднёвы экакэмп на прыродзе.

Калі старт: 21 мая 2021 года, 18 мая-дэдлайн падачы заявак.

Хто можа прыняць удзел: жыхары ўсіх рэгіёнаў Беларусі, каму ад 18 да 30 гадоў, каму не ўсё роўна, і хто хоча паўплываць на вырашэнне экалагічных праблем свайго двара, горада, і заадно знайсці аднадумцаў.

Хто вучыць: спікеры Марыя Сума і Міхаіл Дарашэвіч, фасілітатар Алена Лугаўцова, гейм-майстар Любоў Бардаўская, каардынатар кампаніі "Гарадскі ляснічы" Ігар Корзун.

Працягласць: з 21.05 па 11.07.2021.

Удзел бясплатны.

Рэгіструйцеся http://bit.ly/shea2021

Больш падрабязная інфармацыя аб праграме ШЭА https://greenbelarus.info/calendar/shkola-ekoaktivizma-vozvrashchaetsya-podavayte-zayavki-do-18-maya

#ШЭА # Школаэкаактывізму # ШЭА2021
247 views15:00
Адкрыць / каментаваць
2021-05-14 13:53:43
Мова варожасці (hate speech – англ.) – агульная назва моўных сродкаў, якая выказвае рэзки і адмоўны выраз пачуццяў да іншага чалавека (часцей за ўсё з-за поглядаў, рэлігіі, гендэра, сэксуальнай арыентацыі і інш.).

З 1 па 8 сакавіка 2021 года "Жывая Бібліятэка" праводзіла Zero Discrimination Week да Дня нулявой дыскрымінацыі.

Да святкавання далучылася і Прававая ініцыятыва - і нагадала нам пра сваю аўтарскую серыю квэстаў і квізаў пра дыскрымінацыю і барацьбу з ёй.

Усяго на сайце прадстаўлена 8 займальных і карысных квізаў, кожны з якіх раскрывае той ці іншы выгляд дыскрымінацыі і метады барацьбы з ёй. Што ж унутры? Разабраліся ў артыкуле на нашым сайце

https://humanlibrary.by/kvizy-o-borbe-s-diskriminatsiej/
274 viewsedited  10:53
Адкрыць / каментаваць
2021-05-11 10:54:19
У сацсетках часта спрабуюць выкрасліць людзей з грамадскага дыскурсу за палярна розныя ўчынкі - ад сэксуальных дамаганняў да старых жартаў. Цяпер многія лічаць, што cancel culture прыносіць больш шкоды, чым карысці.

На дэбатах ты даведаешся:
Што такое cancel culture
Як зарадзілася cancel culture
Каго і за што «адмяняюць»

12 мая (серада) 19.00
Zoom

Рэгістрацыя: https://forms.gle/kis1CMSF693WEB3b9

Сancel culture: спосаб прыцягнуць да адказнасці або траўля?
267 views07:54
Адкрыць / каментаваць
2021-05-05 16:00:48
Майстэрня форум-тэатру 8-10 траўня ў Віцебску!

У межах #ZeroDicriminationWeek мы праводзім ужо другі форум-тэатр – на гэты раз, прысвечаны правам ЛГБТК-супольнасці. Мэта #ZDW – павышэнне роўнасці ўсіх людзей перад законам і на практыцы.

Майстэрня будзе працаваць 8-10 траўня з 11:00 да 18:00. Тры дні ўдзелу патрэбныя для падрыхтоўкі пастаноўкі. На Майстэрні мы прытрымліваемся масачнага рэжыму і арганізоўваем харчаванне для ўдзельнікаў_ц.

10 траўня а 17.30 пачнецца форум-спектакль.

 Для ўдзелу патрэбна рэгістрацыя http://bit.ly/forumvtb 

Дэдлайн рэгістрацыі на Майстэрню: 6 траўня 15.00 (уключна).

Дэдлайн рэгістрацыі на прагляд: 9 траўня (уключна).

Колькасць месцаў абмежаваная!

Чытаць больш пра форум-тэатр https://humanlibrary.by/activities/majsternya-forum-teatra  

Мерапрыемства праводзіцца ў рамках #ZeroDiscriminationWeek 
260 views13:00
Адкрыць / каментаваць
2021-04-26 13:31:40
28 красавіка БНМС «РАДА» запрашае на анлайн-дыскусію “А дзе вашы каштоўнасці? Як і навошта фіксаваць каштоўнасці ў арганізацыі / ініцыятыве”.

28 красавіка 18:30-20:00
анлайн, Zoom

• Што такое палітыкі (недыскрымінацыйныя, гендарныя, экалагічныя)?
• Навошта яны патрэбны арганізацыі/ініцыятывы?
• Які статус маюць такія дакументы? Яны могуць супярэчыць Статуту арганізацыі?
• Як іх ствараць і ўжываць у дзейнасці, як юрыдычна прымаюцца такія дакументы?
• Палітыкі абавязковыя для супрацоўнікаў і супрацоўніц арганізацыі ці носяць рэкамендацыйны характар?

Пра свой досвед стварэння і прымянення палітык раскажуць прадстаўнікі і прадстаўніцы БНМС “РАДА”, Цэнтр Жывая Бібліятэка і Офис европейской экспертизы и коммуникаций.

Дэдлайн падачы заяўкі — 28 красавіка 12:00.

Регистрация
355 viewsedited  10:31
Адкрыць / каментаваць
2021-04-20 16:01:13 ​​Адкрытыя інтэрв'ю

Запрашаем наведаць адкрытыя інтэрв'ю на наступныя важныя тэмы:
21.04.2021: Жыццё з РХП,
22.04.2021: Жыццё пасля пажару,
23.04.2021: Жыццё з ВІЧ.

Адкрытае інтэрв'ю – гэта фармат мерапрыемства, на якім вы зможаце атрымаць у нашых гасцей адказы на хвалюючыя вас пытанні. Да падрыхтоўкі і правядзення дадзенага фармату мы запрашаем далучыцца і вас! Свае пытанні вы можаце пакінуць у папярэдняй форме або задаць іх на мерапрыемстве.

Месца: платформа Zoom
Час: 19:00 (Мінск)

Рэгістрацыя па спасылцы.

Падрабязнасці на нашым сайце.
308 views13:01
Адкрыць / каментаваць
2021-04-16 13:00:56 ​​Такі розны: плыні фемінізму і з чым іх ядуць

Радыкальны, інтэрсекцыянальны, ліберальны, культурны, экалагічны – і гэта яшчэ не ўсе плыні фемінізму. На лекцыі “Такі розны: плыні фемінізму і з чым іх ядуць” наша лектарка Паўлоўская Крысціна раскажа пра кожную.

Калі: 24 красавіка а 14:00
Дзе: дашлем пасля рэгістрацыі

Колькасць месцаў абмежавана. Калі ў вас не атрымаецца трапіць, вы зможаце паглядзець трансляцыю ў нашых YouTube і Facebook.

Лекцыя пройдзе ў межах моладзевага фестывалю RegiON, які праводзіцца ў анлайн-і афлайн-фарматах з 17 па 25 красавіка 2021 года. Фестываль уключае ў сябе серыю адкрытых асветніцкіх мерапрыемстваў на розныя тэмы, арганізаваных актыўнай моладзю рэгіянальных гарадоў.
418 views10:00
Адкрыць / каментаваць