Get Mystery Box with random crypto!

Майстэрня форум-тэатру 8-10 траўня ў Віцебску! У межах #ZeroD | Жывая Бібліятэка | Живая Библиотека

Майстэрня форум-тэатру 8-10 траўня ў Віцебску!

У межах #ZeroDicriminationWeek мы праводзім ужо другі форум-тэатр – на гэты раз, прысвечаны правам ЛГБТК-супольнасці. Мэта #ZDW – павышэнне роўнасці ўсіх людзей перад законам і на практыцы.

Майстэрня будзе працаваць 8-10 траўня з 11:00 да 18:00. Тры дні ўдзелу патрэбныя для падрыхтоўкі пастаноўкі. На Майстэрні мы прытрымліваемся масачнага рэжыму і арганізоўваем харчаванне для ўдзельнікаў_ц.

10 траўня а 17.30 пачнецца форум-спектакль.

 Для ўдзелу патрэбна рэгістрацыя http://bit.ly/forumvtb 

Дэдлайн рэгістрацыі на Майстэрню: 6 траўня 15.00 (уключна).

Дэдлайн рэгістрацыі на прагляд: 9 траўня (уключна).

Колькасць месцаў абмежаваная!

Чытаць больш пра форум-тэатр https://humanlibrary.by/activities/majsternya-forum-teatra  

Мерапрыемства праводзіцца ў рамках #ZeroDiscriminationWeek