Get Mystery Box with random crypto!

Жывая Бібліятэка | Живая Библиотека

Лагатып тэлеграм-канала humanlibraryby — Жывая Бібліятэка | Живая Библиотека Ж
Лагатып тэлеграм-канала humanlibraryby — Жывая Бібліятэка | Живая Библиотека
Адрас канала: @humanlibraryby
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 246
Апісанне з канала

Суполка "Жывая Бібліятэка" | Сообщество "Живая Библиотека"
🤍 Тут знойдзеце цікавыя тэсты і інфармацыйныя артыкулы
🤍 Здесь найдёте интересные тесты и информативные статьи
Фірмовыя сцікеры https://t.me/addstickers/HumanLibraryBelarus

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні 4

2021-04-14 15:31:50 ​​Аляксандр. Філосаф, эксперт по робаэтыцы.

У новым эпізодзе нашага падкаста мы паразмаўлялі з Аляксандрам Адамянцам — філосафам, выкладчыкам Еўрапейскага каледжа Liberal Arts ў Беларусі, экспертам па робаэтыцы. Запрашаем вас паслухаць і паразважаць разам з намі пра жыццё людзей разам з робатамі і іх узаемаадносіны.
246 views12:31
Адкрыць / каментаваць
2021-04-03 14:34:19 ​​Міфы, статыстыка і гісторыі пра тых, хто жыве на вуліцы

Герой нашага артыкула Жэня вучыўся на сацыёлага, а некалькі гадоў таму зацікавіўся тэмай бяздомных. Ён хацеў зразумець, які ў Беларусі ўзровень жыцця і як гэта адбіваецца на з'яўленні такой групы людзей, як бяздомныя. Калі вам гэта таксама цікава, чытайце артыкул https://bit.ly/39FVQYN
301 views11:34
Адкрыць / каментаваць
2021-03-26 13:04:05 ​​“Іншы погляд” на стэрэатыпы

На пачатку сакавіка ў межах Zero Discrimination Week у Мінску прайшла сацыяльная гульня “Іншы погляд”. Як гэта было — чытайце ў нашым артыкуле.

У матэрыяле вы таксама знойдзеце інфармацыю пра тое, што такое стэрэатыпы, навошта яны існуюць і парады, якія дапамогуць стаць больш лагоднымі да іншых і не дапусціць разбуральнага ўплыву стэрэатыпаў.
415 views10:04
Адкрыць / каментаваць
2021-03-19 13:01:10 ​​Беларуская дызайнерка Vedovka пра дыслексію.

Дыслексія — гэта парушэнне здольнасці да авалодання навыкамі чытання і пісьма пры захаванні агульнай здольнасці да навучання.

Гераіня нашага артыкула — дызайнерка ўпрыгожванняў Каця. Яна даволі позна даведалася, што ў яе дыслексія і доўгія гады думала, што з ёй нешта не так. Каця распавяла пра асаблівасці сваёй дыслексіі, складанасці навучання ў школе і падтрымку сям’і.

Поўную гісторыю Каці, а таксама карысныя спасылкі па тэме дыслексіі вы знойдзеце ў артыкуле на нашым сайце http://bit.ly/3c0t8U3
338 views10:01
Адкрыць / каментаваць
2021-03-17 11:01:19 ​​Сацыяльная гульня “Іншы погляд” анлайн

Цэнтр “Жывая Бібліятэка” запрашае вас прыняць удзел у сацыяльнай гульні “Іншы погляд”, якая праводзіць у партнёрстве з Human Constanta.

Гульня дапаможа перагледзець свае погляды і стэрэатыпы, якімі абкружаныя многія сацыяльныя групы.

Калі: 23 сакавіка (аўторак), 18:30
Месца: Zoom

Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая па спасылцы.
Канец рэгістрацыі — 22 сакавіка 23:59.

Больш інфармацыі на нашым сайце https://bit.ly/3vHjGNp
439 viewsedited  08:01
Адкрыць / каментаваць
2021-03-10 17:40:46 ​​Варкшоп "Інклюзіўныя мерапрыемствы анлайн – (не)магчыма?"

У выніку ўдзелу ў варкшопе вы:
даведаецеся пра бар'еры да ўдзелу ў анлайн-мерапрыемствах людзей з розных уразлівых груп;
абмяркуеце спосабы пераадолення бар'ераў;
зможаце вызначыць, што з магчымых рашэнняў падыходзіць для вашай дзейнасці.

Дзе: ZOOM
Калі: 17.03 у 18:30 - 20:30

Рэгістрацыя абавязковая і адкрыта да 23:59 16 сакавіка па спасылцы https://forms.gle/AhyQhFAq9fagcmg89. Колькасць удзельнікаў і ўдзельніц абмежавана, таму форма можа быць зачынена раней.

Больш інфармацыі на нашым сайце https://bit.ly/3epCs5u
406 views14:40
Адкрыць / каментаваць