Get Mystery Box with random crypto!

(Пера)запуск! Чый? Каманды ' Жывая Бібліятэка'! Нашы дарагія | Жывая Бібліятэка | Живая Библиотека

(Пера)запуск!

Чый? Каманды " Жывая Бібліятэка"!

Нашы дарагія падпісчыкі і падпісчыцы, мы з вялікай-вялікай радасцю паведамляем, што каманда "Жывой Бібліятэкі" (пера)запускае сваю працу

На жаль, у жніўні гэтага года Цэнтр "Жывая Бібліятэка" быў ліквідаваны па рашэнні ўладаў. Мы былі вымушаныя спыніць сваю працу на некалькі месяцаў. І вось зараз, пераадолеўшы выгаранне, апатыю і іншыя цяжкасці, мы вярнуліся да вас з новымі сіламі і энергіяй.

Нягледзячы на ўсе складанасці, мы заўсёды былі і будзем камандай. І зараз наша каманда (пера)запускаецца ў фармаце Суполкі "Жывая Бібліятэка". 

Мы працягваем падтрымліваць і прасоўваць роўнасць, недыскрымінацыю, талерантнасць і інклюзію ў беларускім грамадстве!