Get Mystery Box with random crypto!

Вітаем! Сёння мы пабачылі хвалю ліквідацыі НКА, у ліку якіх | Жывая Бібліятэка | Живая Библиотека

Вітаем!

Сёння мы пабачылі хвалю ліквідацыі НКА, у ліку якіх апынуўся і Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі "Жывая Бібліятэка".

Мы ведаем і разумеем, што такім чынам прыцягваецца працэс ціску на грамадзянскую супольнасць. Гэта барацьба з арганізацыямі, якія сваёй дзейнасцю дапамагаюць людзям і змяняюць гэты свет да лепшага.

Мы больш чым установа! Мы - каманда і мы працягваем сваю працу.

Наша каманда перажыла вялікую гісторыю, якую мы не плануем спыняць толькі таму, што будзем ліквідаваны як юрыдычная асоба.

Працуем далей!