Get Mystery Box with random crypto!

Вітаем вас, аматары і аматаркі мерапрыемстваў! Мы маем для вас | Жывая Бібліятэка | Живая Библиотека

Вітаем вас, аматары і аматаркі мерапрыемстваў! Мы маем для вас нешта цікавае!

Калі вы сутыкаецеся з нейкімі нязручнасцямі/складанасцямі пры наведванні мерапрыемстваў і/або маеце любыя дадатковыя патрэбы (напрыклад, калі ў вас ёсць інваліднасць, парушэнні слыху, зроку, мабільнасці, вы чалавек сталага веку, маці/бацька малых дзяцей, маеце патрэбу ў пэўнай ежы або вы ЛГБТК+ асоба і інш.), то мы вельмі чакаем вашага ўдзелу!

Мы падрыхтавалі анкету спецыяльна для вас з мэтай даследаваць даступнасць публічных прастораў і  мерапрыемстваў, што праводзяцца ў іх. На запаўненне анкеты спатрэбіцца каля 10 хвілін

Пасля збору інфармацыі мы прааналізуем атрыманыя адказы, падвядзём вынікі, што дапаможа палепшыць якасць мерапрыемстваў і прастораў, каб вам было камфортна там прысутнічаць. 

P.S. Для нас важна атрымаць як мага больш адказаў ад розных аматараў/к, таму  будзем удзячныя за распаўсюд анкеты

https://ru.surveymonkey.com/r/dostupnost-people