Get Mystery Box with random crypto!

Стась Карпаў

Лагатып тэлеграм-канала telekarp — Стась Карпаў С
Лагатып тэлеграм-канала telekarp — Стась Карпаў
Адрас канала: @telekarp
Катэгорыі: Блогі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 208
Апісанне з канала

Per zhopa ad astra!

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2021-06-28 11:29:03 Усе выказванні нашага міністэрства замежных спраў выглядаюць дзіўна толькі калі успрымаць іх як прамовы з наяўнасцю адрасата: у спрэчцы з апанентам прыходзіцца так ці інакш падтрымліваць планачку нейкай там адэкватнасці. але калі уявіць сабе псіхічна хворага, замкнёнага ў кватэры, які скавыча пра свае крыўды не таму, што хоча кагосці пераканаць, а таму што яму проста хуёва і таму, што ён стаіміўся ад цішыні, то карцінка праясняеца. такі чалавек ужо на трэція суткі можа дагаварыцца да змовы іншапланетнікаў. І калі ў вас для развіцця думкі чвэрць стагоддзя, а спікеры адбіраюцца па прынцыпе таўшчыні анамнеза - то... Ну, вы разумееце. То.
273 views08:29
Адкрыць / каментаваць
2021-06-14 17:55:03 Мы ўсе разумеем, што Пратасевіч - закладнік. Сумны смайлік. Мы ўсе разумеем, што яго пытаюць. Два сумныя смайлікі. А вы ведаеце, што кажа гэты закладнік? Як ён здае паважаных людзей? Як вы не хочаце ведаць? Мы вам раскажам. Вы не хочаце глядзець онт? Паглядзіце на нашым рэспектабельным тэлеграм-канале! Да-да. Сумны смайлік. Пратасевіч у закладніках і ягоныя словы не варта прымаць да ўвагі! Але вы ж нават не ведаеце, якія канкрэтна словы не варта прымаць да ўвагі. А там огого, колькі таго, што да ўвагі ні ў якім разе не варта прымаць! Мы напісалі падрабязны канспект! Людзі, вы толькі паслухайце, што кажа гэты няшчасны чалавек, якому мы вельмі спачуваем! Паглядзіце відэа. Адчуйце ўсю глыбіню ягонага падзення! Лайк! Падпіска! Данат! Паглядзіце на ягоны твар, ацаніце сінякі! Паслухайце ягоны голас! Запомніце кожнае слова і не верце ні аднаму з іх!
Нашы ворагі разгарнулі супраць грамадскай супольнасці праграму татальнай хлусні і мы косткаміі ляжам, каб ніводны чалавек не прапусціў ні слова гэтай хлусні!
2.4K views14:55
Адкрыць / каментаваць
2021-06-03 23:41:25 І ўсё ж такі інтэрв’ю Пратасевіча, якое ўсе збіраліся дэманстратыўна ігнараваць, сарамліва не праігнаравалі. Думаю, калі б яго прымусілі танчыць голым, усе б таксама глядзелі і абураліся зверствамі. Абураліся б і глядзелі.
Усё гэта, дарэчы, было ў "чорным люстэрку" ў эпізодзе з ебляй свінні брытанскім прэм’ерам.
Проста тады вы думалі, што гэта пра зажратых англасаксаў.
Карацей, адказ на пытанне "чаму нас вучыць культура" знойдзены і дакументальна падцверджаны.
Нічому.
1.0K views20:41
Адкрыць / каментаваць
2021-06-03 12:45:10 Прачытаўшы, што неўзабаве зняволены Пратасевіч з'явіцца ў праграме Маркава "нічего лічного", я думаю, што вось гэта такое месца істоты ў "харчовым ланцугу". Нейкі упір цябе параніць. Воўк пагрызе параненага. Пасля вароны выдзяўбуць вочы знямогламу. Муравейка абгладае косткі. Але перад муравейкам "адважны" "журналіст", дачакаўшыся нарэшце свайго часу, зробіць з табой "рэзананснае інтэрвью"
960 views09:45
Адкрыць / каментаваць
2021-05-18 15:27:33 Недалёка ад вашага дома зноў прыстаўляюць нары.
З 30-га колькі мінула, мой дарагі Пясняру?
Час няроўна ішоў і зло, нібы мент на падпітку.
І не скажаш, што ён не пакінуў адбітку.
Проста час у гэтым краі не мае патрэбы ў пячатцы,
Ваш трыццаты мінуў каб закончыцца і наноў пачацца.
Так што – “хто там ідзе”? – дажыло да адказу.
- То Цанава, то Кнорын. То абодва адразу.
Ну і мы вось паўзем на кульгавай кабыле.
Зрэшты, думаю, што вы бы нас палюбілі:
Мы за трыццаць гадоў нагуляліся ў гета.
Назваліся людзьмі. Разабраліся з гэтым,
А ў астатнім ўсё тое ж і тая ж вакол спакуса:
Хоць скачы ў пралёт, хоць нажом сабе тыкай пуза.
Бо пытанне падобнасці – гэта пытанне кройкі.
Усё пазнаецца па контурах: і варанкі і тройкі
Стукачы і партыйцы, і ссівелыя іх гетэры.
І ўсё тая ж ахова з ключом ад любой кватэры.
Назваліся людзьмі ў час жыцця ў смярдзючым хлеве,
Каб не жыць, а хацець апынуцца нікім у цнатлівай плеве -
Хто не бачыць пакутаў і, гледзячы, памірае.
Нечым будучым сынам.
У шчаслівым
Свабодным краі.
1.6K views12:27
Адкрыць / каментаваць
2021-05-10 11:08:08 Рука дрыжы. Башка балі,
Насвяткаваўшыся з нядзелі.
Чужы фашызм перамаглі!
Нажаль, свайго недаглядзелі
1.2K viewsedited  08:08
Адкрыць / каментаваць
2021-05-06 18:46:48 Вось тут некалькі дзён абмяркоўвалі, як гэта наша МЗС ухітрылася з такой нібыта рэспектабельнай структуркі скаціцца да ўзроўню троля з анлайнера. А я ведаю, як.
Ведаеце, ў любой кампаніі гопнікаў ёсць свой "інтэлігент". Не бачылі такіх? А я бачыў.
Шмат гадоў таму мы з дзяўчынкай-філалагіняй у прыгарадным аўтобусе трындзелі пра нейкую кніжку, а перад намі сядзеў вось такі чувачок у трэніках.
Ён варушыў вушамі, каб лепей нас чуць і ў цэлым ад колькасці незразумелых словаў крыху нерваваўся. І ў пэўны момант вырашыў рынуцца ў бой нават на чужым полі, небезпадстаўна палічыўшы, што галоўнае тут, як і ў любой піздзілцы, проста пачаць.
Ну і адбыўся ў нас пыблізна такі дыялог:
- Ізвініце, што я цыпа абрашчаюсь. (гопнікі, што мне заўсёды падабалася, вельмі любілі дэманстратыўна дзецкаць і цекаць) Так а чо, кніжка, ціпа хорошая?
- Нормальная, да.
- Так, ціпа, еслі нормальная, то зачем...ак-цен-цы-ровац?
Мая прыяцельніца білася ў канвульсіях ад смеху і слёз:
уся размова была зацеяна толькі для таго, каб сказаць "ак-цэн-цы-ровац" і на гэтым палеміка, сукабляць, павінна бала закончыцца. Бо не трэба акцэнцыраваць і ўсё, бляць, нахуй.
Чалавек, можа быць, жыццё пражыў дзеля гэтага моманту трыумфу, бо ў ягонай кампаніі дружбаны падвісалі задоўга да акцэнцыравання, яшчэ, напрыклад, на "возможно" ці "сказывается".
Упэўнены, што такога бравага хлопца пасылалі на перамовы з варожай кадкай і ён на пальцах тлумачыў "уважаемым" усю глыбіню іх няправасці.
Так што калі вы думаеце, што гэта наш МЗС катае гэтыя дасціпныя адказы "піндосам" - дарма. Усё яшчэ горш.
Гэта нейкі чувак, які на фоне астатніх - "інтэлігент" катае адказы.
У яго, груба кажучы, на руцэ няма саплі, і пазногці каротка абгрызены. Таму калектыў назначае яго адказным за данясенне пазіцыі братвы па ўсіх пытаннях.
І нехуй ак-цэн-цы-равац.
1.1K views15:46
Адкрыць / каментаваць
2021-04-27 19:12:43 І ўсё ж пры ўсім пры тым, мы жывем у больш шчыры час. Варта проста азірнуцца, я не ведаю... ну на 60-я.
У 1965-м годзе, напрыклад, на экраны СССР выйшлі разабраныя на цытаты "пріключенія шуріка". У 68-м "брілліантовая рука".
Тое, што мы з вамі таксама любілі з юнацтва і дзяцінства яшчэ паўстагоддзі ад прэм'еры. Тое, што мы напявалі і насвістывалі.
Гайдаю за працу быў усесаюзны рэспект, многія прыкмячалі вострым вокам, як ён у такі час.... нягледзячы на... змог надзвычай востра....
Усё гэта, канечне, міла. Супрацьстаяць савецкім "упраўдомам" ці абаяльным п'яніцам. Але, напрыклад, у 1962 годзе меў месца Новачаркасскі расстрэл. А першы палітычны мітынг 1965-га года ў Маскве працягнуўся пару хвілін і сабраў пару соцень чалавек.
Думаю, Гайдай жа ведаў пра расстрэл і пра мітынгі.
Але ў яго была місія. Творчая. І ён на сваім месцы "рабіў што мог".
Я што хачу сказаць.
Я хачу сказаць, што у СССР людзям было не западло пець песні, здымаць фільмы, ну, тое, што называецца "рэалізоўваць свой творчы патэнцыял" пры "траваядным хрушчове".
Калі хто не ведае, траваядны хрушчоў - той жа самы хрушчоў, каторы у свой час прасіў сталіна павялічыць квоты на расстрэлы ва Ўкраінскай ССР, напрыклад.
І вось пры гэтым мілым чалавеку фарміравалася інтэлігенцыя. Якая, канечне, з аднаго боку разумела, што да чаго. Але пры гэтым пытала ў космаса "хто ж напісаў 2 млн даносаў". Намякаючы на тое, што калі б ніхто іх не пісаў, то ўмоўны сталін бы нікога, канечне, не расстраляў.
Жывучы ў саюзе, людзі як бы разумелі ўсю сваю несвабоду. Ведалі пра каральную псіхіятрыю, безсудовыя расправы, палітычныя забойствы. Яны сачылі, як маладых хлопчыкаў пасылаюць мясам на ўсе самыя бессэнсоўныя войны ў свеце а іхнімі грашыма аплачваецца захаванне самых ублюдскіх рэжымаў планеты і пры гэтым яны "рэалізоўвалі сябе", імкнучыся прасачыцца на які-небудзь высокі прыём, дзе цябе, канечне, маглі адпіздзіць туфляй, а маглі і грошай даць.
Таму пры ўсім пры тым, я хачу адзначыць шчырасць нашага часу.
Ябацкі, як і сто гадоў таму, могуць уламвацца ў хаты, саджаць, забіваць, адбіраць, рабаваць. Але ніхто ім не здыме смешную кіношку пра белабрысага паўдурня. Ніхто не напіша ўсенародны раман пра веліч ябацькаўскага змагання, не спяе песеньку на ябацькаўскі новы год і не напіша вершык каб парадваць ябацькаўскіх дзяцей.
Калі я кажу "ніхто" - я не маю на ўвазе адсутнасць ахвотных. Натуральна, яны могуць сагнаць дзесяць стомленых цётак, каб ім памахалі сцяжкамі на шашы, яны могуць выцягнуць на "галубой аганёк" якое-небудзь гідраперытнае чмо, прапісанае ў начальсцвеннай лазні. І чмо губамі ім нашлёпае што-небудзь пра "пяць мінут". Пра амонаўцаў складуць вершык сіламі самага таленавітага амонаўца і фільм ім здымуць за іхнія ж бабкі, дзе чырванаёблыя "сатруднікі" будуць пластыкавымі нажамі крамсаць паўжывога Сігала, спецом знятага для такой падзеі з дыяліза.
Але яны самі не будуць гэта слухаць і глядзець.
Памятаеце таго героя мемчыка пра "сукадзібіл, бля...."?
Памятаеце, як мянты на злітых перамовах прызнаюцца, што "гэта "яны" (то бок мы) - улада"?
Кожны сукадзібіл мае ў жыцці вопыт аб'ектыўнай шчырасці.
Нам прыйдзецца жыць з адчуваннем несправядлівасці, якая мусіць змяніцца.
Ім прыйдзецца жыць з бяскончым адчуваннем сваёй нікчэмнасці, якая нікуды ніколі не дзенецца.
658 views16:12
Адкрыць / каментаваць
2021-04-26 19:38:31 Я даўно думаў, як будзе выглядаць канец фэйсбука? Заўсёды ў галаве малявалася нешта глабальнае. Бітвы канкурэнтаў, альбо там розныя катаклізмы. А на самой справе ніякі катаклізм не патрэбны. Фэйсбук можа проста закончыцца асабіста для цябе і для цябе ж асабіста не будзе ніякай розніцы, ці працягвае ён існаваць для астатніх.
Фэйсбучак мы любілі за магчымасць абмяркоўваць. Абмяркоўваць - гэта цікава.
Але вось глядзіце.
"Начальнік міліцыі Мінскага раёна Голікаў напісаў ліст у суд з просьбай пакараць Змітра Дашкевіча арыштам, а не штрафам". Суддзя, натуральна, не адмовіла такому паважанаму чалавеку і пасадзіла Змітра на 20 сутак.
Ну і што абмяркоўваць? На колькі соцень гадоў ў Беларусі Будучыні мусіць сесці гэты суддзя, ці гэты "начальнік", які лічыць магчымым прасіць "суд" пасадзіць бацьку траіх маленькіх дзяцей за тое, што ён штопятніцу раздае улёткі ля ташнілаўкі?
Можам абмеркаваць суд. Ёсць нешта новенькае?
"як яны глядзяць у вочы", "як ім спіцца", "на што яны спадзяюцца"...раскажыце, калі ласка, што і якімі словамі будзем абмяркоўваць, у сэнсе дзялення карыснымі усялякімі назіраннямі.
Я думаю, някепска, што падчас другой сусветнай не было фэйсбука. І падчас росквіту гулагаў, троек і масавых расстрэлаў.
Ва ўмовах немагчымасці абмяркоўваць панаванне суцэльнага садызму у людзей застатвалася магчымасць думаць, нібыта ім ёсць што сказаць з гэтай нагоды цікавага. Але нічога асабліва цікавага яны не сказалі. Так. Тры з паловай кніжкі, дзве з паловай песні.
Насамрэч, не толькі зло - банальнае.
Думкі і эмоцыі, якія выклікае банальнае зло - банальныя ўдвая.
Панаванне самых прымітыўных людзей з іх мярзотнай і прымітыўнай журналістыкай, з іх мярзотнымі і прымітыўнымі песенькамі, з іх прымітыўнымі патрэбамі і прымітыўнымі планамі на цябе - прымітывізуе самых складаных ахвяраў.
Я, напрыклад, ведаю вельмі шмат словаў. На некалькіх мовах.
Але куды мне іх прымяніць? Каб апісаць свой стан і сваё стаўленне да суддзяў, мянтоў і лукашэнкі, мне трэба ўсяго некалькі. А ў палове з іх і літар та штукі тры-чатыры.
Калі доўга ўглядацца ў бездань - яна, канечне, углядзіцца ў цябе. Але на бясконцае поле гаўна наогул нельга глядзець доўга.
746 views16:38
Адкрыць / каментаваць
2021-04-17 19:35:58 Прыкол Беларусі ў тым, што я магу напісаць: "гэтае тупарылае ўёбішча, калгаснік сраны, паскуда і упір" і ўсе да аднаго зразумеюць, каго я маю на ўвазе, нават калі не лічаць, што наша тупрылае уёбішча - тупарылае уёбішча.
968 views16:35
Адкрыць / каментаваць