Get Mystery Box with random crypto!

Я даўно думаў, як будзе выглядаць канец фэйсбука? Заўсёды ў га | Стась Карпаў

Я даўно думаў, як будзе выглядаць канец фэйсбука? Заўсёды ў галаве малявалася нешта глабальнае. Бітвы канкурэнтаў, альбо там розныя катаклізмы. А на самой справе ніякі катаклізм не патрэбны. Фэйсбук можа проста закончыцца асабіста для цябе і для цябе ж асабіста не будзе ніякай розніцы, ці працягвае ён існаваць для астатніх.
Фэйсбучак мы любілі за магчымасць абмяркоўваць. Абмяркоўваць - гэта цікава.
Але вось глядзіце.
"Начальнік міліцыі Мінскага раёна Голікаў напісаў ліст у суд з просьбай пакараць Змітра Дашкевіча арыштам, а не штрафам". Суддзя, натуральна, не адмовіла такому паважанаму чалавеку і пасадзіла Змітра на 20 сутак.
Ну і што абмяркоўваць? На колькі соцень гадоў ў Беларусі Будучыні мусіць сесці гэты суддзя, ці гэты "начальнік", які лічыць магчымым прасіць "суд" пасадзіць бацьку траіх маленькіх дзяцей за тое, што ён штопятніцу раздае улёткі ля ташнілаўкі?
Можам абмеркаваць суд. Ёсць нешта новенькае?
"як яны глядзяць у вочы", "як ім спіцца", "на што яны спадзяюцца"...раскажыце, калі ласка, што і якімі словамі будзем абмяркоўваць, у сэнсе дзялення карыснымі усялякімі назіраннямі.
Я думаю, някепска, што падчас другой сусветнай не было фэйсбука. І падчас росквіту гулагаў, троек і масавых расстрэлаў.
Ва ўмовах немагчымасці абмяркоўваць панаванне суцэльнага садызму у людзей застатвалася магчымасць думаць, нібыта ім ёсць што сказаць з гэтай нагоды цікавага. Але нічога асабліва цікавага яны не сказалі. Так. Тры з паловай кніжкі, дзве з паловай песні.
Насамрэч, не толькі зло - банальнае.
Думкі і эмоцыі, якія выклікае банальнае зло - банальныя ўдвая.
Панаванне самых прымітыўных людзей з іх мярзотнай і прымітыўнай журналістыкай, з іх мярзотнымі і прымітыўнымі песенькамі, з іх прымітыўнымі патрэбамі і прымітыўнымі планамі на цябе - прымітывізуе самых складаных ахвяраў.
Я, напрыклад, ведаю вельмі шмат словаў. На некалькіх мовах.
Але куды мне іх прымяніць? Каб апісаць свой стан і сваё стаўленне да суддзяў, мянтоў і лукашэнкі, мне трэба ўсяго некалькі. А ў палове з іх і літар та штукі тры-чатыры.
Калі доўга ўглядацца ў бездань - яна, канечне, углядзіцца ў цябе. Але на бясконцае поле гаўна наогул нельга глядзець доўга.