Get Mystery Box with random crypto!

І ўсё ж пры ўсім пры тым, мы жывем у больш шчыры час. Варта п | Стась Карпаў

І ўсё ж пры ўсім пры тым, мы жывем у больш шчыры час. Варта проста азірнуцца, я не ведаю... ну на 60-я.
У 1965-м годзе, напрыклад, на экраны СССР выйшлі разабраныя на цытаты "пріключенія шуріка". У 68-м "брілліантовая рука".
Тое, што мы з вамі таксама любілі з юнацтва і дзяцінства яшчэ паўстагоддзі ад прэм'еры. Тое, што мы напявалі і насвістывалі.
Гайдаю за працу быў усесаюзны рэспект, многія прыкмячалі вострым вокам, як ён у такі час.... нягледзячы на... змог надзвычай востра....
Усё гэта, канечне, міла. Супрацьстаяць савецкім "упраўдомам" ці абаяльным п'яніцам. Але, напрыклад, у 1962 годзе меў месца Новачаркасскі расстрэл. А першы палітычны мітынг 1965-га года ў Маскве працягнуўся пару хвілін і сабраў пару соцень чалавек.
Думаю, Гайдай жа ведаў пра расстрэл і пра мітынгі.
Але ў яго была місія. Творчая. І ён на сваім месцы "рабіў што мог".
Я што хачу сказаць.
Я хачу сказаць, што у СССР людзям было не западло пець песні, здымаць фільмы, ну, тое, што называецца "рэалізоўваць свой творчы патэнцыял" пры "траваядным хрушчове".
Калі хто не ведае, траваядны хрушчоў - той жа самы хрушчоў, каторы у свой час прасіў сталіна павялічыць квоты на расстрэлы ва Ўкраінскай ССР, напрыклад.
І вось пры гэтым мілым чалавеку фарміравалася інтэлігенцыя. Якая, канечне, з аднаго боку разумела, што да чаго. Але пры гэтым пытала ў космаса "хто ж напісаў 2 млн даносаў". Намякаючы на тое, што калі б ніхто іх не пісаў, то ўмоўны сталін бы нікога, канечне, не расстраляў.
Жывучы ў саюзе, людзі як бы разумелі ўсю сваю несвабоду. Ведалі пра каральную псіхіятрыю, безсудовыя расправы, палітычныя забойствы. Яны сачылі, як маладых хлопчыкаў пасылаюць мясам на ўсе самыя бессэнсоўныя войны ў свеце а іхнімі грашыма аплачваецца захаванне самых ублюдскіх рэжымаў планеты і пры гэтым яны "рэалізоўвалі сябе", імкнучыся прасачыцца на які-небудзь высокі прыём, дзе цябе, канечне, маглі адпіздзіць туфляй, а маглі і грошай даць.
Таму пры ўсім пры тым, я хачу адзначыць шчырасць нашага часу.
Ябацкі, як і сто гадоў таму, могуць уламвацца ў хаты, саджаць, забіваць, адбіраць, рабаваць. Але ніхто ім не здыме смешную кіношку пра белабрысага паўдурня. Ніхто не напіша ўсенародны раман пра веліч ябацькаўскага змагання, не спяе песеньку на ябацькаўскі новы год і не напіша вершык каб парадваць ябацькаўскіх дзяцей.
Калі я кажу "ніхто" - я не маю на ўвазе адсутнасць ахвотных. Натуральна, яны могуць сагнаць дзесяць стомленых цётак, каб ім памахалі сцяжкамі на шашы, яны могуць выцягнуць на "галубой аганёк" якое-небудзь гідраперытнае чмо, прапісанае ў начальсцвеннай лазні. І чмо губамі ім нашлёпае што-небудзь пра "пяць мінут". Пра амонаўцаў складуць вершык сіламі самага таленавітага амонаўца і фільм ім здымуць за іхнія ж бабкі, дзе чырванаёблыя "сатруднікі" будуць пластыкавымі нажамі крамсаць паўжывога Сігала, спецом знятага для такой падзеі з дыяліза.
Але яны самі не будуць гэта слухаць і глядзець.
Памятаеце таго героя мемчыка пра "сукадзібіл, бля...."?
Памятаеце, як мянты на злітых перамовах прызнаюцца, што "гэта "яны" (то бок мы) - улада"?
Кожны сукадзібіл мае ў жыцці вопыт аб'ектыўнай шчырасці.
Нам прыйдзецца жыць з адчуваннем несправядлівасці, якая мусіць змяніцца.
Ім прыйдзецца жыць з бяскончым адчуваннем сваёй нікчэмнасці, якая нікуды ніколі не дзенецца.