Get Mystery Box with random crypto!

Вось тут некалькі дзён абмяркоўвалі, як гэта наша МЗС ухітрыла | Стась Карпаў

Вось тут некалькі дзён абмяркоўвалі, як гэта наша МЗС ухітрылася з такой нібыта рэспектабельнай структуркі скаціцца да ўзроўню троля з анлайнера. А я ведаю, як.
Ведаеце, ў любой кампаніі гопнікаў ёсць свой "інтэлігент". Не бачылі такіх? А я бачыў.
Шмат гадоў таму мы з дзяўчынкай-філалагіняй у прыгарадным аўтобусе трындзелі пра нейкую кніжку, а перад намі сядзеў вось такі чувачок у трэніках.
Ён варушыў вушамі, каб лепей нас чуць і ў цэлым ад колькасці незразумелых словаў крыху нерваваўся. І ў пэўны момант вырашыў рынуцца ў бой нават на чужым полі, небезпадстаўна палічыўшы, што галоўнае тут, як і ў любой піздзілцы, проста пачаць.
Ну і адбыўся ў нас пыблізна такі дыялог:
- Ізвініце, што я цыпа абрашчаюсь. (гопнікі, што мне заўсёды падабалася, вельмі любілі дэманстратыўна дзецкаць і цекаць) Так а чо, кніжка, ціпа хорошая?
- Нормальная, да.
- Так, ціпа, еслі нормальная, то зачем...ак-цен-цы-ровац?
Мая прыяцельніца білася ў канвульсіях ад смеху і слёз:
уся размова была зацеяна толькі для таго, каб сказаць "ак-цэн-цы-ровац" і на гэтым палеміка, сукабляць, павінна бала закончыцца. Бо не трэба акцэнцыраваць і ўсё, бляць, нахуй.
Чалавек, можа быць, жыццё пражыў дзеля гэтага моманту трыумфу, бо ў ягонай кампаніі дружбаны падвісалі задоўга да акцэнцыравання, яшчэ, напрыклад, на "возможно" ці "сказывается".
Упэўнены, што такога бравага хлопца пасылалі на перамовы з варожай кадкай і ён на пальцах тлумачыў "уважаемым" усю глыбіню іх няправасці.
Так што калі вы думаеце, што гэта наш МЗС катае гэтыя дасціпныя адказы "піндосам" - дарма. Усё яшчэ горш.
Гэта нейкі чувак, які на фоне астатніх - "інтэлігент" катае адказы.
У яго, груба кажучы, на руцэ няма саплі, і пазногці каротка абгрызены. Таму калектыў назначае яго адказным за данясенне пазіцыі братвы па ўсіх пытаннях.
І нехуй ак-цэн-цы-равац.