Get Mystery Box with random crypto!

Стась Карпаў

Лагатып тэлеграм-канала telekarp — Стась Карпаў С
Лагатып тэлеграм-канала telekarp — Стась Карпаў
Адрас канала: @telekarp
Катэгорыі: Блогі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 208
Апісанне з канала

Per zhopa ad astra!

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2021-04-16 11:16:20 У каторы раз перажыўшы мінідраму азнаямлення з тэзісамі інтэрв'ю "Сярогі" пра нашага "дзеда - захавальніка балансу" я зноў згадаў свой універ.
Там сустракаліся людзі, якія, верагодна, не былі задуманы прыродай як носьбіты гуманітарных ведаў, людзьмі, чыя прафесійная задача - рэфлексія і ўсялякая "герменеўтыка".
Але ім прыходзілася ламаць сябе праз каленку і ўпіхваць у свае галовы тое, для захавання чаго іх галовы не былі назначаны і ў тым аб'ёме, каторы галовы не ўстане ўтрымаць.
У асноўным такія рабяты адчайваліся, забівалі на вучобу, даздавалі на трэцім курсе іспыты за першы ў перапынках паміж разудалымі п'янкамі і пасля ціха сыходзілі і з'язджалі дадому.
Але былі іншыя.
Тыя, якіх гэтыя нязвыклыя аб'ём і вага ўнутры - матывавалі да накаплення. Ім падабаўся новы статус уладальніка чужых думак. Ім падабалася тое, што раней у гэтым статусе іх ніхто б не спадзяваўся убачыць. І яны чыталі. Чыталі і чыталі.
І чыталі.
І чыталі.
І пасля, пасля гадоў чытання ўнутры іх галоваў утвараўся такі невыносны ціск, што пачаўшы размаўляць на любую калялітаратурную тэму, толькі прыадкрыўшы рот з іх са свістам вырывалася буйная фракцыя абсалютна неперавараннай плыні цытатаў, фактаў, літкрытыкі і, што яшчэ смяшней, афарызмаў на трох-чатырох мовах, уключаючы, абавязкова, лацінскую.
У гэты момант, калі прыглядзецца, становілася заўважным, што не прадмет размовы і не спрэчка сама па сабе маюць для іх значэнне.
Яны проста атрымлівалі задавальненне ад таго, што будучы выхадцамі з беларускіх гарлемаў, яны павінны былі б у гэты час валяцца п'янымі пад кустом ці піздзіць дэталь ад трактара, а замест гэтага - глядзі ты. Ніцшэ. Камю. Быкаў і гэтак і гэтак далей.
Не хацеў бы выглядаць снобам. Безумоўна для самога актара кайфаваць ад накаплення ведаў - куды лепей чым співацца і піздзіць дэталі. Але для назіральніка і першае, і другое, і трэцяе, па-мойму, аднолькава непрыемна.
Карацей, калі я чытаю, што там нагаварыў наш вандроўны рэпер, у маёй галаве ўзнікае яшчэ і вобраз майго сабачкі, які апошнім часам пакутуе на разлад страўніка, пры гэтым шмат кушае а пасля фантаніруе на полі ў розных позах у розныя бакі.
Вось.
Таму сёння я павязу ягоныя какашкі на аналізы і яму назначаць лячэнне.
З Сярогам сітуацыя цяжэй, бо усё тут ясна і без аналізаў, а лячэння няма.
682 views08:16
Адкрыць / каментаваць
2021-04-09 11:02:41 Віктар Марціновіч сказаў, што Беларусь, якую мы ведалі і любілі - памёрла. Пагаджуся з Глебам Рубанавым - не краіна памерла, а "хлуслівая карыкатура, дэкарацыя. Фальшывы, як "дзень рэспублікі", міф пра мадэрнізаваную БССР з чалавечым тварам, які нам шмат год спрабавалі ўпарыць"
І дадам. Я, насамрэч, глыбока і асабіста разумею, ШТО хочацца выдаць за краіну, якая памёрла.
Года за годам мы, стваральнікі рознага кшталту тэкстаў, мелі вельмі камфортны спосаб самарэалізацыі - у несвабоднай краіне, дзе жыхары не разумелі ступень сваёй несвабоды, паблажліва, мягка і бяспечна казаць банальныя ісціны пра несвабоду і мець статус "лідараў меркаванняў", не прыкладаючы для гэтага ніякіх намаганняў. Нічым не рызыкуючы, не напружваючыся расказваць пра оруэлаўскае 2+2=4.
Але сёння маскі сарваныя і банальнасці пра несвабоду болей не апісваюць паўнаты таго, што насамрэч адчувае любы здольны адчуваць.
"Нас", такіх, як мы былі, стала "не трэба".
Нас, поўных прапісных банальнасцяў, нас гатовых бясконца расказваць пра народ, якога няма, пра "паўстанне пролаў", пра неабходнасць кансалідацыі нацыі - як спосабу супрацьстаяння несправялівасці. Нас з нашымі заклікамі паўшэптам.
Больш не трэба паўшэпта і заклікаў. Усё ужо адбылося.
І "нам" вельмі крыўдна ад таго, што трэба ці знікнуць, растварыцца як чарговым баналістам ад гісторыі - ці навучыцца казаць нешта адпаведнае часу і стану грамадства.
Так што гэта не краіна знікла. Гэта мы ў нашай краіне сталі незаўважнымі, а гэта - так сабе трагедыя, я вам скажу.
Не для нас, а для краіны, натуральна.
2.6K viewsedited  08:02
Адкрыць / каментаваць
2021-04-07 12:58:54
602 views09:58
Адкрыць / каментаваць
2021-04-06 14:41:23 Даўлатаў пытаў, "хто напісаў 4 мільёны даносаў".
- Мукавозчык.
606 viewsedited  11:41
Адкрыць / каментаваць
2021-04-05 19:43:19 Адна з самых прыўкрасных гісторыяў апошняга часу - гэта "гісторыя вяртання салдаціка ў боты"
Чытаю на Ніве расповяд сэрдабольнай бабулькі пра тое, як убачыла яго, знямоглага, як яна казала салдаціку " дзетачка, ідзі ад мяне, я нікому не скажу, толькі ідзі", як пачаставала яго каўбасой і дала яму напіцца вадою дажджавою, а пасля, як толькі ён сышоў - імгненна пазваніла ў мянтуру.
Уся ў слязах, натуральна.
"Калі яго злавілі, тая кілбаса яшчэ пры ім была кажуць, так і не з’еў… Мне так яго шкада, такі хлопчык высокі, прыгожы… Ніколі яго не забуду. Я сёння ноч не спала, нават хуткую выклікала праз ціск"
Муж настаяў. Муж - сапраўдны мужык.
Перажываў, што салдацік, не даслужыўшы, не стане такім жа сапраўдным.

У сср не дадумаліся да гэткай жыццёвай лірыкі.
Паўлік марозаў здае свайго бацьку - і плача.
"як жа я буду без таткі? сумна мне. спаць не магу"
Зоя касмадзямьянская паліць дамы сялянаў і плача.
"як жа яны будуць выжываць з дзецьмі зімой? не спіцца. сумныя думкі лезуць".
Немцы таксама гэты момант упусцілі.
Патушыць слязьмі недапаленую хатынь.
Неблагі быў бы кейс для нюрнберга.
784 views16:43
Адкрыць / каментаваць
2021-04-03 11:43:52 У такія часы самае гучнае - гэта сабачы брэх.
І страх сціскае сэрцы, і кожнае - як арэх.
Сабачы брэх гучыць званчэй, чым званяць званы.
Званяць пра грэх, у якім удзельнічаюць усе яны.
Бом, дзынь! Тарарам!
Так грукае медны таз!
Купал стаў залатым, усё, як хацеў Мідас.
Дай жа руку мне, брат, у лепшы за ўсе часы.
Будзем паліць! Кнігі паліць і адразаць насы!

Дарэчы. Дарма ты, дарма, свой дом будаваў з салом!
Сустрэнеш Наф-Нафа, Сім, яму перадаш шалом.
Скажы, што і грэх - не грэх. І нават, бывае, міф.
Але кары на ўсе дамы, якія ўзвёў Ніф-Ніф.

І вось вам сума зарачоная. У гэтай суме чума
На ўсіх хто ішоў з гары, бо ў Менску гары няма,
Хто слухаў яго на гары як частку адной з трыад,
Пасеўшы каля яго. "Не менш за два метры ад".

Смейся, лікуй, мой брат! З неба падаюць галубы!
Выйдзі на свой балкон, Пій. Каторы? Любы!
Як Пій абсалютна любы, раз і за ўсе разы
Грымі чарпаком у таз, пакуль яшчэ ёсць тазы.
Бом? дзынь? Тарарам?
Так скончым мы, брат, нічым!
Давай жа заплюшчым вочы і нешта там пракрычым:

"Час для вялікіх прароцтваў. Выйдуць з клетак звяры".
Вый, як вучылі выць дзетак у тваім двары.
Вый і грызі зямлю. Белыя зубы - клац.
"Выйдуць звяры. Звяры войдуць у папскі палац".
Паплаціцца за Нуф-Нуфа хто бы вы думалі!? Хам!
"Папа, папачка. Воўкі!" Вер сваім пастухам!
Бачыш, які ён беленькі? Бачыш, яго трасе!
Воўк знайшоў тваю вуліцу. Воўк ужо на страсе.

Ціха, не бойся, ціха.
Цётушка прыйдзе, забярэ ліха.

Калі цётушка з нашых сноў цябе возьме за валасы -
Дай ёй акраец хлеба і нешта ўзамен прасі.
Будзе яна за табой
поўзаць у начы як таць.
За нарачанскі хлеб - што бы з яе спытаць?
Гэта ўсё проста сон. Гэта сон на куццю.
Хай яна дасць зуб на вяровачцы. І пакажа кульцю.

Бом, бом, бом. Купал стаў залатым.
-Спі, засынай.
-Давай, засыпай.
І
Закончым
На тым.
563 viewsedited  08:43
Адкрыць / каментаваць
2021-03-31 00:25:53
562 views21:25
Адкрыць / каментаваць
2021-03-28 15:01:01 Лічыце, што на правах мясцовага шызіка ў камуналцы, я да вас вось па якім пытанні. Паколькі ў камуналцы нашай зноў абмяркоўваюць Ціханоўскую - ну вось тое, што яна і на перамовы з нашым дзедам подпісы збірала і што ў інтэрв'юшачцы некалькі разоў назвала расійскага дзеда "мудрым кіраўніком", можна мы з маім сіндромам турэта пару рэчаў сфармулюем?
Дык вось.
У любой камуналцы людзі хочуць каб была вада гарачая і каб сарцір спраўна працаваў. Ніхто не хоча пад куст. І гэта - нармальна.
Але калі стаяк (стаяк, прывет Карач), скажам, засарыўся і ў падвале ўсё ў гаўне, а ЖЭС кладзе на вас той адзіны прыбор, які ў яго ў наяўнасці, то вялікае шчасце, калі ў вас знойдзецца сусед, які возьме на сябе не самую прыемную функцыю рамонту.
І калі усё зноў запрацуе - трэба сказаць дзякуй суседу, а не тыкаць у яго пальцам і дэманстратыўна заціскаць нос.
Упэўнены, што калі б у Ціханоўскай была магчымасць не казаць нічога прыемнага пра Пуціна - яна б і не казала. А калі б яна магла ігнараваць факт наяўнасці Лукашэнкі - яна б задавальненнем бы ігнаравала.
Інакш кажучы, калі б учора на Бангалор нас было не 200 чалавек, а 2 млн - ёй было б куды прасцей.
Але мы ўсе робім свой выбар.
Хацець карыстацца унітазам і не хацець яго рамантаваць, хацець новай краіны і хацець сядзець дома.
На ўсё мы маем права.
Але мы не маем права быць зажратымі няўдзячнымі снобамі і чыстаплюямі.
Таму, хто пэцкае рукі замест вас трэба дзякваць. Таму, каму прыходзіцца размаўляць з непрыемнымі людзмі каб астатнія маглі несці сваю незаплямленасць як сцяг - трэба дзякваць.
Можна быць сцулём, можна быць проста стомленым, можна быць апатычным, альбо проста прагным да перадышкі.
Але нельга быць мудаком. Мудацтва ад чалавека не вымагае ніякая эпоха і ніякія абставіны.
Ніколі. І ні ад кога.
2.5K views12:01
Адкрыць / каментаваць
2021-03-27 12:01:08 Калі б я быў хрысціянінам, я бы ўваздаў хвалу богу за гэты цудоўны сонечны дзень і нават ўбачыў бы ў гэтым знак.
Але паколькі я не вернік, то з удзячнасцю адзначу своечасова і верна выбраны вугал павароту нашай планеты вакол сваёй восі, а таксама адносна цэнтральнага свяціла нашай сонечнай сістэмы. І, безумоўна, падзякую цыклонам і антыцыклонам за добрыя паводзіны, вятрам у секунду, вільготнасці і атмасфернаму ціску, праігнараваўшы, аднак, канцэнтрацыю пыльцы бярозы.
Жыве Беларусь!
629 views09:01
Адкрыць / каментаваць