Get Mystery Box with random crypto!

Мы ўсе разумеем, што Пратасевіч - закладнік. Сумны смайлік. Мы | Стась Карпаў

Мы ўсе разумеем, што Пратасевіч - закладнік. Сумны смайлік. Мы ўсе разумеем, што яго пытаюць. Два сумныя смайлікі. А вы ведаеце, што кажа гэты закладнік? Як ён здае паважаных людзей? Як вы не хочаце ведаць? Мы вам раскажам. Вы не хочаце глядзець онт? Паглядзіце на нашым рэспектабельным тэлеграм-канале! Да-да. Сумны смайлік. Пратасевіч у закладніках і ягоныя словы не варта прымаць да ўвагі! Але вы ж нават не ведаеце, якія канкрэтна словы не варта прымаць да ўвагі. А там огого, колькі таго, што да ўвагі ні ў якім разе не варта прымаць! Мы напісалі падрабязны канспект! Людзі, вы толькі паслухайце, што кажа гэты няшчасны чалавек, якому мы вельмі спачуваем! Паглядзіце відэа. Адчуйце ўсю глыбіню ягонага падзення! Лайк! Падпіска! Данат! Паглядзіце на ягоны твар, ацаніце сінякі! Паслухайце ягоны голас! Запомніце кожнае слова і не верце ні аднаму з іх!
Нашы ворагі разгарнулі супраць грамадскай супольнасці праграму татальнай хлусні і мы косткаміі ляжам, каб ніводны чалавек не прапусціў ні слова гэтай хлусні!