Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Марыя Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь Р
Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь
Адрас канала: @radiomariabelarus
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Падпісчыкі: 635

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2023-04-11 14:59:07
У нас з'явілася КНОПКА!
Урэшце змаглі пераадолець усе немагчымасці і падключыць "падпіску" на штомесячнае ахвяраванне на Радыё Марыя.
Цяпер усе, хто лічыць вартым яго існаванне і гатовы на гэта ўплываць, зможа аформіць падпіску і штомесячна ахвяроўваць любую камфортную суму на падтрыманне радыё.
Мы не зарабляем на рэкламе, ці любым іншым чынам.
Мы разлічваем толькі на тое, што людзі лічаць вартым нам даць.
Таму ўвесь час просім і просім
Спадзяемся, што гэта "галачка" на сайце дапаможа прасіць не так часта, а проста спакойна рабіць сваю справу.
А што ўзамен на падпіску, спытаеце вы?
Узамен мы будзем аддана ствараць годны, культурны, прыстойны, глыбокі, цікавы, кранальны, складаны кантэнт.
Які, спадзяемся, дапамагае быць добрым і шчаслівым чалавекам і лягчэй пераадольваць любыя складанасці жыцця.
Спасылка на старонку ў наступным адразу за гэтым постам.
Дзякуй!
265 views11:59
Адкрыць / каментаваць
2023-04-07 10:08:11 У Вялікую пятніцу запрашаем вас прайсці Крыжовым шляхам Пана нашага Езуса Хрыста разам з айцом Пятром Бялевічам.


216 views07:08
Адкрыць / каментаваць
2023-04-05 14:51:24 Адкуль прыйшла традыцыя рабіць велікодныя вянкі? Які сэнс нясе ў сабе сымбаль круга? Што пра гэта гаворыць Білія? Пачуць адказы на пытанні, цікавы аповед Анастасіі Аўдзевіч і тлумачэнне ад кс. Аляксандра Фаміных, а таксама навучыцца рабіць святочнае ўпрыгожанне сваімі рукамі запрашаем ў новым выпуску перадачы Легенда пра кветку.


170 views11:51
Адкрыць / каментаваць
2023-04-03 15:08:30 Якім чынам род Чапскіх звязаны з Прылукскім біялагічным заказнікам? За што нам, нашчадкам, варта падзякаваць гэтаму знакамітаму беларускаму роду?
Расказвае Максім Гальпяровіч паводле артыкула Уладзіміра Цвіркі.
https://radiomaria.by/audyyateka/102-pa-staronkakh-krayaznauchaj-gazety/2051-pa-staronkakh-krayazna-chaj-gazety-vypusk-21
193 views12:08
Адкрыць / каментаваць
2023-04-03 11:58:59 Амаль у кожным беларускім мястэчку з даўніх часоў паасобку або побач існуюць праваслаўныя, каталіцкія і габрэйскія могілкі. Не з’яўляецца выключеннем і Шклоў.
Пра "чысцілішча" і габрэйскі мемарыял, пра страчаныя каталіцкія святыні і пахаванне праваслаўнай блаславёнай распавядае мясцовы краязнаўца Аляксандр Пятровіч Грудзіна.
https://radiomaria.by/audyyateka/2053-pra-shto-ma-chats-mogilki-shklo
172 views08:58
Адкрыць / каментаваць
2023-03-31 14:16:01 Навошта Богу дрэва, або пра драбіну і рамонт сусвету. Айцец Яўген Голуб OFMConv запрашае паслухаць катэхэзу паводле Літургіі Мукі Пана.


175 views11:16
Адкрыць / каментаваць
2023-03-31 10:06:40 Чы знаемыя вы з вярбой Святога Казiмiра? Як сталася, што гэты сымбаль Пальмовай нядзелi ахоуваецца ЮНЭСКА як нематэрыяльная духоўная спадчына? Чаму лiтоўцы жартуюць, што калi залiць яе спiртам, то атрымаецца добрая лекавая настойка? Як сапраўдны малады каралевiч стау Святым заступнiкам Лiтвы, Беларусi i Польшчы?
Разам з Анастасіяй Аўдзевіч павандруем па старонках яго жыцця, даведаемся, чаму Святы на абразе мае аж тры рукi і высветлiм, які кiрмаш назвалі ў яго гонар.


210 views07:06
Адкрыць / каментаваць
2023-03-30 14:23:21 Духоўная слепата - што гэта? Чаму фарысеі не прымалі вучэнне Езуса, чаму бачылі ў ім пагрозу свайму існаванню? Як сучанаму чалавеку не захварэць на духоўную слепату?
Пра Божае слова ў сучасным жыцці, пра "глухату" і крывадушша, пра магчымасць аздараўлення чалавечай душы слухайце трэцюю катэхэзу а. Паўла Федаровіча.


29 viewsedited  11:23
Адкрыць / каментаваць
2023-03-30 12:15:14 Прадстаўнікі моладзі архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, што ў Мінску, запрашаюць да супольнай малітвы і перажывання Крыжовага шляха Пана нашага Езуса Хрыста.
Малітву падрыхтавалі і правялі Чайкоўская Вольга, Літвінковіч Юлія, Вішнеўская Вяслава, Бранавец Мікіта і Бранавец Віктар(гітара).
https://radiomaria.by/105-kryzhovy-shlyakh/2052-kryzhovy-shlyakh-z-moladdzyu-z-minsku
35 views09:15
Адкрыць / каментаваць
2023-03-29 10:44:22 Размаўляем пра музычны альбом "Толькі б яўрэі былі" - складанку з дзевяці габрэйскіх песень, выкананых па-беларуску. У альбом увайшлі спевы на словы габрэйскіх паэтаў, народныя габрэйскія песні і гімны, перакладзеныя Рыгорам Барадуліным і Алесем Камоцкім. Як узнікла ідэя запісу альбома? Якім чынам выбіралі песені? Калі адбылася прэзентацыя альбома ў Ерусаліме? Якія ўражанні і ўспаміны засталіся ад канцэртаў? Якая песня найбольш узрушыла слухачоў?
На пытанні адказвае стваральнік альбома, кампазітар і спявак Аляксандр Віслаўскі.


194 views07:44
Адкрыць / каментаваць