Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Марыя Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь Р
Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь
Адрас канала: @radiomariabelarus
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Падпісчыкі: 635

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 8

2023-03-03 14:31:35 «Радыё Марыя – тыя, хто яго робіць, і тыя, хто яго слухае, – гэта якраз і ёсць людзі, якія ад усёй душы цікавяцца тым, што робіцца ў Касцёле. Мы менавіта тая аўдыторыя, для якой пакліканыя святары і біскупы. Мы сапраўды цікавімся жыццём Касцёла, усім, што адбываецца, усімі рэкалекцыямі і падзеямі, і мы распавядзём пра іх так, што гэта будзе цікава іншым" - гаворыць свецкі дырэктар Радыё Марыя Яўгенія Найдовіч у інтэрв'ю Каталіцкаму Весніку.
Чытайце поўны тэкст на старонцы выдання ў інтэрнэце і ў самой газеце.
https://catholicnews.by/kozhnae-dobrae-slova-dlja-nas-gjeta-sapra-dnaja-padtrymka-jak-sveckija-z-radyjo-maryja-supraco-nichajuc-sa-svjatarami/
148 viewsedited  11:31
Адкрыць / каментаваць
2023-03-03 10:11:50 "Чалавек, які напаўняе сваё сэрца нянавісцю і пагардай да чалавека іншай нацыянальнасці, іншай веры ці іншых палітычных перакананняў, належыць да істот, заслугоўваючых якраз на нянавісць і пагарду. І такая асоба ў ніякім выпадку не можа атаясамлівацца не толькі з ідэяй Бога, але і з істотай чалавека," - пісаў Алесь Барскі. Пра жыццёвы і творчы шлях паэта, фалькларыста і літаратуразнаўцы Аляксандра Баршчэўскага, расказваецца ў артыкуле Уладзіміра Гілепа.
https://radiomaria.by/audyyateka/86-katekhezy/pa-staronkakh-svyatoga-pisannya-z-doktaram-tealogii-marynaj-pashuk/2032-pa-staronkakh-krayazna-chaj-gazety-vypusk-17
161 views07:11
Адкрыць / каментаваць
2023-03-02 12:53:09 Чым адметны Крэўскі замак сярод іншых замкаў Беларусі? Як навукоўцы вызначаюць дакладную дату ўзнікнення пэўнага будынку? Адкуль пайшла прымаўка: "А каб ты на Крэўскі замак камяні цягаў"? Якія цікавыя артэфакты былі знойдзены падчас даследавання замка? У якой вежы даследчыкі знайшлі вялікую колькасць фрагментаў фрэсак?
На гэтыя і іншыя пытанні адказвае кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч.


38 views09:53
Адкрыць / каментаваць
2023-03-01 14:38:34 Крыжовы шлях з біскупам Алегам Буткевічам. Запрашаем да супольнай малітвы.


173 viewsedited  11:38
Адкрыць / каментаваць
2023-03-01 11:36:30 Пад якiм дрэвам адпачывае Мацi Божая, калi спускаецца на зямлю? Якiя абразы з'явiлicя менавiта на галiнах гэтага дрэва? Пра легенды, цiкавосткi, хрысцiянскiя звычаi i прыкметы звязаныя з грушай распавядзе фларыст Анастасiя Аудзевiч.


197 views08:36
Адкрыць / каментаваць
2023-02-28 11:33:24 Адышоў па вечную ўзнагароду да Пана ксёндз канонік Дзмітрый Барыла, пробашч парафіі Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў мястэчку Ракаў, дэкан Валожынскага дэканата. Вечны адпачынак дай яму Пане...

З пашанай і падзякай ўзгадваем ксяндза Дзмітрыя.
Запрашаем да малітвы на Вяночку да Божай Міласэрнасці ў прамым эфіры сёння а 20:30.


101 views08:33
Адкрыць / каментаваць
2023-02-24 15:25:55 Якія пытанні нясуць дарослыя ў бацькоўскую акадэмію? Ці толькі маладыя бацькі прыходзяць на заняткі? Як выхоўваць самастойнасць дзіцяці? Што такое межы дзіцяці і межы дарослага і ці варта іх захоўваць? Якія тэмы будуць падымацца на наступных занятках? Чаму варта вучыцца быць бацькамі?
Слухайце добрыя і "кепскія" парады ад выкладчыкаў Бацькоўскай акадэміі перагога-дыфектолага Касі, псіхолагаў Вольгі і Вольгі.
https://www.youtube.com/live/hNxZ-uWnKuU?feature=share
70 views12:25
Адкрыць / каментаваць
2023-02-23 13:38:54 У 2015 г. убачыў свет музычны альбом "Маленне за Беларусь" на вершы Рыгора Барадуліна, у яго ўвайшло дзесяць песень. На пачатку гучыць "Ойча наш" голасам самаго паэта, і гэта адразу стварае ў слухачоў асаблівы настрой.
Калі быў зроблены запіс? Чаму менавіта гэтыя вершы сталі песнямі? Як гэта - працаваць над творчым праектам разам з класікам беларускай літаратуры? Як сп. Аляксандр перажываў развітанне з паэтам і сябрам? Гаворым з кампазітарам і музыкам Аляксандрам Віслаўскім пра народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.


181 views10:38
Адкрыць / каментаваць
2023-02-22 12:17:54 Адкуль пайшла традыцыя пасыпання галавы попелам? Ці абавязкова гэта рабіць? Чы можна браць гэты попел дадому і навошта? Цы абавязаны вернік прысутнічаць на імшы ў папяльцовую сераду? Колькі дзён на тыдзень трэба пасціць? Што такое пастанова на Вялікі пост і якой яна павінна быць? Чаму пост доўжыцца больш за 40 дзён?
На гэтыя і многія іншыя пытанні адказвае ксёндз Міхал Бубен.


72 views09:17
Адкрыць / каментаваць
2023-02-21 13:59:16 Адказнае бацькоўства: айцоўства і мацярынства - гэта ахвярная любоў. Дар такой любові - дзеці. Ці кожны сужонак адказна ставіцца да справы зачацця і нараджэння дзіцяці? Хто мае права ўстрымвацца ад дзетанараджэння? Што такое рэгуляванне плоднасці і як правільна падыходзіць да гэтага пытання? Ці прымушае касцёл сужонкаў да нараджэння дзяцей?
Ксёндз Андрэй Лысы адказвае на пытанні, абапіраючыся на Веру і розум.


167 views10:59
Адкрыць / каментаваць