Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Марыя Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь Р
Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь
Адрас канала: @radiomariabelarus
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Падпісчыкі: 635

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 6

2023-03-28 12:35:42 Езус прыходзіць да нас праз Панну Марыю, нараджаецца, як звычайны чалавек, таму недатыкальнасць чалавечай асобы ад самага моманту зачацця падаецца веруючаму чалавеку зразумелай, натуральнай. Але сучаснае грамадства ставіць гэта пад сумнеў.
Пра кантрацэпцыю і аборты ідзе гаворка ў чарговай катэхэзе айца Андрэя Лысага "Вера і розум".
https://www.youtube.com/live/U6uRArs8Yyc?feature=share
196 views09:35
Адкрыць / каментаваць
2023-03-27 13:10:52 Ядзвіга Іосіфаўна Сташынская - маці трох дзяцей. Яны ўжо даўно маюць свае сем'і, але ніколі не забываюць на сваю любую матулю і заўсёды з пашанай гавораць пра яе.
У дзень яе юбілею шчыра распавялі пра матуліна жыццё, каб такім чынам, праз любімае радыё, павіншаваць сваю самую лепшую ў свеце.
https://radiomaria.by/audyyateka/101-samaya-lepshaya-u-svetse/2048-samaya-lepshaya-svetse-vypusk-4
179 views10:10
Адкрыць / каментаваць
2023-03-24 15:18:24 Запрашаем вас прайсці Крыжовым шляхам Пана нашага Езуса Хрыста разам з айцом Пятром Бялевічам.


149 views12:18
Адкрыць / каментаваць
2023-03-24 11:57:58 Час ляціць незаўважна і вось ужо 20 выпуск праграмы "Па старонках Краязнаўчай газеты" выйшаў у эфір. Радуемся супрацы і запрашаем паслухаць чарговую культурную перадачу.

"Будзь заўсёды ўпэўнены, што яна (дзейнасць) бярэ пачатак з той глебы, на якой мы гадаваліся ў бацькоўскім доме," - пісаў Адам Міцкевіч брату Францішку ў 1847 годзе. Пра любоў і тугу па Бацькаўшчыне ў лістах Адама Міцкевіча распавядаецца ў артыкуле Мікалая Гайбы.
https://radiomaria.by/audyyateka/102-pa-staronkakh-krayaznauchaj-gazety/2046-pa-staronkakh-krayazna-chaj-gazety-vypusk-20
172 viewsedited  08:57
Адкрыць / каментаваць
2023-03-23 13:55:09 "Хто вывышае сябе - прыніжаны будзе, а хто прыніжае сябе - узвысіцца". Пад час велікодных рэкалекцый айцец Павел Федаровіч МІС прапануе паразважаць над тэмай пыхі і пакоры.


201 viewsedited  10:55
Адкрыць / каментаваць
2023-03-22 11:02:42 Якія старадаўнія тэхнікі вышыўкі беларусаў дайшлі да нашых дзён? Якія адметныя асаблівасці мае вышыўка ў залежнасці ад рэгіёна Беларусі? Ці праўда, што арнаменты і тэхналогіі вышыўкі - гэта своеасаблівы спосаб захавання ведаў, ці можам мы сёння "прачытаць" даўнія запісы? Для тых, хто цікавіцца вышыўкай існуе вялікая колькасць гатовых схем, іх лёгка знайсці ў інтэрнэце, навошта тады ствараюцца метадычныя дапаможнікі і ўзорнікі па вышыўцы?
На гэтыя і іншыя пытанні адказвае госця Радыё Марыя – Галіна Рудніцкая, якая шмат гадоў займаецца вывучэннем і папулярызацыяй беларускай народнай вышыўкі.


40 views08:02
Адкрыць / каментаваць
2023-03-21 10:40:37 Ці ведаеце вы, што Янка Купала працаваў вінакурам на бровары ў Сёмкаве? "Зазнаў там такога пекла, якога яшчэ дагэтуль ня меў," - пазней узгадваў паэт.
Пра гэты перыяд яго жыцця расказвае ў сваім арыкуле гісторык Павел Каралёў.
Слухайце на нашым сайце.
https://radiomaria.by/audyyateka/102-pa-staronkakh-krayaznauchaj-gazety/2040-pa-staronkakh-krayazna-chaj-gazety-vypusk-19
188 viewsedited  07:40
Адкрыць / каментаваць
2023-03-20 14:54:54 "Першы напрамак любові - любоў да Бога. Той, хто любіць Бога, любіць і бліжняга. Калі кульгае любоў да Бога, то і любові да бліжняга ня будзе, " - гаворыць пад час катэхэзыі айцец Павел Федаровіч. Пра любоў, якая павінна праяўляцца не толькі ў словах, але і ва ўчынках, пра выбар, які стаіць перад кожным чалавекам слухайце ў першым выпуску вялікапостных рэкалекцый з айцом Паўлам.
https://www.youtube.com/live/2NlCp9cceDE?feature=share
8 views11:54
Адкрыць / каментаваць
2023-03-17 15:33:51 Арханёл Габрыэль з'явiуся дзеве Марыi, трымаючы ў руках гэтую кветку. Сёння гаворка пойдзе пра самую пазнавальную раслiну хрысцiянства - лiлею. Узгаедаем моманты з Бiблii, дзе сам Езус захапляецца яе прыгажосцю. Чаму пачырванела лілея? Якім чынам сiмвал чысцiнi i цноты апынуўся на гербе Караля Францыi? Чаму лiлею адцiскалi на манетах i як называлі такія грошы? Якая рака дала "еурапейскую" назву кветцы? Як кiтайцы ушаноўвалi яе прыгажосць? Чаму немцы лiчылi, што лiлея зацвiтае на месцах пахавання людзей, што загінулі бязвінна?
Шматлiкiмі цiкавосткамі i легендамі, звязанымі з лiлеяй, дзеліцца Анастасія Аўдзевіч.


61 views12:33
Адкрыць / каментаваць
2023-03-17 10:37:48 Як не паддацца адчаю, калі лекары агучваюць страшны дыягназ? Дзе шукаць падтрымку? Праз якія знакі Пан паказвае сваю спагаду і дае надзею?
Шчырая размова з пані Вольгай пра боль, страх, давер і Божую ласку, якой Пан ахінае кожнага, хто яму давярае. Глядзіце першы відэавыпуск адноўленай перадачы Дотык Божай міласэрднасці.


62 views07:37
Адкрыць / каментаваць