Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Марыя Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь Р
Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь
Адрас канала: @radiomariabelarus
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Падпісчыкі: 635

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2023-05-23 11:07:09 Ці абавязкова трэба прыняць Камунію менавіта ў Велікодны перыяд? Ці дапушчальна прымаць Камунію раз на год і толькі ў выглядзе хлеба? Ці можа Касцёл заўтра дадаць яшчэ больш наказаў? Ці можна раз на год прыйці на Імшу пасля Евангелля і прыняць Св. Камунію?
На пытанні Аляксандры Шпілеўскай, што тычацца трэцяга касцёльнага наказа, адказвае ксёндз канонік Юрый Санько.


250 views08:07
Адкрыць / каментаваць
2023-05-22 10:46:36 З чаго пачынаецца канфлікт? Што такое канфліктаген? Хто такія правакатары і міратворцы? Чы думалі вы, кім з'яўляецеся па жыцці, у якой ролі выступаеце? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае сямейны псіхолаг, канфліколаг Аляксей Усенка Ў другім выпуску перадачы "Мірыцца не сварыцца".
Запрашаем вас прыводзіць прыклады канфліктаў, якія здараліся ў вашым жыццм, і задаваць пытанні аўтару перадачы.


269 views07:46
Адкрыць / каментаваць
2023-05-19 15:03:32 Пробашч Гарадзенскай катэдры - хто ён, адкуль паходзіць і як стаў святаром? Пра самыя светлыя і самыя складаныя часы свайго святарства, пра Бога і людзей шчыра распавядае ксёндз Ян Кучынскі.


378 viewsedited  12:03
Адкрыць / каментаваць
2023-05-18 13:20:32 Манахі-капуцыны расказваюць пра тое, як месца пад касцёл выбіралі, як на тым месцы храм будавалі, як вакол храма дамы вырасталі і людзі ў парафію прыбывалі.
Пра гісторыю маладой дружнай парафіі і яе жыццё, пра падрыхтоўку да ўрачыстасці асвячэння касцёла Святога Францішка расказваюць кіраўнік будоўлі брат Алег Шэнда OFM Сap, пробашч парафіі бр. Ян Садоўскі OFM Сap, намеснік старшыні касцёльнага камітэту Вераніка Раманенкава.
https://www.youtube.com/live/LO7qTRH2_j0?feature=share
401 viewsedited  10:20
Адкрыць / каментаваць
2023-05-17 09:59:31 Апавяданне пра спраўджаную і амаль згубленую мару, пра адносіны, якія людзі вучацца будаваць ад пачатку і праз усё сваё жыццё. Шчыра раім паслухаць разам з дзецьмі апавяданне Уладзіміра Сцяпана " Самакат"
"Мы вучыліся ў адным класе і жылі ў адным пад’ездзе, але не сябравалі. Са з’едлівай усмешкай ён глядзеў на малюнак і ціхенька насвістваў скрозь зубы. Кішэні яго портак і курткі, як звычайна, адтапырваліся. У нашым двары з ім ніхто не сябраваў, і мо таму ён быў на ўсіх злосны..."

https://radiomaria.by/audyyateka/46-audyoknigi/2077-chytaem-razam-ul-stsyapan-samakat
339 views06:59
Адкрыць / каментаваць
2023-05-16 15:07:03 Касцёл у мястэчку Стараселле ўзнік яшчэ ў 18 стагоддзі. Спачатку драўляны, а з 1839 года мураваны касцёл Найсвяцейшай Тройцы праіснаваў да 50-60 гг дваццатага стагоддя.
Пра гісторыю храма, пра выбітнога ксяндзя Юзэфа Вярыгу расказвае краязнаўца Аляксандр Пятровіч Грудзіна у першым выпуску перадачы Страчаныя святыні.
https://radiomaria.by/audyyateka/106-strachanyya-svyatyni/2079-strachanyya-svyatyni-vypusk-1
360 views12:07
Адкрыць / каментаваць
2023-05-16 10:06:36 З аднаго боку мы павінны быць адкрытымі на сучасны медыцынскія даследаванні, каб выкарыстоўваць іх на карысць чалавеку. З другого - узнікаюць сумневы, чы варта гэта рабіць хрысціянам? Разам з а. Андрэем Лысым разбіраемся што карысна, а што не для цяжарнай жанчыны і ненароджанага дзіцяці, чым варта кіравацца, даючы згоду на даследаванне і як Касцёл ставіцца да гэтых пытанняў.
https://www.youtube.com/live/C-XCrHNz_pY?feature=share
282 views07:06
Адкрыць / каментаваць
2023-05-15 14:26:09 Папа - прафесар, выкладчык, дыпламат, абат знакамітага кляштара Сэн Жэрмэн, які нарэшце адважыўся пераехаць у Рым пасля авіньёнскага выгнання - герой сёняшняй перадачы. Пра Гіёма дэ Грымаара, Папу Урбана V, які працягваў насіць манаскі хабіт, нават калі атрымаў папскую тыяру,
падтрымліваў навукі, веў аскетычны лад жыцця і пасля быў беатыфікаваны распавядае с. Дар’я Галубкова OV.
https://radiomaria.by/news/2075-tu-es-petrus-urban-v
117 views11:26
Адкрыць / каментаваць
2023-05-15 10:19:50 Запрашаем маліцца на Ружанцы разам з дзіцячым гуртом Міхаэлькі. Калі дзеці гавораць з Богам, ён пяшчотна усміхаецца


73 views07:19
Адкрыць / каментаваць
2023-05-12 11:03:47 Добрыя настаўнікі - маленькія вялікія людзі, якія штодня робяць сваю справу з цікавасцю і любоўю. Дзякуючы ім, узрастаюць таленты літаратуры, спецыялісты па мовазнаўству, вядомыя археолагі і апантаныя гісторыкі.
Пра настаўніка Івана Ісакавіча Рабкова распавядаецца ў артыкуле краязнаўцы Уладзіміра Лайкова.
https://radiomaria.by/audyyateka/102-pa-staronkakh-krayaznauchaj-gazety/2076-pa-staronkakh-krayazna-chaj-gazety-vypusk-26
228 views08:03
Адкрыць / каментаваць