Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Марыя Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь Р
Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь
Адрас канала: @radiomariabelarus
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Падпісчыкі: 635

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2023-05-11 15:19:29 "На сцяблінцы, на калматай
Шэсць пялёсткаў лілаватых.
Кветка гэтая і ў сне
Ўсміхаецца вясне, " - напісаў пра яе Васіль Жуковіч.
Сёння разам з Анастасіяй Аўдзевіч паспрабуем раскрыць сакрэты веснавой сон-травы. Даведаемся, якім чынам раслiна звязана з арханёлам Мiхалам i чаму яе баiцца нячысцік. Даследуем таямнiцы яе лекавых уласцівасцяў, пра якія ведалі нават нашыя продкi. Дазнаемся, чаму не варта выкапваць яе ў лесе i прыносiць дадому.


226 views12:19
Адкрыць / каментаваць
2023-05-11 12:23:35 Чаму нават хворым нельга спавядацца па тэлефоне? Ці трэба падказваць дзецям іх грахі? Што рабіць, калі цяжкі грэх - штодзённая звычка. I наогул ці дастаткова спавядацца раз на год?
Размаўляем пра другі Касцёльны наказ з кс.канонікам Юрыем Санько.


200 views09:23
Адкрыць / каментаваць
2023-05-10 15:18:48 Што такое пакора? Калі і як яна праяўляецца? Пакора - гэта слабасць, а можа нават баязлівасць?
Чы можна навучыцца пакоры? Дзе ў касцёле яна патрэбна? Дзе яе практыкуюць адмыслова? Якой пакоры чакае ад чалавека грамадства і Касцёл?
Пра хрысціянскія і свецкія прыклады пакоры, пра тое, ці лічаць сябе пакорнымі вядучыя гэтай перадачы - ў першым выпуску “Мірыцца не сварыцца” расказваюць ксёндз Андрэй Лысы і псіхолаг Аляксей Усенка.

Чакаем вашы водгукі і пытанні ў каментарах да перадачы.


267 views12:18
Адкрыць / каментаваць
2023-05-10 08:46:59 Чы варта католіку звяртаць увагу на прадказанні гараскопу? Чы можна садаводам-агароднікам карыстацца месяцавым календаром?
Найцікавейшыя пытанні слухачоў і самыя дакладныя адказы ксяндза Міхала Бубена на гэтыя тэмы ў чарговым выпуску перадачы Народная пабожнасць.


252 views05:46
Адкрыць / каментаваць
2023-05-04 12:14:38 Пра гумар у беларускай літаратуры расказвае культуролаг Павел Каралёў. Ці вясёлыя былі класікі беларускай літаратуры? Хто быў самы гумарны з беларускіх літаратурных дзеячаў?
Які беларускі літаратурны персанаж валодае выдатным пачуццём гумару? Якім чынам можна загадзя замовіць кнігу "Купала і Колас жартуюць", выданне якой чакаецца ў бліжэйшы час?


250 views09:14
Адкрыць / каментаваць
2023-05-03 15:44:56 Праблема бясплоднасці часам вырашаецца праз ЭКА. Але, калі натуральны пачатак жыцця, - гэта злучэнне, то пры ЭКА - гэта жыццё, якое пачынаецца з раздзялення ў лабараторных умовах. Што кепскага ў жаданні мець дзіця любым спосабам? Як касцёльная этыка ставіцца да ЭКА? Ці нашыя жаданні даюць нам права на любыя спосабы іх дасягнення?
Як хрысціяніну варта ставіцца да паслясмяротнай асімінацыі, сурагатнага мацярынства і знішчэння эмбрыёнаў?
Складаныя пытанні і няпростыя адказы на іх ад айца Андрэя Лысага.


58 views12:44
Адкрыць / каментаваць
2023-05-03 13:26:00 Паводле легенды кветкi сiнiяга колеру, што ўпрыгожваюць гэтую расліну - гэта кветкi Aдама, а ружовыя - кветкi Евы. Ведаеце, якая кветка на працягу вясны мяняе свой колер аж чатыры разы? Мяркуюць, што такая змена колераў служыць пазнакай для насякомых-апыляльнiкаў.
Расліна з самай салодкай назвай - медунiца, альбо з лацiнскай - пульманарыя, сёняшняя гераіня праграмы. Гэту лясную прыгажуню здавён выкарыстоўвалі пры лячэнніі захворванняў нырак, а зараз ёю захапляюцца ланшафтныя дызайнеры і простыя дачнікі. Усе сакрэты медункі раскрывае Анастасія Аўдзевіч.


41 views10:26
Адкрыць / каментаваць
2023-05-02 10:14:10 Распачынаем чытаць разам кнігу апавяданняў Уладзіміра Сцяпана - паэта, празаіка, мастака і кінасцэнарыста, майстра кароткіх апавяданняў. Яго гісторыі вельмі жыццёвыя, пра простых сапраўдных людзей, якія перажываюць складаныя часы і шчымлівыя імгненні свайго жыцця, робяць няпросты выбар і дзеляцца пачуццямі. Аповеды-назіранні, што запрашаюць да роздуму.
https://radiomaria.by/audyyateka/46-audyoknigi/2067-chytaem-razam-ul-stsyapan-maladaya-bulba
192 viewsedited  07:14
Адкрыць / каментаваць
2023-04-26 19:08:07 У студыю Радыё Марыя завіталі пані Вера Лісава, Ядзвіга Рай, Галіна Несцяровіч і Інэсса Яўменава, каб расказаць пра тое, што такое скандынаўская хада і чым яна карысная. Як правільна хадзіць са скандынаўскімі палкамі? Чы ёсць абмежаванні для гэтых заняткаў? Якія практыкаванні можна рабіць з палкамі? Як і калі ўзнікла група Ціхаходы?


53 viewsedited  16:08
Адкрыць / каментаваць
2023-04-26 13:14:27 Размова з Алесем Чумаковым з нагоды выдання новай складанкі "Летуценнік". Альбом, у якім пад акампанемент гусляў выдатна гучаць Фрэдзі Мэрк’юры і Пол Маккартні, Озі Осбарн і піцерскі рок. Сярод песняў замежных выканаўцаў і найвядомейшыя шлягеры нашых "Песняроў" у нечаканай інтэрпрэтацыі. Што яднае гэтыя песні? Колькі часу заняла праца над альбомам з 20 гітоў? Хто зрабіў пераклад песень на беларускую мову для гэтай праграмы? Дзе можна паслухаць новыя песні?
Спадар Алесь адказвае на пытанні Таццяны Сапегі і... спявае!


27 viewsedited  10:14
Адкрыць / каментаваць