Get Mystery Box with random crypto!

'На сцяблінцы, на калматай Шэсць пялёсткаў лілаватых. Кветка г | Радыё Марыя Беларусь

"На сцяблінцы, на калматай
Шэсць пялёсткаў лілаватых.
Кветка гэтая і ў сне
Ўсміхаецца вясне, " - напісаў пра яе Васіль Жуковіч.
Сёння разам з Анастасіяй Аўдзевіч паспрабуем раскрыць сакрэты веснавой сон-травы. Даведаемся, якім чынам раслiна звязана з арханёлам Мiхалам i чаму яе баiцца нячысцік. Даследуем таямнiцы яе лекавых уласцівасцяў, пра якія ведалі нават нашыя продкi. Дазнаемся, чаму не варта выкапваць яе ў лесе i прыносiць дадому.