Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Марыя Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь Р
Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь
Адрас канала: @radiomariabelarus
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Падпісчыкі: 635

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 9

2023-02-21 11:22:55 Калі Езус нарадзіўся, то пры ўваходзе ў стайню раптам расцвілі зімовыя кветкі, падобныя да маленькіх ружаў. Казалі, што гэта слёзы пастушка, якія ўпалі на дол і пераўтрарыліся ў белыя зорачкі. Існуе легенда, што сам Аляксандр Македонскі лекаваўся хелеборусам, хоць гэта было небяспечна, бо кветка гэтая не толькі прыгожая, але і атрутная - з дапамогай яе карэння часам нават атручвалі ваду. А ведаеце, што будзе, калі пакласці хелеборус ў кадзіла (і такое было)? Чаму на нашых землях яго называюць марознікам?
Анастасія Аўдзевіч раскрывае ўсе сакрэты ружы Хрыстовай.


190 viewsedited  08:22
Адкрыць / каментаваць
2023-02-20 13:49:48 У нас, беларусаў, ёсць свой Напалеон, якім мы можам ганарыцца. Гэта мастак, кампазітар, піянІст, педагог і асветнік - Напалеон Орда. Чалавек, які доўгі час вымушаны быў жыць далёка ад радзімы, але зрабіў для захавання яе культурнай і гістарычнай спадчыны так много, што па праву заслужыў пашану нашчадкаў. Пра яго лёс ідзе аповед у артыкуле Алеся Сушы.
https://radiomaria.by/audyyateka/102-pa-staronkakh-krayaznauchaj-gazety/2025-pa-staronkakh-krayazna-chaj-gazety-vypusk-15
44 viewsedited  10:49
Адкрыць / каментаваць
2023-02-20 11:22:35 Якім было дзяцінства біскупа? Як выхоўвалі дзяцей ў сям'і Буткевічаў? Што такое пакліканне? Як бацькі паставіліся да незвычайнага выбару сваіх дзяцей? Дзе пачынаўся святарскі шлях будучага біскупа?
Шчыры аповед пра святарскае жыццё ад біскупа Алега Буткевіча ў праграме Голас паклікання.


60 views08:22
Адкрыць / каментаваць
2023-02-17 11:29:15 Модная кухня беларускай шляхты: адкуль яна бралася? Як развівалася беларуская сялянская кухня? Якія шляхетныя стравы сталі будзённымі ў наш час? Калі, у які час трэба гатаваць дранікі, мачанку, зацірку і яечню? Што такое верашчака?
Хочаце прыгатаваць найсмачнейшае пюрэ ў вашым жыцці і даведацца пра самую карысную страву беларусаў? То глядзіце ўважліва перадачу і слухайце парады шэф-кухара, аўтара кулінарных кніг Алены Мікульчык.
https://www.youtube.com/live/caYjE6-ffb4?feature=share
163 viewsedited  08:29
Адкрыць / каментаваць
2023-02-16 12:43:37 Сціплы і мяккі, памяркоўны і дабрасумленны, высокаадукаваны 253 біскуп Рыму быў патныфікам усяго 20 месяцаў, аднак і за гэты час здолеў пакінуць свой след у гісторыі касцёла. Слухайце аповед с. Дар’і Галубковай OV.
https://radiomaria.by/audyyateka/85-katekhezy/tu-es-petrus-pra-rymskikh-pantyfikau/2021-tu-es-petrus-papa-pij-viii
50 views09:43
Адкрыць / каментаваць
2023-02-15 13:42:11 Чырвоная валока - гэта поле паміж вёскамі Груздава і Капачы. Паводле легенд на гэтай зямлі адбылася настолькі жорсткая бойка, што зямля навокал пачырванела ад крыві. Так гэта альбо не, і чым насамрэч адметныя гэтыя мясціны даведаемся з артыкула Зміцера Скварчэўскага, што прагучаў у чарговым выпуску перадачы Па старонках Краязнаўчай газеты.
https://radiomaria.by/news/2017-pa-staronkakh-krayazna-chaj-gazety-vypusk-13
160 viewsedited  10:42
Адкрыць / каментаваць
2023-02-15 12:18:55 У якіх краінах Еўропы граюць на дудзе? Калі гэты незвычайны інструмент з'явіўся на Беларусі? Якім чынам дуда ізноў вярнулася ў сучасны музычны свет? Ці выкарыстоўвалася яна падчас святых Імшаў? Ці маглі граць на дудзе дзяўчаты? Калі і дзе адбыўся першы выступ гурта "Ліцвіны"?
Дудар Уладзімір Бербераў адказвае на гэтыя і іншыя пытанні, а таксама ўзгадвае дзеда – славутага беларускага паэта Аркадзя Куляшова.


154 views09:18
Адкрыць / каментаваць
2023-02-14 15:04:59 Ці ведаеце вы, што плюшч сiмвалiзуе на абразах вечнае жыцце і адначасова мае "алкагольнае" мінулае? І чаму яго паважаюць лекары і архiтэктары?
Зазірнём у аддзяленне хрысцiянскай кардыялогii, каб даведацца як ліст плюшча звязаны з Cэрцам Езуса. Узгадаем гiсторыю Трыстана i Iзольды, а таксама даведаемся пра імёны, што пайшлі ад назвы гэтай расліны.
Па легендах i цiкавостках хрысцiянскiх раслiн вандруем разам з Анастасіяй Аўдзевіч.


50 views12:04
Адкрыць / каментаваць
2023-02-14 11:38:32 Парафія Багародзіцы Апякункі сем'яў знаходзіцца ў Ждановічах. Здаецца, вёска зусім маладая, але насамрэч людзі тут жылі здавён. А ці ведаеце, як з гэтым месцам звязана імя доктара Івана Усцінавіча Здановіча, які напрыканцы дзевятнаццатага стагоддзя заснаваў ў Менску бясплатны радзільны прытулак, адкрыў вучэльню для сляпых дзяцей і знайшоў мінеральную ваду? Чым адметнае гэтае паселішча зараз? Пра гэта, а таксама пра тое, чаму варта наведаць парафію, пробашчам якой служыць дырэктар Радыё Марыя кс. Аляксандр Фаміных, расказвае Ірэна Рубінава.
https://radiomaria.by/audyyateka/31-pragramy/yak-piligrym-piligrymu/2016-yak-piligrym-piligrymu-zhdanovichy
81 views08:38
Адкрыць / каментаваць
2023-02-13 12:56:51 Якім было апошняе падарожжа Уладзіміра Караткевіча? Што ўразіла Івана Буніна ў Віцебску? І калі Генрык Сенкевіч вандраваў па Беларусі?
Расказваюць Павел Каралёў, Кастусь Шыталь і Анатоль Трафімчык - аўтары артыкулаў, якія прагучалі ў гэтым выпуску ў выкананні Максіма Гальпяровіча.
https://radiomaria.by/audyyateka/102-pa-staronkakh-krayaznauchaj-gazety/2012-pa-staronkakh-krayazna-chaj-gazety-vypusk-12
58 views09:56
Адкрыць / каментаваць