Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Марыя Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь Р
Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь
Адрас канала: @radiomariabelarus
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Падпісчыкі: 635

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 12

2023-01-04 15:36:34 Чым адрозніваецца служэнне ў Беларусі і ў Казахтане? Як там ставяцца да католікаў? Ці проста прыняць рашэнне аб кардыльный змене месца і зместу служэння?
Шчырая размова з сястрой Дар'яй Галубковай OV, аўтаркай перадачы пра рымскіх пантыфікаў Tu es Petrus, у перадачы Госці ў студыі.


61 viewsedited  12:36
Адкрыць / каментаваць
2023-01-03 11:39:44 Ці можа Бог пакараць хваробай? Што будзе з добрым, але не веруючым чалавекам? Аб чым кажуць — «Страшны суд»? Чаму Бог такі строгі ў Старым запавеце і што змяняецца з прыходам Езуса Хрыста?
У гэтым выпуску разважаем над другой праўдай веры і адказваем на пытанні гледачоў:

191 views08:39
Адкрыць / каментаваць
2022-12-31 20:41:15 Дарагія браты і сёстры, запрашаем на прагляд навагодняга каталіцкага фільма, які мы стварылі разам з цэлай грамадой каталіцкіх супольнасцяў з усёй Беларусі. Фільм пра надзею. Крыху вясёлы, часам сумны. Не дасканалы, але шчыры. Далучайцеся! Прэмьера адбудзецца сёння ў 22.00 па Мінску.

171 viewsedited  17:41
Адкрыць / каментаваць
2022-12-30 12:30:09 Калі вам трошкі сумна, калі не радуе надвор'е і недзе згубіўся святочны настрой, паслухайце прыгожыя, шчырыя, цёплыя віншаванні ад нашых святароў і кансэкраваных асоб са святам Божага Нараджэння. І хай добрае слова патрапіць ў кожнае сэрца і сагрэе яго ў гэтыя калядныя дні.
Хрыстос нарадзіўся! Славім яго!

https://radiomaria.by/news/1992-sa-svyatam-bozhaga-naradzhennya
221 viewsedited  09:30
Адкрыць / каментаваць
2022-12-29 12:02:01 Што такое бюджэт? З чаго ён складаецца? Чым сямейны бюджэт адрозніваецца ад асабістага? Як не сварыцца, дзелячы грошы ў сям'і? Якія віды сямейнага бюджэту існуюць? На шматлікія пытанні Ганны Патапейкі адказвае фінансавы кансультант, псіхолаг Марына Багдзевіч у першай перадачы новага цыклу " Проста пра фінансы"


253 views09:02
Адкрыць / каментаваць
2022-12-26 10:41:32 Хрыстос нарадзіўся! Славім яго!
Малітвай, справай і добрым спевам вітаем нараджэнне Збаўцы!
А ў студыі Радыё Марыя гучаць калядныя спевы ў выкананні гусляра Алеся Чумакова. Гэта песні з новага альбома " Заспявайма ўсе як адзін - дзень настаў Хрыстовых радзін!"
Слухайце гісторыі з'яўлення гэтых песень у розных краінах свету і спявайце разам з намі!


128 views07:41
Адкрыць / каментаваць
2022-12-23 12:04:47 Што азначае назва ордэна? Як дзяўчынка Марыя навучылася чытаць праз вышыванне і чаму стала вучыць другіх? Якім чынам Марыя дэ Матыас здолела адкрыць больш за 60 школ, курсы духоўных практыкаванняў для маці ў сярэдзіне 19 ст., калі ў тагачаснай Італіі слова жанчыны не мела ніякай вагі? Тым больш, яна не магла прапаведаваць, але рабіла і гэта.
Адкрытыя, прыязныя, шчырыя сёстры Ганна і Надзея, якія служаць ў Докшыцах і Менску, распавядаюць пра ордэн Адараторак Крыві Хрыста.


52 views09:04
Адкрыць / каментаваць
2022-12-22 13:55:10 Якія хвойныя расліны найбольш пасуюць для святочнага аздаблення памяшканняў? Чаму елку доўгі час лічылі жалобным дрэвам? Адкуль да нас прышоў звычай ўпрыгожваць хвойныя дрэвы? А таксама пра тое, як праз могілкі і біялогію можна прыйсці да Бога расказвае Анастасія Аўдзевіч.


40 views10:55
Адкрыць / каментаваць
2022-12-20 15:07:31 Як жывуць міжканфесіянальныя сем'і? Як выхоўваюць дзяцей? Чы складана знаходзіць агульную мову мужу-грэка-каталіку і жонцы-каталічцы? Што робіць сям'я, калі каляндарныя святы не супадаюць? На шматлікія пытанні Вольгі Мацэральнік шчыра адказвае матушка Вікторыя Філіпенка.


15 viewsedited  12:07
Адкрыць / каментаваць
2022-12-20 12:05:57 На мінулым тыдні мы скончылі "чытаць разам" паэму Якуба Коласа "Новая зямля". Гэта быў незвычайны вопыт для нас - кожны будні дзень выкладаць адзін новы раздзел, а па выходных прапаноўваць апытанку для самых уважлівых і цікаўных. Яшчэ адной адметнасцю стала колькасць людзей, што ўзялі ўдзел у гэтым вялкім праэкце. Шчыра дзякуем усім , хто адазваўся на прапанову! Не так проста выразна начытаць вялікі вершаваны твор - гэта вымагае асаблівай падрыхтоўкі і часу.
Вось імёны ўсіх нашых выбітных актораў агучкі:
Генадзь Хухлындзін, Анастасія Філіповіч, Ірына Аляксандрава, айцец Яўген Маліноўскі, Таццяна Сапега, Вікторыя Кароль-Маўчанская, ксёндз Уладзімір Марушэўскі, Цімафей Савянок, Каралінка Лаўрык, Андрэй Жвірко, Аляксандра Шпілеўская, Ірына Хухлындзіна, Мацей Шалыгін, Алена - Анастасія Блусенкова, Таццяна Нагорная, Вольга Мацэральнік, ксёндз Андрэй Лысы, Вікторыя Амбражэй, ксёндз Міхал Бубен, Раман Патапчук, Кацярына Альшэўская, Ганна Патапейка, Андрэй Рамашка, Яўгенія Найдовіч, Вадзім Крывенькі, біскуп Юрый Касабуцкі.

Калі вы не паспелі паслухаць паэму альбо хацелі б пераслухаць выбраныя старонкі - гэта можна зрабіць на нашым сайце.
https://radiomaria.by/audyyateka/103-audyoknigi/ya-kolas-paema-novaya-zyamlya
107 views09:05
Адкрыць / каментаваць