Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Марыя Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь Р
Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь
Адрас канала: @radiomariabelarus
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Падпісчыкі: 635

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 13

2022-12-19 13:46:45 Што рабіць бацькам, калі ў дзіцяці не атрымліваецца правільна і хутка чытаць? "Па-першае, супакоіцца і не панікаваць. І, галоўнае, верыць ў сваё дзіця," - гаворыць вопытная настаўніца Наталля Уладзіміраўна Траццякевіч, аўтар новай перадачы "Спытай настаўніка". Слухаючы першы выпуск, вы даведаецеся: якія праблемы могуць узнікнуць у дзіцяці пры навучанні чытанню, на што трэба звярнуць ўвагу, што і як можна зрабіць, каб дапамагчы свайму дзіцяці авалодаць гэтым важным навыкам.
https://radiomaria.by/audyyateka/1991-cpytaj-nasta-nika-yak-navuchytstsa-chytats
68 viewsedited  10:46
Адкрыць / каментаваць
2022-12-19 10:39:00 У 1581 годзе у Полацку быў заснаваны езуіцкі калегіум, на яго базе пазней была адкрыта Полацкая езуіцкая акадэмія.
Пра тое, якія факультэты былі ў акадэміі, колькі доўжылася навучанне, кім былі яе выкладчыкі і чым жыла гэта адметная навучальная ўстанова распавядае Максім Гальпяровіч.
https://radiomaria.by/audyyateka/102-pa-staronkakh-krayaznauchaj-gazety/1990-pa-staronkakh-krayazna-chaj-gazety-vypusk-5
84 views07:39
Адкрыць / каментаваць
2022-12-16 14:52:57 Чым жыццё харыста адрозніваецца ад жыцця звычайнага чалавека? Дзе пабываў Verbum Dei за гэты год? Ці страшна стаяць на Будслаўскай сцэне? Як нараджаюцца новыя песні? Як ставяццца да спеваў сем'і чальцоў гурта? Слухайце шчырыя адказы на пытанні, а таксама новыя адвэнтавыя спевы хора ў гэтай перадачы.


75 views11:52
Адкрыць / каментаваць
2022-12-16 11:57:45 Госця Радыё Марыя – паэтка, мастачка Кацярына Масэ. Ці магчыма навучыцца пісаць вершы, або паэзія – толькі для выбраных? Ці навуковыя рэфлексіі маюць нешта блізкае да паэзіі? Навошта патрэбна паэзія звычайнаму сучаснаму чалавеку? Адкуль бярэцца натхненне ў штодзённым жыцці, працы? Маляванне і паэзія заўсёды суіснуюць або нешта перыядычна дамінуе? Вы пачуеце не толькі адказы на гэтыя пытанні, а таксама новыя вершы ў выкананні паэткі.


23 views08:57
Адкрыць / каментаваць
2022-12-15 12:35:15 У месцы, дзе зліваюцца Свіслач і Лоша, палягае зараз сталічны мікрараён, але людзі сяліліся тут яшчэ ў 10 стагоддзі .
Ад назвы якой рыбы пайшла назва Лошыца? Колькі ўвогуле імёнаў было ў гэтага мястэчка? Пра сядзібу Прушынскіх ў маляўнічым Лошыцкім парку, які падобны на батанічны сад, пра парэшткі капліцы, што захаваліся тут, пра гісторыю парфіі Маці Божай Ружанцовай слухайце аповед Ірыны Рубінавай.
https://radiomaria.by/audyyateka/31-pragramy/yak-piligrym-piligrymu/1987-yak-piligrym-piligrymu-parafiya-matsi-bozhaj-ruzhantsovaj
63 views09:35
Адкрыць / каментаваць
2022-12-14 10:08:08 Што гаворыць Біблія пра жывёл? Ці ёсць у іх душа? Як веруючы чалавек павінен ставіцца да жывых істот?
Пра гэта і многае іншае ў чарговым выпуску катэхэзы айца Андрэя Лысага " Вера і розум. Погляд касцёла на актуальныя тэмы"


105 views07:08
Адкрыць / каментаваць
2022-12-13 16:45:21 Як упрыгожыць памяшканне да святаў, калі пад рукой няма елачнх шарыкаў, агеньчыкаў ды мішуры? Калі звярнуцца да каранёў каранёў, то можна адшукаць просты і прыгожы спосаб аздаблення пакояў. Вам спатрэбяцца толькі нажніцы і белая папера - у кожнага атрымаеццца сваё, асаблівае, адметнае аўтарскае упрыгожанне!
Гаворым пра выцінанаку, як традыцыйнае мастацтва, прыём арт-тэрапіі, спосаб супакоіцца і адчуць творчы ўздым. І вучымся выразаць!


172 views13:45
Адкрыць / каментаваць
2022-12-12 14:50:37 Калі едзеш па вуліцы Матусевіча і раптам града хмарачосаў перарываеецца прасторам, ведай — хутка ўбачыш прыгожую драўляную каплічку, што стаіць на высокім ўзгорку.
Яна ўтульная не толькі звонку, але і ўнутры, і па-сапраўднаму цёплая ва ўсіх сэнсах гэтага слова. Так, гэтай парафіі, у якую ходзяць вернікі Кунцаўшчыны, Каменнай горкі і Дамброўкі шчасціць на ўсіх святароў, што тут служаць. Пра яе гісторыю і сучаснасць распавядае Ірэна Рубінава.
https://radiomaria.by/audyyateka/31-pragramy/yak-piligrym-piligrymu/1984-yak-piligrym-piligrymu-parafiya-sv-yana-evangelista-i-maksimilyana-kolbe
168 views11:50
Адкрыць / каментаваць
2022-12-09 11:41:38 У студыі Радыё Марыя – танцорка, харэограф Алеся Бераснёва-Касцеева.
Танцы – гэта спорт або мастацтва? Што натхняе танцаваць сучасныя танцы і займацца прыгажосцю паставы "па- беларуску"? З чаго складаецца уменне імправізаваць? Ці магчыма навучыцца прыгожа рухацца ў сталым узросце? Слухайце адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў гэтай перадачы.


110 viewsedited  08:41
Адкрыць / каментаваць
2022-12-08 13:34:26 Што значыць "прысвяціць сябе Хрысту"? Хто, як і калі можа прайсці адмысловую падрыхтоўку да прысвячэння па метаду Св.Людвіка дэ Манфора? Дар'я Еўсікава адказвае на гэтыя і многія іншыя пытанні у чарговым выпуску перадачы "Ліхтарыкі ў цемры".


192 views10:34
Адкрыць / каментаваць