Get Mystery Box with random crypto!

У 2015 г. убачыў свет музычны альбом 'Маленне за Беларусь' на | Радыё Марыя Беларусь

У 2015 г. убачыў свет музычны альбом "Маленне за Беларусь" на вершы Рыгора Барадуліна, у яго ўвайшло дзесяць песень. На пачатку гучыць "Ойча наш" голасам самаго паэта, і гэта адразу стварае ў слухачоў асаблівы настрой.
Калі быў зроблены запіс? Чаму менавіта гэтыя вершы сталі песнямі? Як гэта - працаваць над творчым праектам разам з класікам беларускай літаратуры? Як сп. Аляксандр перажываў развітанне з паэтам і сябрам? Гаворым з кампазітарам і музыкам Аляксандрам Віслаўскім пра народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.