Get Mystery Box with random crypto!

У нас з'явілася КНОПКА! Урэшце змаглі пераадолець усе немагчым | Радыё Марыя Беларусь

У нас з'явілася КНОПКА!
Урэшце змаглі пераадолець усе немагчымасці і падключыць "падпіску" на штомесячнае ахвяраванне на Радыё Марыя.
Цяпер усе, хто лічыць вартым яго існаванне і гатовы на гэта ўплываць, зможа аформіць падпіску і штомесячна ахвяроўваць любую камфортную суму на падтрыманне радыё.
Мы не зарабляем на рэкламе, ці любым іншым чынам.
Мы разлічваем толькі на тое, што людзі лічаць вартым нам даць.
Таму ўвесь час просім і просім
Спадзяемся, што гэта "галачка" на сайце дапаможа прасіць не так часта, а проста спакойна рабіць сваю справу.
А што ўзамен на падпіску, спытаеце вы?
Узамен мы будзем аддана ствараць годны, культурны, прыстойны, глыбокі, цікавы, кранальны, складаны кантэнт.
Які, спадзяемся, дапамагае быць добрым і шчаслівым чалавекам і лягчэй пераадольваць любыя складанасці жыцця.
Спасылка на старонку ў наступным адразу за гэтым постам.
Дзякуй!