Get Mystery Box with random crypto!

Цэнтр новых ідэй

Лагатып тэлеграм-канала newbelarusvision — Цэнтр новых ідэй Ц
Лагатып тэлеграм-канала newbelarusvision — Цэнтр новых ідэй
Адрас канала: @newbelarusvision
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 630
Апісанне з канала

ЦНІ — незалежны аналітычны цэнтр.
Тут дзелімся апдэйтамі нашай дзейнасці і рэчамі, якія нам падаюцца важнымі.

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 25

2021-08-06 19:35:31 У чацвер прайшла анлайн-дыскусія: выбары ў новай канстытуцыі

Мы падрыхтавалі канспект дыскусіі, дзе Аляксандр Шлык і Леў Марголін абмяркоўвалі, як і навошта рэгуляваць выбары ў новай канстытуцыі, якія патрэбны змены датычна выбараў і ці ўвогуле патрэбна адлюстроўваць ролю ЦВК у канстытуцыі. 

Падрабязны канспект чытайце тут.
Некаторыя цытаты з дыскусіі:

Аляксандр Шлык: “Выбары трэба рэгуляваць на канстытуцыйным узроўні, але празмерна рэгуляваць таксама не варта. Аўтары канстытуцыйнага праекта павінны сканцэнтравацца на тым, каб закласці асноўныя прынцыпы правядзення выбараў. Метады рэалізацыі гэтых прынцыпаў трэба пакінуць на меркаванне заканадаўству, якое павінна прымацца кваліфікаванай большасцю”. 

Леў Марголін: “У праекце Народнай канстытуцыі змяняецца сістэма фарміравання заканадаўчай улады. У адрозненне ад цяперашняй мажарытарнай сістэмы, выбары будуць праходзіць па прапарцыйнай сістэме”.

“Акрамя таго, ліквідуецца Савет Рэспублікі, які абіраецца не на прамых выбарах. Верхнія палаты ў парламенце звычайна бываюць у федэратыўных краінах, дзе ёсць неабходнасць прадстаўляць розныя рэгіёны, якія моцна адрозніваюцца паміж сабой.”

Аляксандр Шлык: “Важна на канстытуцыйным узроўні замацаваць магчымасць аспрэчваць вынікі, а таксама ролю судовай улады як гаранта дэмакратычных выбараў. Мы павінны прыйсці да таго, што суды будуць стаяць на варце дэмакратычнага ладу краіны”.

“Закон можа не ўлічваць якія-небудзь новыя аспекты правядзення выбараў, і ў такім выпадку ісці ў парламент да палітыкаў, якія змагаюцца за ўладу, таксама дрэнная ідэя. ЦВК павінна мець права трактаваць закон, але мець адказнасць за гэта перад судом”.

Ці згодныя з удзельнікамі дыскусіі? Давайце абмяркуем у каментарах.
685 views16:35
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 12:13:34 ​​Анлайн дыскусія: выбары ў новай канстытуцыі 

Як і навошта рэгуляваць выбары ў новай канстытуцыі?
Якія патрэбны змены датычна выбараў? 
Ці патрэбна адлюстроўваць ролю ЦВК у канстытуцыі? 

Гэтыя пытанні абмяркуюць у анлайн-дыскусіі Аляксандр Шлык, спецыяльны прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па выбарах, і Леў Марголін, сябра Рабочай групы Грамадскай канстытуцыйнай камісіі, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі. 
Мадэраваць дыскусію будзе Леся Руднік, даследчыца ЦНІ.

Стрым адбудзецца ў чацвер 5-га жніўня ў 18.00
Далучайцеся па спасылцы
759 viewsedited  09:13
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 15:50:05 ​​ Фэйлы рэжыма, час дыяспары і сустрэча з Байдэнам

Беларусь зноў у міжнародных навінах, што павінна стаць нацыянальнай ідэяй (за мяжой) і як жывуць нейтральныя грамадзяне (як у казцы).

У новым выпуску ідэйнага падкасту абмяркоўваем Ціманоўскую і Ціханоўскую, ці сустрэча з Байдэнам крыж на пераменах і як хадзіць па пустэльні 40 год.

Паслухаць можна тут:
Сайт ЦНІ: https://newbelarus.vision/podcast/s12e08/
Soundcloud: https://bit.ly/ss12e08
Google Podcasts: https://bit.ly/3mURD89
Spotify: https://spoti.fi/33N9PsQ
Apple Podcasts: https://apple.co/2UvF2f7
RSS: https://newbelarus.vision/feed/podcast/idejny-padkast
Yandex: https://music.yandex.ru/album/8131575
Запампаваць: https://bit.ly/s12e8-1
748 viewsedited  12:50
Адкрыць / каментаваць
2021-08-01 17:42:23
Байдан, Ціманоўская і дыяспара — калі перамога?

У класічным складзе “Ідэйнага падкасту” Антон Раднянкоў, Глеб Мартынаў і Іван Шыла абмяркуюць сустрэчу Ціханоўскай з Байданам, скандал з Ціманоўскай і ролю дыяспары для новай Беларусі.

Падключайцеся да галасавога чату а 21:00 па Мінску, дыскусія абяцае быць гарачай!

https://t.me/podcastBY?voicechat
809 views14:42
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 13:29:36 Верагодна, што ўзаемная зацікаўленасць у развіцці супрацы пры наяўнасці палітычнай волі можа прывесці да таго, што Турцыя будзе асацыявацца ў беларусаў не толькі з традыцыйным месцам адпачынку ці трэцім сотавым аператарам, але і з буйнымі інвестыцыйнымі праектамі, накшталт ужо рэалізаванай раней рэканструкцыі гасцініцы “Мінск” ці адкрыцця “Прэзідэнт-гатэля”.

Але адной палітычнай волі не зусім дастаткова. Ці здолее Беларусь у сучасных умовах гарантаваць бяспеку замежных інвестыцый – гэта пытанне, якое сёння актуальнае і для турэцкіх, і для іншых замежных інвестараў.

https://newbelarus.vision/belarus-and-turkey/
1.4K views10:29
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 18:49:42
Ці змацуюць эканамічныя санкцыі вузы Беларусі з Іранам?

Чытайце новы артыкул пра Іран, санкцыі, і беларуска-іранскія стасункі на сайце ЦНІ.

Падтрымайце лайкам, калі было карысна і цікава
1.6K views15:49
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 13:39:41
Где Беларусь в системе координат Кремля, и как заставить беларусов и украинцев верить чужой истории?

Читайте в свежем выпуске «Пульса Ленина-19» – еженедельного обзора событий во внешней политике Беларуси: https://newbelarus.vision/puls-lenina-16/

Подписывайтесь на рассылку, чтобы держать руку на Пульсе: http://bit.ly/puls-lenina-19-subscribe

А вот ссылка на Телеграм-канал Пульс Ленина-19: https://t.me/pulslenina19
973 views10:39
Адкрыць / каментаваць
2021-07-14 13:23:39
У чым галоўная задача беларускай дыпламатыі, ды куды дзьме вецер перамен?
 
Дасягненні беларускай дыпламатыі, вокны магчымасцяў і маразм,
Савецкая спадчына і ФМА як астравок свабоды,
Праграмы абмену і МДІМА,
Існая сістэма і функцыя дзяржавы,
Хто вызначыць наступнага міністра замежных спраў?
 
Чытайце канспект гутаркі Арцёма Шрайбмана і Кацярыны Дзяйкала з Паўлам Мацукевічам ў межах канферэнцыі ЦНІ Reshape. Volume Two.
 
Паглядзець размову можна на нашым Ютуб-канале:

Не забудзьце падпісацца:)
761 views10:23
Адкрыць / каментаваць
2021-07-13 17:40:19
Ці вычарпана тэма выбараў для беларусаў?

Сфальсіфікаваныя выбары – уваходная кропка крызісу,
Чаму ідэальнай карцінкі не будзе?
На АБСЕ спадзявайся, але і сам старайся,
Наколькі хутка можна правесці выбары?
Ці могуць выбары аб’яднаць людзей?
І што рабіць з тымі, хто раней удзельнічаў у правядзенні выбараў?
Электроннае галаванне: “Няма чалавека – няма праблемы”?

Чытайце канспект гутаркі Уладзіміра Астапенкі і Аляксандра Шлыка з Лесяй Руднік ў межах канферэнцыі ЦНІ Reshape. Volume Two!

Паглядзець размову можна на нашым Ютуб-канале

Не забудзьце падпісацца:)
667 views14:40
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 12:59:04
Важная заява Беларуская асацыяцыя даследчых цэнтраў, членам якой з’яўляецца ЦНІ, выступае са зваротам, звязаным з крымінальным пераследаваннем эксперткі школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa Таццяны Кузінай і рэдактара рэсурсу «Наше Мнение» і «Белорусский ежегодник» Валерыі Касцюговай.

Заклікаем прадстаўнікоў экспертнай і даследніцкай супольнасці Беларусі ды іншых краін падпісаць зварот і выказаць сваю салідарнасць з экспертамі і даследчыкамі, якія зазнаюць пераслед за выказванне сваёй грамадска-палітычнай думкі.

Падрабязней: https://newbelarus.vision/expert-and-research-community-appeal/
Далучайцеся! Падпішыце зварот: bit.ly/3e8LP8V
715 views09:59
Адкрыць / каментаваць