Get Mystery Box with random crypto!

Цэнтр новых ідэй

Лагатып тэлеграм-канала newbelarusvision — Цэнтр новых ідэй Ц
Лагатып тэлеграм-канала newbelarusvision — Цэнтр новых ідэй
Адрас канала: @newbelarusvision
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 630
Апісанне з канала

ЦНІ — незалежны аналітычны цэнтр.
Тут дзелімся апдэйтамі нашай дзейнасці і рэчамі, якія нам падаюцца важнымі.

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 20

2021-11-08 13:34:40 ​​ Як змяніўся вобраз Беларусі ў замежных СМІ ў 2020-2021?

Наколькі акрэслены вобраз Беларусі ў замежных СМІ? Што цікавіць замежныя медыі найбольш? Якія памылкі яны дапускаюць, асвятляючы Беларусь?

Запрашаем на дыскусію і анлайн-прэзентацыю даследавання эксперткі ЦНІ Лесі Руднік пра вобраз Беларусі ў замежных медыя, якая адбудзецца 10 лістапада ў 11:00 (Мінскі час).

Спасылка на рэгістрацыю https://bit.ly/belarus-smi
466 views10:34
Адкрыць / каментаваць
2021-11-05 13:45:40 Нафта, трамвай, беларуская Швейцарыя: Мазыр і яго палеская магія

Мазыр вядомы не толькі як цэнтр нафтаперапрацоўкі. Гэта магічны закуток сапраўднага Палесся на Гомельшчыне. Мясцовыя часта параўноўваюць свой горад са Швейцарыяй: прырода сапраўды стварыла тут такі мудрагелісты рэльеф, які дазволіў нават пабудаваць гарналыжны комплекс.

Пра ўсё чароўнае і нечароўнае, што ёсць у Мазыры мы паразмаўлялі з арт-мэнэджаркай культурніцка-адукацыйнай платформы «Першы крок» Ганнай Палей у новым выпуску падкаста «Глыбінны народ».

Паслухаць можна тут: 
Apple Podcasts: https://apple.co/3tadsUc
Google: https://bit.ly/googlehlybnarod
Soundcloud: https://bit.ly/hns02e06
Spotify: http://bit.ly/hlybnarod
RSS: https://newbelarus.vision/feed/podcast/hlybinny-narod 
Yandex: https://music.yandex.ru/album/14629533
Запампаваць: https://bit.ly/hn-s02e06
324 views10:45
Адкрыць / каментаваць
2021-11-04 16:12:51 Хто ты гэткі, і з кім ты? Канспект дыскусіі ЦНІ пра беларускі нейтралітэт

Цэнтр новых ідэй зладзіў анлайн-дыскусію з экспертамі на тэму геапалітычнай арыентацыі беларусаў. З кім быць, хто і як гэта вырашыць у будучыні ды пра што варта задумвацца ўжо сёння?

Прапануем вашай увазе канспект з галоўнымі думкамі адмыслоўцаў на гэты конт.

«Абагульнена можна сказаць, што беларусы хочуць мець добрыя стасункі з усімі, і на дадзены момант выглядае так, што ў сваёй "любові" да Расіі яны вельмі прагматычныя: праца па такіх канкрэтных практычных кірунках, як навука, гандаль, адукацыя, – так, але не больш».

Чытайце канспект дыскусіі па спасылцы.
397 views13:12
Адкрыць / каментаваць
2021-11-03 15:36:50 Интеграция под настроение: испортит ли Лукашенко праздник России?

Выпуски «Пульса Ленина-19» у нас обычно выходят по пятницам. На этой неделе мы решили выпустить материал на пару дней раньше, чтобы успеть проанализировать предстоящую встречу Лукашенко и Путина.

Изначально предполагалось, что будут подписаны важные интеграционные документы. Накануне заседания пошли разговоры о напряженности в белорусско-российских отношениях. Попробуем разобраться, являются ли события, послужившие поводом для напряженности в отношениях, основательными для выводов, что интеграционное дело Кремля станет колом. 

«Наш процесс интеграции с Россией идет за закрытыми дверями. Лукашенко его причина и препятствие одновременно — ведь любые уступки и новые зависимости сокращают его власть. Подписание интересующих Москву документов в тех условиях, в которых оказалась Беларусь, вопрос настроения Кремля и времени. Лукашенко иногда позволено его потянуть».

Читайте материал полностью
Подписывайтесь на еженедельную рассылку о внешней политике от Павла Мацукевича, старшего аналитика ЦНИ с 15-летним опытом дипломатической работы
190 views12:36
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 14:49:09 Як чытаць сацыялагічныя лічбы. Практыкум Генадзя Коршунава

Запрашаем на Адкрыты практыкум ад Генадзя Коршунава, які адбудзецца 4-га лістапада ў 19.30 па Мінску.

Якім сацыялагічным даследванням давяраць і як да іх увогуле ставіцца? Чым адрозніваюцца даследванні, наколькі надзейныя анлайн-апытанні, якія мінусы і плюсы ў тэлефонных апытаннях і палявых даследаваннях. Як не згубіцца ў лічбах і як іх правільна ўспрымаць, вы даведаецеся ў новых практыкуме Цэнтра новых ідэй.

Варкшоп праводзіць Генадзь Коршунаў — старшы даследчык Цэнтра новых ідэй і былы дырэктар Інстытуту сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Зарэгістравацца на Zoom-занятак можа любы жадаючы. 
Спасылка на рэгістрацыю
306 views11:49
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 11:41:06 Как дипломаты тянут инвесторов в Беларусь

Новый выпуск «Пульса Ленина-19» посвящен национальным особенностям привлечения иностранных инвестиций.

«Заманить бизнес в Беларусь — хлопотное дельце. Чтобы уговорить на визит, потенциальному инвестору можно обещать в принципе любые условия. Посольство с помощью МИД или напрямую может организовать бизнесу совершенно любую встречу, а главное — в белорусских реалиях нет ничего невозможного. Если нужных инвестору льгот или бонусов нет в инвестиционном договоре, их можно прописать в указе президента».

Читайте статью полностью
Подписывайтесь на еженедельную рассылку о внешней политике от Павла Мацукевича, старшего аналитика ЦНИ с 15-летним опытом дипломатической работы
354 views08:41
Адкрыць / каментаваць
2021-10-28 14:10:40 Цывілізацыйны разрыў ды «шведскія» каштоўнасці: што адбываецца з беларускім грамадствам

У межах анлайн-канферэнцыі Цэнтра новых ідэй Reshape 2021 Volume 3 эксперты Генадзь Коршунаў і Павел Данэйка абмеркавалі, наколькі сур’ёзны раскол існуе сярод беларусаў, ці змогуць прымірыцца прыхільнікі пераменаў і рэжыму, чаго хоча нейтральная частка грамадства і да чаго можа прывесці эрозія дзяржаўных інстытутаў.

Мы падрыхтавалі для вас канспект з найбольш яскравымі выказваннямі экспертаў:

Павел Данэйка: «Ці лічыце вы, што дзяржава мае пераразмяркоўваць даходы – вось па гэтым індэксе беларусы як у Швецыі – вельмі сацыялістычныя, лічаць, што дзяржава мусіць дапамагаць тым, каму кепска. Таму нашая канфігурацыя каштоўнасцяў блізкая да шведскай».

Генадзь Коршунаў: «Гэта цывілізацыйны разрыў. Ён не звязаны з адукацыяй, узростам ці падзелам населеных пунктаў па колькасці насельніцтва. Гэта розніца – светапоглядная. Паміж тымі, хто хоча сам адказваць за сябе, сваю сям’ю, бізнес, за сваю краіну, і тымі, хто кажа: “Не, я ні за што адказваць не хачу. Я сваё права аддаў уладзе, дзяржаве, хай яны вырашаюць. Ад мяне нічога не залежыць і я не хачу ні за што адказваць”».

Чытайце цалкам канспект другога дня Reshape 2021 vol.3
Глядзіце размову цалкам па спасылцы 
137 viewsedited  11:10
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 13:36:15 Ход ВЦИОМом. Што насамрэч кажуць дадзеныя расійскіх сацыёлагаў

Генадзь Коршунаў распавядае, што браць пад увагу адносна расійскіх даследаванняў беларускай грамадскай думкі.

«“Злітае” даследаванне не разавае, а серыйнае – на некаторых слайдах мы бачым лічбы дынамікі, то бок параўнанні з папярэднім даследаваннем, якое датуецца чэрвенем, – атрымліваецца штомесячны зрэз інфармацыі. Гэта вельмі высокі ўзровень пільнасці».

«Якую частку гараджанаў не бяры, давярае Лукашэнку ўсё роўна не больш за траціну апытаных; недавер жа на ўзроўні 50-55 % (у іншых праўладных персон справы яшчэ горшыя)».

«Рэдкі выпадак, калі мне – як беларусу і патрыёту – падабаліся вынікі даследавання ад нашага ўсходняга суседа. А яшчэ больш даспадобы тое, што гэтыя дадзеныя атрымаў той, хто іх замовіў».

Чытайце цалкам каментар Генадзя Коршунава па спасылцы.
377 views10:36
Адкрыць / каментаваць
2021-10-25 14:27:15 Данэйка і Крук выпусцілі аналітычны дакумент «Якія рэформы патрэбныя Беларусі». Што пра яго думаюць эксперты ЦНІ?

На сайце «Банку ідэй» выйшла публікацыя выканаўчага дырэктара і старшага даследчыка Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC – Паўла Данэйкі і Дзмітрыя Крука адпаведна. Сваймі першымі рэакцыямі пасля прачытання дзеляцца Рыгор Астапеня, Антон Раднянкоў і Генадзь Коршунаў. 

@astapenia: «Пакуль што гэта найважнейшы тэкст пра рэформы ў Беларусі, у якім апісваецца, чаму ранейшыя шаблоны трансфармацыі не пасуюць Беларусі і як у прынцыпе мог бы выглядаць дызайн беларускіх рэформаў».

@radniankou: «Reforms owned by people – трэці падыход, які прапанавалі Зміцер Крук і Павал Данэйка. Гэта рэформы «знізу», з фокусам на дабрабыт і сацыяльныя пытанні, без адзінай генеральнай лініі, але скаардынаваныя па сферах».

@belaruspolls: «...Слушнасць канцэпцыі дэцэнтралізацыі, размеркавання рэформаў, якія мусяць быць аб’яднаныя агульнай каштоўнасна-метадалагічнай рамкай. Падаецца, гэта ці не самы аптымальны падыход для грамадства, якое выбудоўвае новы, гарызантальны тып функцыянавання сацыяльнага як такога».

Чытайце каментарыі экспертаў цалкам
Азнаёміцца з дакументам Паўла Данэйкі і Дзмітрыя Крука пра рэформы можна па спасылцы.
3.0K viewsedited  11:27
Адкрыць / каментаваць
2021-10-22 14:07:18 Режим диеты: что осталось от внешней политики Беларуси

Новый выпуск «Пульса Ленина-19» посвящен ревизии прошедших с момента президентских выборов-2020 изменений в белорусской внешней политике и анализу ближайших международных перспектив.

«Основная практическая забота режима — обезопасить торговлю с третьими странами, вывести из-под санкционной угрозы ключевые экспортные позиции и партнеров. Этим, вероятно, объясняется увод торговли в тень — уже засекречены 15% экспорта Беларуси в Россию». 

Читайте статью полностью
Подписывайтесь на еженедельную рассылку о внешней политике от Павла Мацукевича, старшего аналитика ЦНИ с 15-летним опытом дипломатической работы
335 views11:07
Адкрыць / каментаваць