Get Mystery Box with random crypto!

Цэнтр новых ідэй

Лагатып тэлеграм-канала newbelarusvision — Цэнтр новых ідэй Ц
Лагатып тэлеграм-канала newbelarusvision — Цэнтр новых ідэй
Адрас канала: @newbelarusvision
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 630
Апісанне з канала

ЦНІ — незалежны аналітычны цэнтр.
Тут дзелімся апдэйтамі нашай дзейнасці і рэчамі, якія нам падаюцца важнымі.

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 24

2021-08-26 14:42:55 Як рэгіянальныя бюджэты перажываюць крызіс

Міністэрства эканомікі пазітыўна глядзіць на выкананне мясцовых бюджэтаў ў 2021-ім годзе, падкрэсліваючы рост прыбыткаў і прафіцыт. Тым не менш агульная карціна дзяржаўных фінансаў можа апынуцца не такі вясёлкавай, калі прыгледзецца лепш і ўспомніць мінулы год.

Чытайце артыкул пра мясцовыя бюджэты па спасылцы.

Па традыцыі, публікуем некаторыя тэзісы з артыкула:

Рэспубліканскі бюджэт складаецца з акцыз, падаткаў ад знешнеэканамічнай дзейнасці, большай часткі ПДВ, іншых падаткаў і непадатковых паступленняў.

Мясцовы бюджэт – з падаходнага падатка і падатка на ўласнасць, а таксама з вялікай часткі падатку на прыбытак. 

Па выніках 2020 г. самыя дэфіцітныя бюджэты – Магілёўскай вобласці (81 млн. рублёў) і Мінска (293,5 млн. рублёў.).

Сумарна выдаткі мясцовых бюджэтаў у мінулым годзе павялічыліся на 10,6% з 20,1 млрд. рублёў да 22,3 млрд. рублёў.

Толькі за першае паўгоддзе 2021-га года дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту склаў 1,6 млрд. рублёў. Пры гэтым ўдакладнены план на год па гэтаму паказчыку істотна вышэй – 6,0 млрд. рублёў.
210 views11:42
Адкрыць / каментаваць
2021-08-20 15:40:41 Кейс-клуб ЦНІ: адкрытае спаборніцтва для маладых беларусаў

ЦНІ ладзіць другі Кейс-клуб па тэме “Што хвалюе беларусаў? Даследаванне праблем і страхаў жыхароў беларускіх рэгіёнаў”, які адбудзецца з 11 - 21 верасня.

Кейс-клуб - гэта 10-дзённае спаборніцтва маладых беларусаў, якіх цікавяць сферы аналітыкі, журналістыкі, камунікацыі. Удзельнікі будуць працаваць у камандах над ідэямі прасоўвання даследавання пра праблемы і страхі жыхароў беларускіх рэгіёнаў. Па выніках, каманды прэзентуюць свае праекты, а журы абяруць пераможцаў!

Што вас чакае:

ўнікальнае каманднае спаборніцтва пад ментарствам супрацоўнікаў Цэнтра новых ідэй

прафесійныя лекцыі ад медыя-эксперта, эксперта па развіццю рэгіёнаў і аналітыкаў ЦНІ

10-дзённае крэатыўнае спаборніцтва ў камандах з маладымі беларускімі аднадумцамі.

прыз пераможцам: 20 сучасных і крутых кніг па версіі ЦНІ

Сярод спікераў:

Яўгенія Сугак, галоўны рэдактар The Village. Беларусь

Іван Шчадранок, дырэктар фонда Інтэракцыя.

Хто і як можа падаць заяўку?

- беларускі і беларусы да 30 год, якім цікава развіваць свае кампетэнцыі ў сферы аналітыкі, журналістыкі, камунікацыі.
- каманды з 4-5 чалавек ці індывідуальныя ўдзельнікі.

Рэгіструйцеся па спасылцы ці дашліце сваё рэзюмэ (не больш за 1 старонку) і матывацыйны ліст (максімум на 500 словаў) нам на пошту info@newbelarus.vision да 31 жніўня. Вынікі анансуем 5 верасня.

Каб даведацца больш, клікай па спасылцы.
552 viewsedited  12:40
Адкрыць / каментаваць
2021-08-19 18:19:06 Што з’яўляецца большай пагрозай для рэжыму Лукашэнкі: эканамічны рост ці эканамічны крызіс?

Аляксандр Мазуркін, даследчык ЦНІ, разважае, як стан эканомікі ўплывае на трансфармацыю і ўстойлівасць рэжыму. Чытайце артыкул па спасылцы. 

Некаторыя тезісы з артыкула:

устойлівы эканамічны рост становіцца ключавым фактарам для захавання дэмакратыі

у статыстычным плане практычна любая іншая краіна ў свеце з падобным ВУП на душу насельніцтва і рэсурснай базай будзе ў разы больш дэмакратычнай, чым Беларусь

асноўную пагрозу сучаснаму рэжыму ў сярэднетэрміновай перспектыве ўяўляе не проста эканамічны рост, а павелічэнне прыватнага сектара і, адпаведна, сярэдняга класа

у адкрытых эканоміках эканамічны крызіс прымушае грамадзян хутчэй з’язджаць з краіны, а не пратэставаць, а праз гэта дэмакратызацыя робіцца менш верагоднай

эканамічны крызіс будзе небяспечны для беларускага рэжыму толькі тады, калі эканоміка Беларусі будзе становіцца больш закрытай і ў беларусаў не будзе мажлівасці  з’ехаць за мяжу.

Ці згодны з меркаваннем Аляксандра? Пішыце у каментарыях
508 views15:19
Адкрыць / каментаваць
2021-08-17 11:13:58 Расійская база і дэмакратыя, навошта 8 гадзінаў і як выжыць, калі нічога не адбываецца?

Калі б мы мелі выбар, Ціханоўская - прэзідэнтка, але ў Мінскай вобласці з'яўляецца расійска вайсковая база, які быў адказ?

А таксама чаму вярнуліся шматгадзінны размовы з прапагандыстамі, што атрымалася з старой апазіцыі і чаму гэта важна для новай і крыху пра TUT.by.

Паслухаць можна тут:
Сайт ЦНІ: https://newbelarus.vision/podcast/s12e10/
Soundcloud: https://bit.ly/ss12e10
Google Podcasts: https://bit.ly/3mURD89
Spotify: https://spoti.fi/33N9PsQ
Apple Podcasts: https://apple.co/2UvF2f7
RSS: https://newbelarus.vision/feed/podcast/idejny-padkast
Yandex: https://music.yandex.ru/album/8131575
Запампаваць: https://bit.ly/s12e10-2
563 viewsedited  08:13
Адкрыць / каментаваць
2021-08-16 17:12:19 Колькі грошаў у Мінска сёння, і колькі застанецца заўтра

Дзякуючы сваіму статусу і памерам, Мінск вылучаецца сярод усіх беларускіх гарадоў. У тым ліку, гэта праяўляецца ў бюджэце. Мы правялі даследаванне, як адчувае сябе сталічны бюджэт сёння, і што яму пагражае заўтра.

Чытайце артыкул па спасылцы.

Некаторыя дадзенныя з даследавання

Мінск амаль адзіны горад, які забяспечвае сябе сам. Мінск аддае 14% сваіх даходаў рэгіёнам. Гэта сума перавышае аб'ём выдаткаў бюджэту Гомеля, другога па велічыні горада ў краіне.

Тым не менш сталіца марнуе больш чым зарабляе. Выдаткі Мінска перавысілі яго даходы амаль на 300 мільёнаў рублёў.

Зменшыліся паступленні ад падатку на прыбытак на 2,6%, падаткаў на ўласнасць на 11,3% і непадатковых даходаў на 18,5%.

Дэфіцыт бюджэту вырас у 2,5 разы.

У 1,5 разы вырасла пратэрмінаваная запазычанасць па бюджэтных пазыках - з 36,3 млн. рублёў да 56,1 млн. рублёў.

У год пандэміі сталіца на 31,5% павялічыла выдаткі на ахову здароўя і на 15,4% на сацыяльную палітыку, пры гэтым былі істотна скарочаныя выдаткі на транспарт (-19,3%) і жыллёвае будаўніцтва (-23,1%).
575 viewsedited  14:12
Адкрыць / каментаваць
2021-08-15 20:18:26
Вялікая размова з Лукашэнкам, база і старая апазіцыя

Антон, Глеб і Іван абмяркуюць, што нагадала новая “вялікая размова”, ці гатовы мы да расійскай базы і чаму варта павучыцца ў старой апазіцыі.

Падключайцеся да галасавога чату а 21:00 па Мінску, пішыце вашыя пытанні ў каментарах!

Падключайцеся: https://t.me/podcastBY
566 viewsedited  17:18
Адкрыць / каментаваць
2021-08-12 14:46:11 Памятаеце нашу петыцыю супраць рэкламы ў дзяржаўных СМІ?

Так вось, яе ўжо падпісалі больш за 20 000 чалавек, якім мы вельмі ўдзячныя! І мы не збіраемся спыняцца. Давайце разам нагадаем буйнаму бізнесу пра салідарнасць з беларусамі!

Што за петыцыя?

У мінулым годзе мы зрабілі петыцыю з заклікам да кампаній адмовіцца ад рэкламы ў дзяржаўных СМІ і тым самым спыніць падтрымку рэжыма, які катуе і забівае беларусаў.

Што вы можаце зрабіць:

Падпісаць петыцыю
Распавесці сябрам і запосціць петыцыю ў свае сацыяльныя сеткі
Даслаць ліст у кампаніі, якія ўсё яшчэ карыстаюцца рэкламнымі паслугамі дзяржаўных СМІ.
Шаблон звароту
Спіс і кантакты кампаній, якія замаўляюць рэкламу ў дзяржаўных СМІ.

#ХватитСпонсироватьЛожь
849 views11:46
Адкрыць / каментаваць
2021-08-10 16:58:33 Чаго мы чакалі 9.08.2020 і што атрымалася праз год

У новым эпізодзе Ідэйнага падкаста журналіст Зміцер Панкавец, Антон Раднянкоў і Іван Шыла абмяркоўваюць свае адчуванні і чаканні ад дня галасавання.

А таксама тое, дзе мы жывем цяпем, ці можна мець грамадзянскую супольнасць у эміграцыі і што стане са СМІ пасля зачысткі.

Паслухаць можна тут:
Сайт ЦНІ: https://newbelarus.vision/podcast/s12e09/
Soundcloud: https://bit.ly/ss12e09
Google Podcasts: https://bit.ly/3mURD89
Spotify: https://spoti.fi/33N9PsQ
Apple Podcasts: https://apple.co/2UvF2f7
RSS: https://newbelarus.vision/feed/podcast/idejny-padkast
Yandex: https://music.yandex.ru/album/8131575
Запампаваць: https://bit.ly/s12e9-1
731 views13:58
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 12:44:05 Бабарыка, Ціханоўская, Латушка: чым адрозніваюцца іх аўдыторыі

У гэты святочны дзень публікуем артыкул Лесі Руднік з аналізам даследавання аўдыторый лідэраў пратэсту ад Chatham House. 

Апытанне праводзілася з 20 па 30 красавіка сярод 937 беларускіх гараджанаў. Яны адказвалі на пытанні пра знешнюю палітыку, стаўленне да Расіі і падзеяў у краіне. Чытайце артыкул па спасылцы.  

Некаторыя цікавыя вынікі даследавання:

Тыповы выбарнік Віктара Бабарыкі:

Гэта, хутчэй, жанчына ва ўзросце вышэйшым за 55 год, якая пражывае ў Мінску, мае прафесійна-тэхнічную або вышэйшую адукацыю. 
60% пазітыўна ставяцца да пратэсту
76% ўпэўненыя, што Беларусь у найбліжэйшы час чакае эканамічны крызіс
39% згодныя з санкцыямі супраць беларускіх прадпрыемстваў

Тыповы выбарнік Паўла Латушкі:

Сярод аўдыторыі Паўла Латушкі таксама самы высокі адсотак жанчын ва ўзросце 55-98 гадоў з вышэйшай адукацыяй, пераважна з Мінска. 
84% пазітыўна ставяцца да пратэсту
90% ўпэўненыя ў хуткім эканамічным крызісе
58% згодныя з санкцыямі супраць беларускіх прадпрыемстваў

Тыповы выбарнік Святланы Ціханоўскай:

Цікава, але і ў Святланы Ціханоўскай таксама прыхільнікамі з’яўляюцца жанчыны вышэй за 55 гадоў з вышэйшай адукацыяй з Мінска
85 % выбарнікаў Святланы Ціханоўскай ставяцца да пратэсту выключна пазітыўна
80 % мяркуюць, што Беларусь чакае эканамічны крызіс
63 % падтрымліваюць санкцыі супраць прадпрыемстваў
684 views09:44
Адкрыць / каментаваць
2021-08-08 18:03:36
Год пасля выбараў: рэфлексія і міграцыя

Антон і Іван у спецыяльным выпуску «Ідэйнага падкасту» разам са Змітром Панкаўцом адрэфлексуюць год пасля выбараў, чаму нас навучылі цяжкасці і новую эміграцыю.

Падключайцеся да галасавога чату а 21:00 па Мінску, пішыце вашыя пытанні ў каментарах!

https://t.me/podcastBY?voicechat
553 viewsedited  15:03
Адкрыць / каментаваць