Get Mystery Box with random crypto!

Цэнтр новых ідэй

Лагатып тэлеграм-канала newbelarusvision — Цэнтр новых ідэй Ц
Лагатып тэлеграм-канала newbelarusvision — Цэнтр новых ідэй
Адрас канала: @newbelarusvision
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 630
Апісанне з канала

ЦНІ — незалежны аналітычны цэнтр.
Тут дзелімся апдэйтамі нашай дзейнасці і рэчамі, якія нам падаюцца важнымі.

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 23

2021-09-10 16:23:19 Ни мира, ни войны

Новый выпуск «Пульса Ленина-19» посвящен размышлениям о внешнеполитических причинах необходимости смягчения санкционого давления на Беларусь и переговоров с режимом, а также их возможных особенностях.

"Исторический опыт показывает, что санкции сработали там, где они были вспомогательным инструментом дипломатии и где поставленные цели, были напряженными, но реалистичными — требовали смены политики, а не режима". 

Подписывайтесь на еженедельные обзоры внешней политики Беларуси от Павла Мацукевича, старшего аналитики ЦНИ.

Читать полностью.
223 viewsedited  13:23
Адкрыць / каментаваць
2021-09-10 11:23:09 ​​Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна. Што гэта значыць для Беларусі?

Учора прайшла чарговая сустрэча Лукашэнкі і Пуціна. У выніку ўзгаднілі 28 саюзных праграм, дамовіліся аб аб'яднанні рынкаў нафты, нафтапрадуктаў, газу і электраэнергіі. Што гэта ўвогуле значыць для Беларусі, і што нам чакаць у будучыні ад гэтых пагадненняў?
Каментуюць эксперты Цэнтра новых ідэй:

Рыгор Астапеня @astapenia:
Адзінай рэччу, якая яшчэ заставалася ў арсенале Лукашэнкі, каб пабудаваць вакол сябе міт і спадчыну, былі заслугі перад суверэннасцю дзяржавы. Гэта ў далёкай перспектыве дазваляла б некаму казаць, што нягледзячы на тое, што Лукашэнка быў катам і не разбіраўся ў эканоміцы, ён нешта зрабіў для незалежнасці Беларусі. Цяпер жа Лукашэнка рухаецца да таго, каб пакінуць пасля сябе нічога. Нават роля ў гісторыі для яго не так істотна як выжыванне тут і цяпер.

Антон Раднянкоў @radniankou:
Калі ў кастрычніку 2020 былі ў Маскве, адзін з вядомых экспертаў выказаўся, што Расія да восені 2021 павінна будзе паказаць сваім выбарцам “канструктыўны” унёсак у вырашэнне беларускага крызісу. Гэта ўзмацніць пазіцыі ўлады перад думскімі выбарамі. 

Цяпер бачна, што як бы Лукашэнка не загаворваў працэс, праз год Расія пачынае атрымліваць першыя канкрэтныя дывідэнды і праз павелічэнне вайсковай прысутнасці, і праз эканамічную/фінансавую інтэграцыю. 

Гэта стварае доўгатэрміновыя абмежаванні для суверэнітэту, іх не так проста адкруціць назад як санкцыі. Яны будуць праблемай і пасля аднаўлення адносінаў з Захадам.

Павел Мацукевіч @pulslenina19:
Можа, у тых інтэграцыйных мапах і праграмах ёсць і добрыя рэчы, скажам, якія тычацца аднолькавых умоў і гэтак далей. Але прынцыпова Беларусь на жаль не ў тым стане, каб дамагацца пажаданых умоў на перамовах з Расеяй. Бо няма выбару і за расейскую падтрымку, неабходнасць якой з улікам заходняга тыску толькі павялічваецца, трэба разлічвацца. У нашым выпадку – саступкамі і згодай на прапановы Расіі. 

Асабалівасць сустрэчы, якая адбылася ўчора, толькі ў тым, што яна была крыху болей адкрытай, чым іншыя. Але стасункі паміж нашымі краінамі застаюцца непразрыстымі і сапраўдныя дамовы таксама. 

Лукашэнке даводзіцца рабіць выгляд адстойвання беларускіх інтарэсаў і беларускага суверэнітэту ў сітуацыі, калі на самой справе гутарка ідзе выключна аб кошце захавання ўлады. Таму і гэтыя дзіўныя заявы Лукашэнка пра магчымасць палітычнай інтэграцыі, адзінай валюты і гэтак далей. Гэта не гепатытычная магчымасць, а на жаль ужо рэчаіснасць, бо інтэграцыйны працэс пайшоў і менавіта ў гэтым накірунку.

Фота: kremlin.ru

Цэнтр новых ідэй
1.7K viewsedited  08:23
Адкрыць / каментаваць
2021-09-09 16:59:32 Крокам руш! Што адбываецца з беларускай арміяй і як яе рэфармаваць

Падкаст “Глыбінны народ” распачынае другі сезон і ў першым выпуску разбірае пытанні абароназдольнасці Беларусі.

Прызыўная або кантрактная, гульні з мігрантамі на мяжы, вечны выбар — Расія або НАТА, чые салдаты мацнейшыя — пра беларускую армію, і да яе існуе багата пытанняў.

Ваенны эксперт Ягор Лебядок дапамог нам разабрацца ў перавагах, заганах ды шляхах рэфармавання беларускага войска, а таксама распавёў пра тое, чаму хлопцы з рэгіёнаў у перыяд службы пачуваюцца лепш за "гарадскіх".

Паслухаць можна тут:
Apple Podcasts: https://apple.co/3tadsUc
Google: https://bit.ly/googlehlybnarod
Soundcloud: https://bit.ly/hns02e01
Spotify: http://bit.ly/hlybnarod
RSS: https://newbelarus.vision/feed/podcast/hlybinny-narod
Yandex: https://music.yandex.ru/album/14629533
Запампаваць: https://bit.ly/hn-s02e01
77 viewsedited  13:59
Адкрыць / каментаваць
2021-09-07 13:35:33 Дзве паралельныя Беларусі галоўны вынік падзей мінулага года

Фактычна да 2020 года на міжнароднай арэне рэальнае палітычнае прадстаўніцтва мела толькі адна з іх – аўтарытарная Беларусь на чале з Лукашэнкам.

У мінулым годзе сітуацыя кардынальна змянілася, і “свабодная Беларусь” таксама, нарэшце, ператварылася ў шахматную фігуру на вялікай геапалітычнай дошцы.

Пакуль яна не змагла стаць адзінай, не змагла замяніць сабой аўтарытарную, але здолела адстаяць сваё месца пад сонцам і атрымаць права на міжнароднае прызнанне.

Чытайце артыкул Паўла Слюнькіна па спасылцы.
7.2K views10:35
Адкрыць / каментаваць
2021-09-03 16:11:14 Карты, деньги, два ствола

Новый выпуск «Пульса Ленина-19» посвящен последним обновлениям в белорусско-российских отношениях и их возможным последствиям для Беларуси. 

"Можно предположить, что перевод всех платежей с Россией в российские рубли и в категорию внутрироссийских — тот путь и будущее, которые нам строят санкции и их первопричина Александр Лукашенко".

Читайте еженедельные обзоры внешней политики Беларуси от Павла Мацукевича, старшего аналитики ЦНИ, по ссылке.
74 views13:11
Адкрыць / каментаваць
2021-09-02 19:34:38 Як крызіс паўплываў на рэгіёны, і што будзе на ніх уплываць у будучыні?

Цэнтр Новых Ідэй ладзіць тэматычныя дыскусіі з удзелам экспертаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі для абмеркавання пэўных тэмаў. У гэты раз тэма дыскусіі – беларускія рэгіёны. Чытайце канспект з асноўнымі думкамі ў межах дыскусіі па спасылцы

Некаторыя тэзісы з канспекта:

83% удзельнікаў апытання пазначылі галоўнай праблемай палітычныя рэпрэсіі

Больш 60% мінчан лічаць, што ў краіне высокі ўзровень карупцыі

20 % апытанных у рэгіёнах кажуць, што ім цяжка знайсці працу

Асноўныя сусветныя трэнды рэгіянальнай палітыцы – урбанізацыя, цыфравізацыя і экалогія

Але ў Беларусі па сутнасці ўсе рэгіёны аграрныя і рэгіянальная палітыка сканцэнтравана на тым, каб перапрацоўваць сельскагаспадарчую прадукцыю

Гарады, якія ўпускалі ў сваю дзейнасць НДА, удзельнічаюць у многіх міжнародных праектах і атрымліваюць буйную дапамогу

Без незалежных рэгіянальных медыя мясцовыя ўлады будуць працягваць губляць сувязь з грамадствам
61 views16:34
Адкрыць / каментаваць
2021-09-01 14:13:32 Бітва за Оршу: Як змяніўся Аршанскі раён з моманту прыняцця ўказа аб яго развіцці

Прайшло тры гады з рэзананснага указу пра развіццё Аршанскага раёна. Ці стала Орша "разумным горадам" і ці атрымалася палепшыць жыццё раёна, чытайце ў артыкуле ЦНІ.

Некаторыя лічбы з жыцця Аршанскага раёна:

Насельніцтва тут скарацілася на 6,8 тыс. чалавек (4,4%) з 2017 па 2021

За гэты перыяд на 5,2% скарацілася працаздольнае насельніцтва

У першым паўгоддзі 2021 года паказчык намінальнага заробка склаў 1056 рублёў або 93,1% ад абласнога ўзроўню аплаты працы

Заробкі ў Аршанскім раёне на чвэрць ніжэй сярэдніх па Беларусі

Доля прамысловай вытворчасці Оршы ад абласнога павялічылася з 5,9% у 2017 да 6,5% у 2020 годзе

У той жа час істотна выраслі запасы гатовай прадукцыі - з 136% сярэднямесячнага аб'ёму прамвытворчасці да 193,7% за аналагічны перыяд

Выраслі датацыі рэгіёну на 12%

Выраслі паступлення ад падатку на прыбытак з 3,8 млн. рублёў да 10,4 млн. рублёў у 2020 годзе.

Аднак доля гэтай прыбытковай крыніцы ў сумарным аб'ёме даходаў бюджэту Аршанскага раёна ўзрасла толькі з 3 да 4%.


Чытайце артыкул цалкам па спасылцы.

Ці ёсць магчымасць у будучыні зрабіць з Оршы смарт сіці? Ці гэта ўвогуле так сабе ідэя? Пішыце свае меркаванні ў чаце.
353 views11:13
Адкрыць / каментаваць
2021-08-31 15:29:13 Адкрыты практыкум ЦНІ: Правілы персанальнага менеджменту з Таняй Кавалёнак

Запрашаем прыняць удзел у онлайн - варкшопе "Правілы персанальнага менеджменту", які пройдзе 9-га верасня ў 19.30 па Мінску.

Падчас практыкума вы зразумееце, як быць найбольш эфектыўнымі, умець выстаўляць прыярытэты і выбудоўваць сваю працу ў вашых праектах. Вы таксама даведаецеся, якія існуюць інструменты і тэхнікі менеджменту.

Таня Кавалёнак — адукатарка, спецыялістка па персанальным і лідарскім развіцці. Таня мае больш за 7 гадоў досведу працы як у недзяржаўным сектары, так і ў буйным ІТ-бізнесе.

Што такое Адкрыты практыкум?

Адктрыты практыкум — гэта серыя практычных заняткаў з экспертамі Цэнтра новых ідэй, якія дапамогуць вам развіць навыкі і зрабіцца больш эфектыўнымі ў сваёй дзейнасці.

Далучайцеся да Адкрытага практыкума ЦНІ з Таняй Кавалёнак. Сачыце за абвесткамі ў Facebook, каб не прапусціць наступныя воркшопы.

Зарэгістравацца на воркшоп у ZOOM можа любы ахвочы.
219 viewsedited  12:29
Адкрыць / каментаваць
2021-08-31 08:49:39 Сёння апошні дзень падачы заявак на Кейс-клуб!

Нагадваем, што сёння дэдлайн падачы заявак на ўдзел у Кейс-клубе, які адбудзецца з 11 - 21 верасня.

Кейс-клуб – гэта 10-дзённае спаборніцтва маладых беларусаў, якіх цікавяць сферы аналітыкі, журналістыкі, камунікацыі. Удзельнікі будуць працаваць у камандах над ідэямі прасоўвання даследавання пра праблемы і страхі жыхароў беларускіх рэгіёнаў.

Дапамагаць у гэтым будуць:

Яўгенія Сугак, галоўная рэдактарка The Village Беларусь, будзе распавядаць пра медыяпрасоўванне аналітычных прадуктаў

Іван Шчадранок, дырэктар і эксперт фонда Інтэракцыя, раскажа пра асаблівасці развіцця рэгіёнаў.

Антон Раднянкоў і Рыгор Астапеня прэзентуюць даследаванне па праблемам рэгіёнаў “Што хвалюе беларусаў”

Леся Руднік, даследчыца Цэнтра новых ідэй, будзе ментарыць і актыўна дапамагаць камандам.

Прыз камандам - пераможцам: 20 сучасных і крутых кніг па версіі ЦНІ!

Падрабязнасці па спасылцы
Зарэгістравацца
485 views05:49
Адкрыць / каментаваць
2021-08-27 13:39:35 Вывад нейтралітэту з тэрыторыі Беларусі немагчымы

Вяртаецца штотыднёвая расcылка Пульс Леніна - 19. Чытайце актуальныя агляды пра знешнюю палітыку Беларусі ад Паўла Мацукевіча, старшага аналітыка ЦНІ, і трымайце руку на Пульсе.

Сямнаццаты выпуск "Пульс Леніна-19" прысвечаны 30-годдзю імкнення Беларусі да нейтралітэту як фактычна канстытуцыйнай норме.

“Все просто: государство суверенно только тогда, когда оно реализует волю народа, и независимо, когда самостоятельно и свободно в осуществлении своей внешней политики. Фальсификацией президентских выборов 9-го августа 2020-го года власти похоронили суверенитет рядом с собственной легитимностью и вырыли могилу для независимости и идеи нейтралитета”.

Чытайце цалкам артыкул па спасылцы.
Падпісацца на рассылку.
Пульс Леніна-19 у Telegram.
115 views10:39
Адкрыць / каментаваць