Get Mystery Box with random crypto!

Цэнтр новых ідэй

Лагатып тэлеграм-канала newbelarusvision — Цэнтр новых ідэй Ц
Лагатып тэлеграм-канала newbelarusvision — Цэнтр новых ідэй
Адрас канала: @newbelarusvision
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 630
Апісанне з канала

ЦНІ — незалежны аналітычны цэнтр.
Тут дзелімся апдэйтамі нашай дзейнасці і рэчамі, якія нам падаюцца важнымі.

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 21

2021-10-18 14:26:53 ​​ Цэнтр новых ідэй шукае выканаўчага менеджера/менеджерку

Мы пашыраемся і шукаем менеджера/ку на поўную занятасць да нас у крутую каманду! 

Што трэба рабіць:

рыхтаваць і кіраваць праектамі, у тым ліку весці іх бухгалтэрыю
займацца адміністрацыйнымі задачамі арганізацыі і забяспечваць функцыянаванне каманды, якая працуе ў чатырох краінах
будаваць і ўтрымліваць сувязі арганізацыі са стэйкхолдарамі. 

Што чакаем:

досвед працы ў менеджменце
здольнасць кіраваць камандай
выдатнае валоданне дзяржаўнымі мовамі і валоданне англійскай мовай прынамсі на сярэднім узроўні.

Што прапануем:

поўны працоўны дзень
дыстанцыйная праца
прыстойны заробак.

Як падацца на вакансію:

Дашліце калі ласка сваё CV і матывайцы ліст (да 500 словаў) на пошту info@newbelarus.vision з пазнакай “Вакансія”. Заяўкі прымаюцца да 7 лістапада. Мы звяжамся з абранымі кандыдатамі і кандыдаткамі да 15 лістапада.
137 views11:26
Адкрыць / каментаваць
2021-10-15 17:02:40 RegiON ці regiOFF: якія перспектывы ў жыхароў беларускіх рэгіёнаў

Развіццё рэгіёнаў даўно з'яўляецца галаўным болем і для ўладаў, і для тых беларусаў, што жывуць па-за Мінскам. Праз эканамічны ды грамадска-палітычны крызіс сітуацыя пагаршаецца імклівымі тэмпамі.

Цэнтр новых ідэй апублікаваў даследаванне рэгіёнаў, у якім зафіксаваў тыя праблемы і пытанні, што насамрэч хвалююць яго жыхароў.

У новым выпуску падкаста "Глыбінны народ" разбіраем яго галоўныя вывады і даем прагноз развіцця падзей з дырэктарам Цэнтра новых ідэй Антонам Раднянковым.

Паслухаць можна тут: 
Apple Podcasts: https://apple.co/3tadsUc
Google: https://bit.ly/googlehlybnarod
Soundcloud: https://bit.ly/hns02e05
Spotify: http://bit.ly/hlybnarod
RSS: https://newbelarus.vision/feed/podcast/hlybinny-narod 
Yandex: https://music.yandex.ru/album/14629533
Запампаваць: https://bit.ly/hn-s02e05
142 views14:02
Адкрыць / каментаваць
2021-10-14 19:07:28 Цэнтр новых ідэй pinned « Беларускія чыноўнікі цяпер і потым Завяршаем нашу канферэнцыю Reshape 2021 vol.3 размовай Паўла Мацукевіча і Наталлі Рабавай з Вадзімам Мажэйкам. Чаму раскол эліт не адбыўся і беларускія чыноўнікі падтрымалі дзеянні рэжыму, што адбываецца з ўладнай вертыкаллю…»
16:07
Адкрыць / каментаваць
2021-10-05 13:43:43 ​​ Што будзе з незалежнымі медыямі? Першы дзень Reshape 2021 vol. 3

Гутарка Кірыла Валошына (сузаснавальнік TUT.BY) і Настассі Роўды (рэдактарка Нашай Нівы) з Лесяй Руднік (даследчыца ЦНІ).

За апошні год дзясяткі журналістаў трапілі за краты, яшчэ больш было вымушана з’ехаць, сайты аказаліся заблакаванымі. Як палітычны крызіс паўплываў на медыяспажыванне, як палярызацыя грамадства змяняе рыторыку СМІ, ці засталося месца для нейтральных выданняў і як увогуле выжыць незалежным медыям?

Калі: 11 кастрычніка, 19.00 па Мінску

Рэгіструйцеся, калі ласка, на трансляцыі, каб не прапусціць
https://bit.ly/reshape-vol3
Падрабязней пра Reshape 2021
https://reshape.by/
Далучайцеся да мерапрымства у Facebook
https://fb.me/e/1RbgdAl6x
190 views10:43
Адкрыць / каментаваць
2021-10-05 10:06:48 Што хвалюе беларусаў? Даследаванне праблем і страхаў жыхароў беларускіх рэгіёнаў

Палітычны крызіс у Беларусі доўжыцца ўжо амаль год і эскаліруе праблемы, якія і без таго стаялі перад беларусамі. У сваім даследаванні мы паспрабавалі зразумець якія праблемы хвалююць беларусаў больш за ўсё і як яны адрозніваюцца ў Мінску і рэгіёнах, а таксама сярод розных груп беларускага грамадства.

Некаторыя дадзенныя з нашага даследавання:

Тры асноўныя праблемы для пратэстнай аўдыторыі:
палітычныя рэпресіі (Мінск - 83%, регіёны - 49%)
давер міліцыі (Мінск - 52%, регіёны - 32%)
давер мясцовым органам улады (Мінск - 33%, регіёны - 32%)

Якія праблемы вашага населенага пункта ў апошні час хвалююць вас больш за ўсё?
Кошт на прадукты (Мінск - 25%, регіёны - 29%)
Сітуацыя з працай (Мінск - 83%, регіёны - 49%)
Ад'езд жыхароў (Мінск - 20%, регіёны - 11%)

На пытанне, як складана знайсці добрую працу ў вашым населеным пункце, адказалі дакладна складана:
Сталіца - 26%
Абласны цэнтр - 63%
Раённы цэнтр - 76%

Палітычны крызіс толькі ўзмацніў эканамічныя і сацыяльныя выклікі, якія былі ў рэгіёнах раней. Як вынік, мы бачым негатыўныя ацэнкі практычна па ўсіх тэмах. Таму хутчэй за ўсё беларусы будуць станавіцца ўсё больш незадаволенымі жыццём у Беларусі.

Заўтра а 12-ай па Мінску адбудзецца прэзентацыя даследавання, дзе будзе магчымасць задаць пытанні аўтарам. Патрэбна рэгістрацыя.

Азнаёміцца з даследаваннем.
Артыкул Антона Раднянкова пра даследаванне на Zerkalo.io.
735 views07:06
Адкрыць / каментаваць
2021-10-04 16:45:14 Што беларусы думаюць пра пратэсты (па дадзеных пятай хвалі Chatham House)

На мінулым тыдні Рыгор Астапеня зрабіў прэзентацыю дадзеных пятай хвалі даследавання Chatham House. Звесткі хутка будуць выкладзеныя ў вольны доступ, але абмяркоўваць іх у сеціве пачалі ўжо цяпер.

Генадзь Коршунаў @belaruspolls, сацыёлаг і старшы аналітык ЦНІ, каментуе даследаванне і распавядае, на што звяртаць увагу і як працаваць з дадзеннымі.

«Па звестках выразна бачна, узровень падтрымкі пратэстаў фактычна не зніжаецца, прынамсі, з пачатку гэтага года. У 2020-ым годзе ён быў каля 45 %, у студзені – 39 %, у красавіку – 36 %, у ліпені – 37 %. Я лічу, гэта насамрэч фенаменальныя дадзеныя: ва ўмовах адсутнасці ў краіне хоць-якіх лідараў, неймавернага рэпрэсіўнага ціску, пагрозы гвалту і катаванняў, вынішчэння незалежных медыяў і грамадзянскай супольнасці – пратэст не “здзімаецца”».

Чытайце артыкул Генадзя цалкам па спасылцы
420 views13:45
Адкрыць / каментаваць
2021-10-04 10:21:58 ​​ Reshape – Framing the Future of Belarus. Volume 3

Мы рады абвесціць трэці блок нашай канферэнцыі Reshape! Нашыя спікеры і мадэратары сустрэнуцца ў Вільні, Варшаве, Кіеве і Тбілісі і абмяркуюць, што будзе адбывацца з беларускім грамадствам, незалежнымі СМІ і якія рэформы будуць патрэбны ў Новай Беларусі.

Праграма, як заўсёды, вельмі насычаная, таму рэгіструйцеся, каб нічога не прапусціць
https://bit.ly/reshape-vol3

Праграма:

Што будзе з незалежнымі медыямі?
Гутарка Кірыла Валошына і Настассі Роўды з Лесяй Руднік.
11 кастрычніка (панядзелак), 19:00 (GMT+3)

Што адбываецца з беларускім грамадствам?
Гутарка Генадзя Коршунава і Паўла Данэйкі з Алесем Ганчаронкам.
12 кастрычніка (аўторак), 19:00 (GMT+3)

Як прасоўваць рэформы ў 2022.
Дыскусія Сяргея Чалага і Рыгора Астапені.
13 кастрычніка (серада), 19:00 (GMT+3)

Беларускія чыноўнікі цяпер і потым
Размова Паўла Мацукевіча і Наталлі Рабавай з Вадзімам Мажэйкам.
14 кастрычніка (чацвер), 19:00 (GMT+3)

Далучайцеся да івэнту ў Facebook
Регістрацыя
3.7K viewsedited  07:21
Адкрыць / каментаваць
2021-10-01 13:18:19 (Не)званые гости. Что происходит на западной границе Беларуси 

Новый выпуск «Пульса Ленина-19» разбирается в миграционной ситуации на наших западных границах, и стоит ли она своего шума. 

«Но пока что соседи Беларуси, глядя на примеры в других государствах, начали возводить стену, словно конфликт будет длится вечно и не закончится даже после Лукашенко...Стена — это штука не на год и не на пять и означает еще один барьер между нами и европейской семьей, к которой мы принадлежим». 

Читать статью полностью.

Подписывайтесь на еженедельные обзоры внешней политики Беларуси от Павла Мацукевича, старшего аналитика ЦНИ.
314 views10:18
Адкрыць / каментаваць
2021-09-30 12:58:53 А хто там і дзе? Што пра беларускае грамадства кажуць сацыёлагі

Белыя, чырвоныя, зялёныя, усходнія ды заходнія, тутэйшыя ды неверагодныя: беларусы такія розныя. А што пра беларусаў і стан нашага грамадства кажуць навукоўцы?

Пра гэта падкаст “Глыбінны народ” пагаманіў са старэйшым аналітыкам Цэнтра новых ідэй, сацыёлагам Генадзем Коршунавым.

Паслухаць можна тут: 
Apple Podcasts: https://apple.co/3tadsUc
Google: https://bit.ly/googlehlybnarod
Soundcloud: https://bit.ly/hns02e04
Spotify: http://bit.ly/hlybnarod
RSS: https://newbelarus.vision/feed/podcast/hlybinny-narod 
Yandex: https://music.yandex.ru/album/14629533
Запампаваць: https://bit.ly/hn-s02e04
249 views09:58
Адкрыць / каментаваць
2021-09-27 10:15:42 ​​ Што беларусы думаюць пра палітычны крызіс і як ставяцца да Расіі?

Запрашаем на прэзентацыю даследавання Chatham House, якое адбудзецца 29-га верасня ў 11.00 па Мінску.

Рыгор Астапеня раскажа, што беларусы думаюць пра палітычны крызіс, каму давяраюць і за каго гатовыя галасаваць, якія праблемы іх хвалююць, як ставяцца да Расіі і Захаду і як атрымліваюць інфармацыю.

Далучайцеся да івэнта ў Facebook
Патрэбна рэгістрацыя
207 views07:15
Адкрыць / каментаваць