2021-11-25 11:31:14
Наколькі верагодны ў Беларусі дзяржаўны пераварот?За апошнія некалькі дзесяцігоддзяў эканамісты і палітолагі надавалі шмат увагі даследаванню прычын дзяржаўных пераваротаў. Ці мажлівы дзяржаўны пераварот у Беларусі, якая знаходзіцца ў стане глыбокага палітычнага крызісу?
Агульна даследчыкі згаджаюцца, што пераваротам з’яўляецца падзея, у якой выконваюцца тры ўмовы:
актар павінен быць агентам урада, як правіла, прадстаўніком вайскоўцаў або спецслужбаў;
мэтай дзеянняў актараў павінен быць дзейны кіраўнік урада;
актары павінны імкнуцца зрынуць вышэйзгаданага лідара з дапамогай незаконных/антыканстытуцыйных сродкаў.
Што можа паўплываць на імавернасць дзяржаўнага перавароту:Наяўнасць аўтарытарных інстытутаўБольшасць даследчыкаў сцвярджае, што аўтарытарныя партыі і заканадаўчыя органы дапамагаюць стварыць сістэму надзейнага размеркавання ўлады паміж кіраўніком і яго кіроўнай кааліцыяй. Аадсутнасць праўладнай партыі і не проста фармальнага парламента павялічвае рызыку перавароту ў Беларусі.
Узровень кантролю над рэсурсаміВажнай з’яўляецца і здольнасць дыктатара пераразмяркоўваць рэсурсы паміж рэжымнымі элітамі. Тэндэнцыя апошніх кадравых назначэнняў у Беларусі паказвае, што прадстаўнікі сілавога блоку атрымліваюць усе большую колькасць дзяржаўных пасад. Вялікая канцэнтрацыя кантролю над рэсурсамі ў Лукашэнкі, цэнтралізацыя кіравання і цяперашні стан пераразмеркавання рэсурсаў паміж элітамі, хутчэй, памяншае рызыку перавароту ў Беларусі.
Арганізацыйныя здольнасць элітаўАрганізацыйная здольнасць беларускіх рэжымных элітаў невядомая і падаецца нізкай. Тым не менш цяперашні палітычны крызіс у грамадстве робіць верагодным шырокую падтрымку грамадства, што, хутчэй, павялічвае рызыку яго здзяйснення.
Узровень рэпрэсійЦяперашні ўзровень рэпрэсій у Беларусі моцна вылучаецца сярод астатніх краін Еўропы. Аднак доўгатэрміновае ўключэнне шырокага кола элітаў у здзяйсненне рэпрэсій памяншае рызыку дзяржаўнага перавароту.
Геапалітычнае знаходжанне і залежнасць ад іншых дзяржаўЯк бы парадаксальна гэта не было, суседства з дэмакратычнымі краінамі значна памяншае верагоднасць пераваротаў. Фінансавая залежнасць ад іншых краін ці міжнародных арганізацыяў таксама з’яўляецца негатыўным фактарам для здзяйснення пераваротаў, бо пераварот можа азначаць рэзкае падзенне дабрабыту найперш для элітаў.
Чытайце падрабязней, ці магчымы дзяржаўны пераварот ў Беларусі
206 views08:31