Get Mystery Box with random crypto!

У чацвер прайшла анлайн-дыскусія: выбары ў новай канстытуцыі | Цэнтр новых ідэй

У чацвер прайшла анлайн-дыскусія: выбары ў новай канстытуцыі

Мы падрыхтавалі канспект дыскусіі, дзе Аляксандр Шлык і Леў Марголін абмяркоўвалі, як і навошта рэгуляваць выбары ў новай канстытуцыі, якія патрэбны змены датычна выбараў і ці ўвогуле патрэбна адлюстроўваць ролю ЦВК у канстытуцыі. 

Падрабязны канспект чытайце тут.
Некаторыя цытаты з дыскусіі:

Аляксандр Шлык: “Выбары трэба рэгуляваць на канстытуцыйным узроўні, але празмерна рэгуляваць таксама не варта. Аўтары канстытуцыйнага праекта павінны сканцэнтравацца на тым, каб закласці асноўныя прынцыпы правядзення выбараў. Метады рэалізацыі гэтых прынцыпаў трэба пакінуць на меркаванне заканадаўству, якое павінна прымацца кваліфікаванай большасцю”. 

Леў Марголін: “У праекце Народнай канстытуцыі змяняецца сістэма фарміравання заканадаўчай улады. У адрозненне ад цяперашняй мажарытарнай сістэмы, выбары будуць праходзіць па прапарцыйнай сістэме”.

“Акрамя таго, ліквідуецца Савет Рэспублікі, які абіраецца не на прамых выбарах. Верхнія палаты ў парламенце звычайна бываюць у федэратыўных краінах, дзе ёсць неабходнасць прадстаўляць розныя рэгіёны, якія моцна адрозніваюцца паміж сабой.”

Аляксандр Шлык: “Важна на канстытуцыйным узроўні замацаваць магчымасць аспрэчваць вынікі, а таксама ролю судовай улады як гаранта дэмакратычных выбараў. Мы павінны прыйсці да таго, што суды будуць стаяць на варце дэмакратычнага ладу краіны”.

“Закон можа не ўлічваць якія-небудзь новыя аспекты правядзення выбараў, і ў такім выпадку ісці ў парламент да палітыкаў, якія змагаюцца за ўладу, таксама дрэнная ідэя. ЦВК павінна мець права трактаваць закон, але мець адказнасць за гэта перад судом”.

Ці згодныя з удзельнікамі дыскусіі? Давайце абмяркуем у каментарах.