Get Mystery Box with random crypto!

ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Лагатып тэлеграм-канала lukanomika — ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ Э
Лагатып тэлеграм-канала lukanomika — ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ
Адрас канала: @lukanomika
Катэгорыі: Эканоміка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 16.28K
Апісанне з канала

Бот для кантактаў - @lukanomikabot

Ratings & Reviews

3.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 14

2021-07-13 22:02:47 Обратите внимание, как Д. Песков комментировал результаты переговоров В. Путина и А. Лукашенко.

«Президенты договорились о кредитной поддержке Беларуси в связи с налоговым маневром в России».

Такая трактовка выходит за все рамки, в пределах которых наша страна хотела и вела ранее разговор. Белорусская сторона все время хотела получить в итоге компенсацию налогового манёвра. Сейчас же никто уже так не ставит вопрос, а обсуждается «кредитная поддержка», то есть просто нам под какие-то гарантии отдолжат денег.

Как рассчитываться за такую «поддержку» пока никто не обсуждает.
4.4K views19:02
Адкрыць / каментаваць
2021-07-13 14:01:11
Пара штрыхоў у партрэт беларускай дрэваапрацоўкі. 2021 г. стаў суперудалым для галіны: санкцыі ЕС не закранулі экспарт, які расце вялізарнымі тэмпамі.

І што мы бачым на мадэрнізаваных дзяржаўных прадпрыемствах? А там усё па-ранейшаму, як у крызісны 2020 г.

Дзяржава вымушаная звальняць прадпрыемствы ад выплаты асноўнага доўгу і працэнтаў па мадэрнізацыйных крэдытах, якія ў 2015 г. набыў Мінфін. Толькі так дзяржаўныя кампаніі можна пакінуць у жывым стане. І гэта ў год з цудоўнай кан’юнктурай — шалёным ростам цэн на піламатэрыялы!
5.8K viewsedited  11:01
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 19:53:31
Барэль: ЕС разглядае новы пакет санкцый у дачыненні Беларусі. Гэта будзе адказам на міграцыйны крызіс на літоўскай мяжы.
4.2K views16:53
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 15:31:01
У Мінэнерга кажуць пра адключэнне першага энергаблока АЭС з невядомых прычынаў. А для тых, хто не давярае чыноўнікам, нагадваем, што існуе такі рэсурс — narodmon.ru.

У ваколіцах Смаргоні, што геаграфічна блізка да Астраўца, працуе аматарскі прыбор замеру радыяцыі. Прыбор паказвае таксама і гісторыю назіранняў. Можаце самастойна праверыць сітуацыю. За 12 ліпеня ніякіх скачкоў не было.
3.5K views12:31
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 14:36:07 Еўрапейскі саюз можа разгледзець пытанне аб прыпыненні выдачы візаў беларусам з-за павелічэння нелегальнай міграцыі з Беларусі. Пра гэта ў панядзелак паведаміла еўракамісар Ілва Ёхансан.

https://t.me/euroradio/20061


Цікавая рэч можа атрымацца: нават калі для Белавія раптоўна адкрыюць неба, то беларускіх грамадзянаў усё адно не пусцяць у ЕС. Адпаведна, гэта дадатовыя санкцыі на Белавія, бо тады большасць рэйсаў губляе ўсякі сэнс.

А для беларусаў гэта дадатковая нагода атрымаць нейкі іншы дакумент. Напрыклад, нядаўна ў РФ вельмі значна спрасцілі атрыманне грамадзянства жыхарам Беларусі і Украіны.
6.2K viewsedited  11:36
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 21:52:43
Пасля 2 спрыяльных месяцаў у чэрвені Нацбанк ізноў стаў прадаўцом валюты з рэзерваў — валютным інтэрвентам. Відаць, сітуацыя на валютным і дэпазітным рынку значна пагоршала ў параўнанні з вясной. На фоне санкцый ЕС пайшоў адток валюты на ўсіх асноўных напрамках.
1.3K views18:52
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 18:04:31
Беларускія чыноўнікі любяць гаварыць, што выратавалі эканоміку РБ, не дапусціўшы проціэпідэмічных локдаўнаў. А цяпер паглядзіце на ацэнкі аднаўлення ВУП на ўзровень 2019 г. у Казахстане і Расіі. Яны выйшлі на дакрызісныя адзнакі і ў 2021-2022 гг. будуць расці нашмат хутчэй, чым Беларусь (гл. папярэдні пост).
3.8K viewsedited  15:04
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 14:25:27
Еўразійскі банк развіцця абнавіў макраэканамічны прагноз на 2021-2022 гг. Беларусь мае найгоршыя перспектывы ў ЕАЭС: тут чакаюць самы нізкі рост ВУП і самую высокую інфляцыю.

РБ працягне адставаць і ад еўрапейскіх суседзяў. Паводле прагнозаў Еўракамісіі эканоміка Польшчы за 2021 г. павялічыцца на 4,8%, за 2022 г. — на 5,2%.
8.4K viewsedited  11:25
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 21:56:50
Інфляцыйныя адчуванні і чаканні чытачоў канала ў чэрвені абнавілі максімум за ўвесь перыяд замераў.

Апытанне ў канале адбылося 23-26 чэрвеня. Дакумент пра сектаральныя санкцыі ЕС быў апублікаваны 24 чэрвеня, пра чацвёрты пакет кропкавых санкцый аб’явілі 21 чэрвеня.

Медыянная ацэнка фактычнай інфляцыі на 12 месяцаў назад цяпер складае 19,4%, а прагнознай інфляцыі на 12 месяцаў наперад — 21,8%.

Высокія інфляцыйныя чаканні насельніцтва і прадпрыемстваў негатыўна ўплываюць на рэальны рост цэн у будучыні. Беларусь можа атрымаць стабільна высокую інфляцыю, якая слаба рэагуе на дзеянні Нацбанка і ўрада.

Таксама высокая інфляцыя актуалізуе паскарэнне тэмпаў дэвальвацыі беларускага рубля. Іначай экспарцёры паступова губляюць свае цэнавыя перавагі на знешніх рынках.
4.5K views18:56
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 15:40:26 В Беларуси госдолг с гарантиями составил 42% ВВП

Госорганы обновили информацию о состоянии госдолга. Общая сумма уже исчисляется десятками миллиардов.

https://banki24.by/news/4877-v-belarusi-gosdolg-s
5.4K views12:40
Адкрыць / каментаваць