Get Mystery Box with random crypto!

Інфляцыйныя адчуванні і чаканні чытачоў канала ў чэрвені абнав | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Інфляцыйныя адчуванні і чаканні чытачоў канала ў чэрвені абнавілі максімум за ўвесь перыяд замераў.

Апытанне ў канале адбылося 23-26 чэрвеня. Дакумент пра сектаральныя санкцыі ЕС быў апублікаваны 24 чэрвеня, пра чацвёрты пакет кропкавых санкцый аб’явілі 21 чэрвеня.

Медыянная ацэнка фактычнай інфляцыі на 12 месяцаў назад цяпер складае 19,4%, а прагнознай інфляцыі на 12 месяцаў наперад — 21,8%.

Высокія інфляцыйныя чаканні насельніцтва і прадпрыемстваў негатыўна ўплываюць на рэальны рост цэн у будучыні. Беларусь можа атрымаць стабільна высокую інфляцыю, якая слаба рэагуе на дзеянні Нацбанка і ўрада.

Таксама высокая інфляцыя актуалізуе паскарэнне тэмпаў дэвальвацыі беларускага рубля. Іначай экспарцёры паступова губляюць свае цэнавыя перавагі на знешніх рынках.