Get Mystery Box with random crypto!

Пара штрыхоў у партрэт беларускай дрэваапрацоўкі. 2021 г. стаў | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Пара штрыхоў у партрэт беларускай дрэваапрацоўкі. 2021 г. стаў суперудалым для галіны: санкцыі ЕС не закранулі экспарт, які расце вялізарнымі тэмпамі.

І што мы бачым на мадэрнізаваных дзяржаўных прадпрыемствах? А там усё па-ранейшаму, як у крызісны 2020 г.

Дзяржава вымушаная звальняць прадпрыемствы ад выплаты асноўнага доўгу і працэнтаў па мадэрнізацыйных крэдытах, якія ў 2015 г. набыў Мінфін. Толькі так дзяржаўныя кампаніі можна пакінуць у жывым стане. І гэта ў год з цудоўнай кан’юнктурай — шалёным ростам цэн на піламатэрыялы!