Get Mystery Box with random crypto!

Еўрапейскі саюз можа разгледзець пытанне аб прыпыненні выдачы | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Еўрапейскі саюз можа разгледзець пытанне аб прыпыненні выдачы візаў беларусам з-за павелічэння нелегальнай міграцыі з Беларусі. Пра гэта ў панядзелак паведаміла еўракамісар Ілва Ёхансан.

https://t.me/euroradio/20061


Цікавая рэч можа атрымацца: нават калі для Белавія раптоўна адкрыюць неба, то беларускіх грамадзянаў усё адно не пусцяць у ЕС. Адпаведна, гэта дадатовыя санкцыі на Белавія, бо тады большасць рэйсаў губляе ўсякі сэнс.

А для беларусаў гэта дадатковая нагода атрымаць нейкі іншы дакумент. Напрыклад, нядаўна ў РФ вельмі значна спрасцілі атрыманне грамадзянства жыхарам Беларусі і Украіны.