Get Mystery Box with random crypto!

cybulinka.

Лагатып тэлеграм-канала cblnq — cybulinka. C
Лагатып тэлеграм-канала cblnq — cybulinka.
Адрас канала: @cblnq
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 754
Апісанне з канала

Пішу цікавосткі пра рознае.
Ваш @sabaczka

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2021-11-10 17:37:17
Днямі ў часопісе Эўрапейскага кардыялягічнага таварыства выйшла дасьледваньне, аўтары якога паспрабавалі ацаніць сувязь між рэжымам сна і рызыкай хвароб сэрца. Там, канешне, нічога дзіўнага: чым раней класьціся спаць, тым лепей.

Калі падрабязьней, то з усяе выбаркі (больш за 88 тыс. чалавек) за ўвесь час назіраньня з праблемамі сэрцава-судзіннай сыстэмы сутыкнуліся 3172 чалавека. Большасьць зь іх (43%) мела звычку засынаць пасьля 12, крыху меней (38%) ідуць спаць з 23:00 да 23:59, 15% - гаддзінай раней, і толькі 4,2% тых, хто лажыцца спаць да 22.

Вынікі напрошваюцца, але самі аўтары спыняюць нас і кажуць, што пакуль нельга казаць пра нейкія карэляцыі.
66 views14:37
Адкрыць / каментаваць
2021-11-10 12:03:02
Навукоўцы знайшлі фталаты ў прадукцыі вялікіх сетак фастфуду.

Кантрольная закупка праводзілася ў рэстаранах McDonald’s, Burger King, Domino’s і інш. У выніку 80% узораў мелі мінімум адзін фталат, аднак іх канцэнтрацыя не перавышала норму, што не перашкодзіла FDA зацікавіцца новым дасьледваньнем.

Фталаты - арганічныя злучэньні, якія ўжываюцца ў якасьці плястыфікатараў пры вытворчасьці ўпакоўкі для харчовых прадуктаў. Шматлікія дасьледваньні паказалі, што гэтыя рэчывы разбураюць эндакрынную сыстэму, негатыўна ўплываюць на разьвіцьцё плода і рэпрадуктыўную сыстэму мужчын.
127 views09:03
Адкрыць / каментаваць
2021-11-09 16:54:06
Існуе меркаваньне, што калі дома два сабакі, то ім прасьцей справіцца з непакоем ад разлукі з гаспадаром. Спраўдзіць гэта вырашылі швайцарскія навукоўцы: яны ўсталявалі назіраньне за 80 гадаванцамі і, пакуль яны былі адны дома, адсочвалі асноўныя прыкметы непакою - гаўканьне і высокую актыўнасьць.

У выніку дадзеныя паказалі, што сабакі не заўсёды дапамагаюць адзін адному перажыць разлуку. У кватэрах з двума сабакамі ў сярэднім актыўнасьці і гаўканьня было больш, чым у кватэрах с адным гадаванцам.

Таксама аўтары заўважылі, што самцы ў цэлым часьцей праяўлялі прыкметы неспакою і заставаліся чакаць каля дзьвярэй.
119 views13:54
Адкрыць / каментаваць
2021-11-09 14:25:07
Столькі асацыянаваных з пандэміяй плястыкавых адкідаў зьявілася ў сьвеце на канец жніўня бягучага году. Каля 26 тыс. тон плястыка ўжо трапіла ў сусьветны акіян. Крыніца.
105 views11:25
Адкрыць / каментаваць
2021-11-08 18:00:48
Паўночнае паўшар'е Мэркурыя з адлегласьці 2420 км. Фота зрабіў адзін з апаратаў місіі BepiColombo, асноўная мэта якой - вывучэньне найбліжэйшай да Сонца плянэты.
71 views15:00
Адкрыць / каментаваць
2021-11-08 17:30:59
Мазгавы імплант з высокай дакладнасьцю пераклаў думкі паралізаванага чалавека ў тэкст.
Для гэтага пацыенту трэба было ўявіць быццам бы ён піша на самой справе, а алгарытмы штучнага інтэлекту ўжо інтэрпрэтавалі сыгналы мазгавой актыўнасьці. Відэа тут.
74 views14:30
Адкрыць / каментаваць
2021-11-08 16:48:06 З 2025 года ўсе новыя будынкі ў Амстэрдаме будуць на 20% складацца з драўніны ці іншых біяматэрыялаў. Аўтары такой ініцыятывы мяркуюць, што гэты крок прывядзе да памяншэньня выкідаў дыяксыду вуглявода, бо драўніна схільная ўлоўліваць яго з паветра і назапашваць ў сабе.

Падобны закон ўжо ёсьць ў Нью-Ёрку, дзе драўніну дазволілі выкарыстоўваць для будаўніцтва дамоў, вышынёй да 26 м., а з наступнага года грамадзкія будынкі ў Францыі мусяць быць на 50% драўлянымі.
75 views13:48
Адкрыць / каментаваць
2021-11-08 14:19:42
У антыпэрсьпірантах вядомых брэндаў знайшлі канцэраген.

Дасьледнікі кампаніі Valisure праверылі 108 партый антыпэрсьпірантаў-спрэяў ад 30 брэндаў (Old Spice, Axe, Dove, Secret і інш.) і выявілі там бэнзол - прамысловае рэчыва з канцэрагеннымі ўласьцівасьцямі.

У прэс-рэлізе гаворыцца, што 54% узораў утрымлівалі бэнзол, а ў некаторых партыях канцэнтрацыя гэтага рэчыва ў 9 разоў перавышала норму. Лепш за ўсіх сябе паказалі партыі спрэю пад брэндамі Axe і Dove.

Таксама адмыслоўцы адзначаюць, што больш за ўсё бэнзолу будуць мець сродкі, у складзе якіх ёсьць бутан (бутан і сьпірт патрэбныя для стварэньня неабходнага ціска ў балёне).

Аднак што з бэнзолам не так? Праблема ў тым, што гэтае арганічнае злучэньне прымушае клеткі арганізма функцыянаваць няправільна і ў чалавека можа разьвіцца малакроўе. Пад негатыўны ўплыў можа трапіць таксама імунная сыстэма.
100 views11:19
Адкрыць / каментаваць