У антыпэрсьпірантах вядомых брэндаў знайшлі канцэраген.
Дасьледнікі кампаніі
Valisure праверылі 108 партый антыпэрсьпірантаў-спрэяў ад 30 брэндаў
(Old Spice, Axe, Dove, Secret і інш.) і выявілі там бэнзол - прамысловае рэчыва з канцэрагеннымі ўласьцівасьцямі.
У прэс-рэлізе гаворыцца, што 54% узораў утрымлівалі бэнзол, а ў некаторых партыях канцэнтрацыя гэтага рэчыва ў 9 разоў перавышала норму. Лепш за ўсіх сябе паказалі партыі спрэю пад брэндамі
Axe і
Dove.
Таксама адмыслоўцы адзначаюць, што больш за ўсё бэнзолу будуць мець сродкі, у складзе якіх ёсьць бутан
(бутан і сьпірт патрэбныя для стварэньня неабходнага ціска ў балёне).
Аднак што з бэнзолам не так? Праблема ў тым, што гэтае арганічнае злучэньне прымушае клеткі арганізма функцыянаваць няправільна і ў чалавека можа разьвіцца малакроўе. Пад негатыўны ўплыў можа трапіць таксама імунная сыстэма.