Get Mystery Box with random crypto!

cybulinka.

Лагатып тэлеграм-канала cblnq — cybulinka. C
Лагатып тэлеграм-канала cblnq — cybulinka.
Адрас канала: @cblnq
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 754
Апісанне з канала

Пішу цікавосткі пра рознае.
Ваш @sabaczka

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 4

2021-11-17 17:20:06
Вытворчасьць першаснага плястыку дасягнула максымуму.

Адмыслоўцы лічаць, што пасьля 2025 году яна пайдзе на спад праз актыўны ўдзел буйных кампаній у “зялёных” ініцыятывах. У справаздачы гаворыцца, што некаторыя брэнды ўжо скарацілі выкарыстаньне першаснага плястыку на 1,2% з 2019 г. А праз 4 гады чакаеца скарачэньне на 20%. Калі прагноз спраўдзіцца, то гэта дазволіць пазьбегнуць вытворчасьці 8 млн тон плястыку ў год і захаваць 40 млн бараляў нафты.
47 viewsedited  14:20
Адкрыць / каментаваць
2021-11-16 20:32:03 Таму навукоўцы з інстытутаў Нямеччыны вырашылі ў гэтым разабрацца. Падчас анлайн-досьледу ахвочым паказвалі сказы, толькі не цалкам, а па словах. Некаторыя словы былі замененыя адпаведным смайлікам. Калі чалавек зразумеў сказ (гэта потым правяралі дадатковымі пытаньнямі), то ён мог прагарнуць далей.

Апынулася, што большасьць людзей здолелі зразумець сказы з эмодзі, толькі ім на гэта спратрэбілася на 350 мс болей часу, чым на чытаньне стандартнага тэксту. Цікава, што гэтая розьніца павялічвалася да 900 мс, калі слова замянялі не наўпроставым адпаведным смайлікам, а падобным па сутнасьці, напрыклад, клавіятура - эмодзі .

Па меркаваньнях аўтараў, з гэтага можна зрабіць выснову, што смайлікі інтэрпрэтуюцца ў залежнасьці ад кантэкста. То бок, калі мы бачым прамую сувязь, то мазгі ўспрымаюць эмодзі як слова, а калі не - як малюнак.
46 views17:32
Адкрыць / каментаваць
2021-11-16 20:32:00
Сёньня складана сабе ўявіць чат без смайлікаў. Кагосьці яны бянтэжаць, а хтосьці без іх жыць не можа. Аднак адмаўляць іх уплыў на культуру бессэнсоўна.

Вядома, што смайлікі могуць адпавядаць не толькі кантрэтным эмоцыям, але і рэчам. І трэба сказаць, што дагэтуль навукоўцы не надта вывучалі ўспрыманьне смайлікаў нашымі мазгамі: лічылася, што кожны смайлік мазгі “разглядаюць” як малюнак, а не як слова.
47 views17:32
Адкрыць / каментаваць
2021-11-16 18:13:46 Лекары паведамілі пра другі выпадак натуральнага пазбаўленьня ад ВІЧ.

Сярод людзей з ВІЧ, ёсьць тыя, хто не прымае антырэтравірусныя прэпараты, а вірусная нагрузка ў іх не перавышае 50 часьцінак на мл. Такіх людзей 0,1-2% ад усіх інфікаваных. Вядома, дасьледнікі пільна вывучаюць механізмы, якія дазваляюць стрымліваць вірус у такіх выпадках.

Першым пацыентам, якому ўдалося пазбавіцца ад ВІЧ быў Цімаці Рэй Браўн. Ён не прымаў антырэтравірусную тэрапію, аднак яму рабілі перасадку ствалавых клетак.

У 2020-м годзе былі паведамленьні пра 67-гадовую пацыентку, з арганізма якой зьнік вірус без адмысловых прэпаратаў. Што праўда, пра яе дагэтуль мала інфармацыі.

Зараз навукоўцы паведамілі пра другі верагодны выпадак. 30-гадовая жанчына з Аргентыны пра дыягназ даведалася ў 2013-м годзе. За гэты час, як паведамляецца, яна прымала тэрапію толькі падчас цяжарнасьці цягам 6 месяцаў.

Па меркаваньні лекараў, арганізм пацыенткі здолеў сам справіцца з вірусам і цяпер ў 1 млрд клетак крыві не сустракаецца аніводнай прыкметы ВІЧ.

Цяпер лекары высьвятляюць падрабязнасьці таго, як так апынулася.
46 views15:13
Адкрыць / каментаваць
2021-11-15 14:49:34 Ці можна выкарыстоўваць лекі, калі іх тэрмін прыдатнасьці скончыўся?

Часта пры неабходнасьці выпіць таблетку, напрыклад, ад галаўнога болю, можна заўважыць, што тэрмін прыдатнасьці сродка ў аптэчцы ўжо скончыўся. І хоць ў інструкцыі напісана «не выкарыстоўваць пасьля тэрміну прыдатнасьці», спакуса ўсё ж ёсьць. Але наколькі гэта бясьпечна?

Справа ў тым, што дата, якую мы бачым на ўпакоўцы з лекам, зьяўляецца вынікам шматлікіх тэстаў, якія ладзяцца яшчэ на стадыі атрыманьня ліцэнзій і дазволаў на продаж. Дасьледнікі захоўваюць лекі пры пакаёвай тэмпературы і ў лядоўні, а праз пэўны час правяраюць, ці захавалася дзеячае рэчыва. Вядома, кампаніі не могуць сачыць за лекамі вечна — звычайна назіраньні ідуць ад 6 да 24 месяцаў, а калі лекі працягваюць працаваць на момант завяршэньня тэстаў, навукоўцы проста абвяшчаюць, што тэрмін прыдатнасьці скончыўся. Такім чынам, тэрмін прыдатнасьці — гэта апошняя кропка, па якой у кампаніі ёсьць дадзеныя.

Аднак некаторыя дасьледваньні паказваюць, што кожны год на сьметнішча адпраўляецца неверагодная колькасьць прэпаратаў, якія яшчэ не страцілі сваю актыўнасьць. І гэта праблема наўрад ці вырашыцца ў бліжэйшы час.

На бясьпечнасьць і патэнцыйныя здольнасьці лечыва ўплывае шмат фактараў, якія скаладана адсачыць, таму фармаколягі раяць ўсё ж не выкарыстоўваць лекі пасьля сканчэньня тэрміну прыдатнасьці.

У выпадках, калі акрамя пратэрмінаванага прэпарату нічога болей няма, варта памятаць, што для некаторых лекаў, пасьля сканчэньня тэрміну прыдатнасьці, адзінай рызыкай можа быць тое, што яны не спрацуюць. Таму тэарэтычна ад галаўнога болю можна выпіць пратэрмінаваны прэпарат. Зусім іншы выпадак, калі гаворка ідзе пра пагрозу жыцьцю — тут без варыянтаў: пратэрмінаваныя лекі небясьпечныя.

Адкрытыя сыропы, суспэнзіі і іншыя выдкасьці катэгарычна нельга ўжываць пратэрмінаванымі.
68 views11:49
Адкрыць / каментаваць
2021-11-12 18:05:16
МРТ для гарбуза.
Насамрэч навукоўцам проста было неабходна праверыць наладкі новага апарата МРТ. Ён каштуе $75 млн. і распрацоўваўся менавіта для дасьледваньня мазгоў.
174 views15:05
Адкрыць / каментаваць
2021-11-12 17:41:25
Трэці раз у гісторыі людзі заўважылі пінгвіна ў Новай Зэляндыі. Апошні раз такое было ў 90-х. Птушка пераадолела 3000 км і апынулася на выспе Паўднёвай. Мясцовыя жыхары паказалі Пінгу спэцыялісту па рэабілітацыі пінгвінаў, які заўважыў, што птушка галодная і абязводжаная.

На думку адмыслоўцаў, такія паводзіны жывёлы могуць быць зьвязаныя са зьменамі клімату, ці малады пінгвін мог проста трапіць не ў тую плынь.

Пінгу накармілі і перанесьлі ў бясьпечнае месца набірацца сіл.
88 viewsedited  14:41
Адкрыць / каментаваць
2021-11-11 17:00:11
Вінаград станоўча ўплывае на ўзровень халестэрыну і мікрабіём кішачніка.
Да такіх высноў прыйшлі аўтары апублікаванага ў часопісе Nutrients артыкула.
Удзельнікі дасьледваньня цягам 4 тыдняў штодзённа ўжывалі 46 гр. вінаграднага парашку (экв. 1,5 шклянкі сьвежага вінаграду) і прытрымліваліся адмысловай дыеты з нізкім утрыманьнем клятчаткі. Пасьля гэтага навукоўцы вывучылі мікробную разнастайнасьць кішачнікаў удзельнікаў і заўважылі, што колькасьць карысных мікраарганізмаў значна павялічылася. Знайшлі там і аккермансію (Akkermansia muciniphila), вядомую станоўчым уплавам на абмен рэчываў і сьлізьніцу кішачніка.
Яшчэ аналіз крыві ўдзельнікаў паказаў падзеньне на 6,1% узроўня агульнага халестэрыну.
112 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2021-11-11 12:50:22 Амэрыканская кампанія Flyability з дапамогай дрона абсьледвала памяшканьні ЧАЭС, якія былі закрытыя з моманту аварыі ў 1986 годзе.

Сам дрон Elios 2 распрацоўваўся менавіта для такіх задач: ён мае ўзмоцнены вонкавы каркас, што дазваляе не баяцца сутыкненьняў з перашкодамі. Цікава, што першапачаткова дрон хацелі тэставаць у іншым бкдынку, але ахова ЧАЭС папрасіла абсьледваць пяты корпус.
60 views09:50
Адкрыць / каментаваць
2021-11-11 12:40:19
З 25 кастрычніка тэлескоп Hubble праз чарговы збой працаваў у бясьпечным рэжыме. Прычынай сталі шматлікія памылкі сынхронізацыі навуковых прыбораў. Цяпер стала вядома, што навуковыя назіраньні часткова аднавіліся. Пакуль працуе толькі сыстэма ACS (пашыраная камэра для назіраньняў), аднак інжынэры шукаюць спосабы аднавіць працу і астатніх сыстэм.
56 views09:40
Адкрыць / каментаваць