Get Mystery Box with random crypto!

Лекары паведамілі пра другі выпадак натуральнага пазбаўленьня | cybulinka.

Лекары паведамілі пра другі выпадак натуральнага пазбаўленьня ад ВІЧ.

Сярод людзей з ВІЧ, ёсьць тыя, хто не прымае антырэтравірусныя прэпараты, а вірусная нагрузка ў іх не перавышае 50 часьцінак на мл. Такіх людзей 0,1-2% ад усіх інфікаваных. Вядома, дасьледнікі пільна вывучаюць механізмы, якія дазваляюць стрымліваць вірус у такіх выпадках.

Першым пацыентам, якому ўдалося пазбавіцца ад ВІЧ быў Цімаці Рэй Браўн. Ён не прымаў антырэтравірусную тэрапію, аднак яму рабілі перасадку ствалавых клетак.

У 2020-м годзе былі паведамленьні пра 67-гадовую пацыентку, з арганізма якой зьнік вірус без адмысловых прэпаратаў. Што праўда, пра яе дагэтуль мала інфармацыі.

Зараз навукоўцы паведамілі пра другі верагодны выпадак. 30-гадовая жанчына з Аргентыны пра дыягназ даведалася ў 2013-м годзе. За гэты час, як паведамляецца, яна прымала тэрапію толькі падчас цяжарнасьці цягам 6 месяцаў.

Па меркаваньні лекараў, арганізм пацыенткі здолеў сам справіцца з вірусам і цяпер ў 1 млрд клетак крыві не сустракаецца аніводнай прыкметы ВІЧ.

Цяпер лекары высьвятляюць падрабязнасьці таго, як так апынулася.