Get Mystery Box with random crypto!

Ці можна выкарыстоўваць лекі, калі іх тэрмін прыдатнасьці скон | cybulinka.

Ці можна выкарыстоўваць лекі, калі іх тэрмін прыдатнасьці скончыўся?

Часта пры неабходнасьці выпіць таблетку, напрыклад, ад галаўнога болю, можна заўважыць, што тэрмін прыдатнасьці сродка ў аптэчцы ўжо скончыўся. І хоць ў інструкцыі напісана «не выкарыстоўваць пасьля тэрміну прыдатнасьці», спакуса ўсё ж ёсьць. Але наколькі гэта бясьпечна?

Справа ў тым, што дата, якую мы бачым на ўпакоўцы з лекам, зьяўляецца вынікам шматлікіх тэстаў, якія ладзяцца яшчэ на стадыі атрыманьня ліцэнзій і дазволаў на продаж. Дасьледнікі захоўваюць лекі пры пакаёвай тэмпературы і ў лядоўні, а праз пэўны час правяраюць, ці захавалася дзеячае рэчыва. Вядома, кампаніі не могуць сачыць за лекамі вечна — звычайна назіраньні ідуць ад 6 да 24 месяцаў, а калі лекі працягваюць працаваць на момант завяршэньня тэстаў, навукоўцы проста абвяшчаюць, што тэрмін прыдатнасьці скончыўся. Такім чынам, тэрмін прыдатнасьці — гэта апошняя кропка, па якой у кампаніі ёсьць дадзеныя.

Аднак некаторыя дасьледваньні паказваюць, што кожны год на сьметнішча адпраўляецца неверагодная колькасьць прэпаратаў, якія яшчэ не страцілі сваю актыўнасьць. І гэта праблема наўрад ці вырашыцца ў бліжэйшы час.

На бясьпечнасьць і патэнцыйныя здольнасьці лечыва ўплывае шмат фактараў, якія скаладана адсачыць, таму фармаколягі раяць ўсё ж не выкарыстоўваць лекі пасьля сканчэньня тэрміну прыдатнасьці.

У выпадках, калі акрамя пратэрмінаванага прэпарату нічога болей няма, варта памятаць, што для некаторых лекаў, пасьля сканчэньня тэрміну прыдатнасьці, адзінай рызыкай можа быць тое, што яны не спрацуюць. Таму тэарэтычна ад галаўнога болю можна выпіць пратэрмінаваны прэпарат. Зусім іншы выпадак, калі гаворка ідзе пра пагрозу жыцьцю — тут без варыянтаў: пратэрмінаваныя лекі небясьпечныя.

Адкрытыя сыропы, суспэнзіі і іншыя выдкасьці катэгарычна нельга ўжываць пратэрмінаванымі.