Get Mystery Box with random crypto!

cybulinka.

Лагатып тэлеграм-канала cblnq — cybulinka. C
Лагатып тэлеграм-канала cblnq — cybulinka.
Адрас канала: @cblnq
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 754
Апісанне з канала

Пішу цікавосткі пра рознае.
Ваш @sabaczka

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2021-12-15 17:08:38
Пакуль зонд Паркер пасьпяхова трапіў у карону Сонца і даслаў здымкі адтуль, запуск тэлескопа Джэймс Ўэб зноў перанесьлі на некалькі дзён праз праблемы з сувязьзю паміж самім тэлескопам і ракетай. Дарэчы, 11 сьнежня яго ўжо пасьпелі заправіць палівам.
Новая дата запуску 24.12.21
25 views14:08
Адкрыць / каментаваць
2021-12-14 19:10:31 Навукоўцы даведаліся, што чакае супэргерояў у старасьці.

Дасьледнікі дагэтуль спрабуюць разабрацца з прычынамі старэньня арганізму, аднак ужо зараз можна сказаць, што адным з асноўных фактараў такога працэсу зьяўляецца генэтыка. І калі з генэтыкай, прынамсі пакуль, нічога немагчыма зрабіць, то з іншымі фактарамі, што ўплываюць на хуткасьць старэньня, можна падужацца: весьці здаровы лад жыцьця, адмовіцца ад шкодных звычак, падтрымліваць сацыяльныя сувязі, вучыцца нечаму і інш. Аднак гэта актуальна для звычайных людзей, а што з супэргероямі? Ну, вядома, калі б яны рэальна існавалі?

Вырашэньнем гэтага пытаньня заняліся аўстралійскія навукоўцы: яны паспрабавалі на базе супэргеройскіх фільмаў кінасусьвету Marvel паказаць, наколькі важна своечасова карэктаваць свае звычкі. Дасьледнікі паглядзелі 24 фільма, якія былі ў пракаце з 2008 па 2021 год, і прыйшлі да высновы, што ў супэргерояў праблемы звычайных людзей. Выключэньне толькі Тор, які пражыў у кінасусьвеце некалікі тысячагодзьдзяў – якая тут старасьць?

Агулам дасьледнікі адзначылі, што кінагероі рэгулярна займаюцца фізічнай актыўнасьцю і маюць высокую ступень сацыяльнай згуртаванасьці, а такія паказьнікі звязаныя з паніжанай рызыкай дэмэнцыі. У дадатак да ўсяго, кінагероі маюць вялікі аптымізм – пазытыўнае мысьленьне – што таксама станоўча ўплывае на стан здароўя.

Што тычыцца негатыўных эфэктаў, то з фільмаў вынікае, што супэргероі шматразова траплялі пад уплыў магутных гукаў, забруджваньня паветра, а таксама мелі траўмы галавы. Усё гэта выліваецца ў згаданую вышэй дэмэнцыю. Пасьля навукоўцы яшчэ зьвярнулі ўвагу на іншыя паказьнікі, такія як дыета, індэкс масы цела, узровень інтэлекту і г.д. Зараз пра канкрэтных герояў.

Галк (Hulk), па меркаваньні аўтараў, мае высокі індэкс мас цела, праблемы з гневам – яго вельмі шмат – і траўматычныя паводзіны. Мінімум хранічныя захворваньні сэрца і судзінаў.

Чорная ўдава (Наташа Романофф) можа пахваліцца незвычайным інтэлектам, высокай фізічнай актыўнасьцю і гнуткасьцю, да ўся го яшчэ і вегетарыянка! Вось толькі псыхалягічныя траўмы з дзяцінства могуць павысіць рызыку разьвіцьця псыхічных і псыхасаматычных хвароб.

Гнуткі, дужы і спрытны Чалавек-павук (Spider-man) можа не перажываць за пераломы ад падзеньняў ў старасьці, але ж начная барацьба са злачынцамі не дае яму права на здаровы сон (8-10 гадзін). Гэта можа прывесьці да псыхічных хвароб і атлусьценьня.

З такім разборам застаецца толькі пачаць сачыць за сваім псыхічным і фізычным здароўем.
31 views16:10
Адкрыць / каментаваць
2021-12-13 14:37:33 Паўтаральнасьць анкалягічных дасьледваньняў пад пагрозай.

Любое навуковае дасьледваньне мусіць адпавядаць пэўным стандартам, сярод якіх ёсьць аднаўляльнасьць. То бок, калі дзьве групы навукоўцаў паўтораць адно і тое ж дасьледваньне, то яны мусяць атрымаць прыблізна адныя вынікі. У 2014-2015 годзе выявілася, што больш за палову работ па псыхалёгіі не праходзяць такі тэст. Такую сытуацыю назвалі крызісам паўтаральнасьці і яна моцна пахіснула давер да псыхалёгіі. Пасьля такога ўсе навуковыя дасьледваньні апынуліся пад пільным позіркам: калі дасьледваньне не праходзіць тэст на паўтаральнасьць, то гэта ставіць пад сумнеў ягоныя вынікі. Так выявілася, што крызіс закрануў яшчэ і анкалёгію.

"Пад мікраскоп" трапілі 193 досьледа, апісаных ў 53 работах прысьвечаных раку з 2010 па 2012 гг. У выніку ні адзін зь іх немагчыма было паўтарыць з выкарыстаньнем толькі інфармацыі, апублікаванай у рабоце. Аднак навукоўцам усё ж удалося паўтарыць 50 досьледаў, толькі для гэтага ім прыйшлося зьвярнуцца па дапамогу да аўтараў арыгінальных артыкулаў. Больш за тое, крыху меней за палову з паўтораных экспэрымэнтаў далі такія самыя вынікі, як і ў арыгінальным артыкуле. Такая нявызначанасьць можа сьведчыць пра тое, што некаторыя прэпараты ад рака зараз дарэмна тэстуюцца на пацыентах і не дадуць аніякага эфэкту.

Варта адзначыць, што не ўсё так змрочна. Ведаючы пра крызіс паўтаральнасьці, навукоўцы робяць больш, чым калі-небудзь для вырашэньня гэтай праблемы. Да таго ж, адрозныя вынікі пры паўторнай праверцы не абавязкова азначаюць памылковасьць першапачатковага дасьледваньня.
33 views11:37
Адкрыць / каментаваць
2021-12-07 16:30:12
Знайшлося новае рэчыва, здольнае забіваць старыя клеткі арганізма - процыянідын C1. Яго можна знайсьці ў вінаградных костачках і яблачнай скуры. Для здаровых клетак ён абсалютна бясшкодны і ў досьледах на мышах працягнуў жыцьцё нават пажылым грызунам.
Аднак аўтары работы прызнаюць, што ім яшчэ трэба будзе высьветліць механізм дзеяньня названага рэчыва і вызначыць эфэкт адносна людзей.
80 viewsedited  13:30
Адкрыць / каментаваць
2021-12-06 16:00:41
У аўстралійскім штаце Тасманія плануюць пабудуваць «чорную скрыню Зямлі» для фіксацыі ўсіх крокаў чалавецтва, якія набліжаюць яго да экалягічнай катастрофы.

Унутры сталёвага корпуса разьмесьцяць вялікія накапляльнікі дадзеных: на іх будзе запісвацца інфармацыя пра тэмпературу, узровень вуглякіслага газу ў паветры, выкарыстаньне энэргіі і колькасьць насельніцтва плянэты.

Аўтары праекта распланавалі ўсё так, каб гэтая скрыня здолела "перажыць" чалавецтва і людзі будучыні маглі выкарыстаць назьбіраныя дадзеныя для прадухіленьня кліматычных катастроф. Таксама існаваньне такой скрыні, якая запісвае ўсё, можа станоўча паўплаваць на сытуацыю з кліматам, бо людзі вядуць сябе іначай, калі ведаюць, што іх запісваюць ці здымаюць на відэа.
32 views13:00
Адкрыць / каментаваць
2021-12-05 16:44:54
Біёлягі прыйшлі да высновы, што бегемоты ствараюць у вадаёмах добрыя ўмовы для анаэробных мікраарганізмаў са свойго кішачніка. Трапіўшы ў ваду з выпаражнямі, сымбіятычныя мікраарганізмы не проста выжываюць, але і ўтвараюць устойлівыя супольнасьці, якія, у сваю чаргу, уплываюць на хімічны склад вады. Такую сытуацыю навукоўцы назвалі "метакішачнікам", і калі яна спраўдзіцца ў далейшых дасьледваньнях, то можна будзе сказаць, што прадстаўнікі мегафаўны граюць больш значную ролю ў прэснаводных экасыстэмах, чым лічыцца зараз.
57 views13:44
Адкрыць / каментаваць
2021-12-03 17:00:07 Спэцыялісты разабраліся ў прычынах трамбозу пасьля некаторых вакцын ад covid-19.

З пачаткам массавай вакцынацыі ад каронавіруснай інфэкцыі зьявіліся і выпадкі трамбозу ў некаторых людзей пасьля прышчэпкі. У выніку Эўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў прызнала трамбоз рэдкім пабочным эфэктам вакцын AstraZeneca і Johnson&Johnson. Пазьней трамбозы зафіксавалі ў двух аргентынскіх пацыентаў пасьля вакцынацыі расейскім прэпаратам Спутник V, аднак механізм заставаўся невядомым.

Зараз медыкі высьветлілі, што адэнавірусы - чалавека і шымпанзэ - якія выкарыстоўваюцца ў якасьці вэктара, могуць зьвязвацца з трамбацытарным цытакінам PF4. У выніку імунная сыстэма блытае PF4 з чужародным адэнавірусам і сынтэзуе антыцелы (імунаглабуліны), спецыфічныя да яго. Па меркаваньні адмыслоўцаў, менавіта такія імунаглабуліны і выклікаюць трамбоз. Аднак варта адзначыць, што верагоднасьць такога пабочнага эфэкта невялікая: 1 выпадак на 10000 прышчэпленых.
26 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2021-11-30 17:37:42
Амэрыканскія навукоўцы сабралі з ствалавых клетак жабы структуры, якія могуць амаль бясконца капіраваць сябе.
«Жывыя робаты», зьнешне падобныя на персанажа відэагульні Pac-Man, могуць сабіраць адзіночныя ствалавыя клеткі ў клястар такой жа формы, які праз пяць дзён ужо сам зможа сабіраць свае копіі.

Раней такі спосаб самакапіраваньня ў клеткавых сыстэмах навукоўцы не назіралі.

Апісаны механізм не патрабуе аніякіх генных мадыфікацый - гэта звычайная кінематычная зьява, якая адбываецца праз наяўнасьць клеткак мігальнага эпітэлю на паверхні пакманаў.
20 viewsedited  14:37
Адкрыць / каментаваць
2021-11-29 16:56:44
Польскім навукоўцам удалося ўпершыню зьняць на відэа паляваньне белага мядзьведзя на паўночнага аленя. Звычайны рацыён белых мядзьведзяў (Ursus maritimus) складаецца з марскіх сысуноў – цюлені, маржы і інш. - а калі ежы мала, яны не гадзяцца любой дасяжнай жыўнасьці.
Менавіта таму паўночныя алені (Rangifer tarandus) адносна спакойна ўжываюцца побач з такімі драпежнікамі. Аднак польскія палярнікі заўважылі, што апошнім часам белыя мядзьведзі рэгулярна палююць на аленяў, і такія паводзіны могуць быць звязаныя са зьменамі ў навакольным асяродзьдзі.
20 views13:56
Адкрыць / каментаваць
2021-11-28 16:13:12
Зонд Parker скончыў дзясятае зьбліжэньне з Сонцам. Гэтым разам ён апынуўся за 8.5 млн км ад фотасфэры, а хуткасьць была каля 163 км/с. Усяго падобных манеўраў заплянавана 24.

Parker вядзе вывучэньне Сонца з 2018 г., і ўжо паказаў структуру сонечнага ветра, а таксама вызначыў механізмы паскарэньня часьціц каля Сонца.
59 views13:13
Адкрыць / каментаваць