Get Mystery Box with random crypto!

Біёлягі прыйшлі да высновы, што бегемоты ствараюць у вадаёмах | cybulinka.

Біёлягі прыйшлі да высновы, што бегемоты ствараюць у вадаёмах добрыя ўмовы для анаэробных мікраарганізмаў са свойго кішачніка. Трапіўшы ў ваду з выпаражнямі, сымбіятычныя мікраарганізмы не проста выжываюць, але і ўтвараюць устойлівыя супольнасьці, якія, у сваю чаргу, уплываюць на хімічны склад вады. Такую сытуацыю навукоўцы назвалі "метакішачнікам", і калі яна спраўдзіцца ў далейшых дасьледваньнях, то можна будзе сказаць, што прадстаўнікі мегафаўны граюць больш значную ролю ў прэснаводных экасыстэмах, чым лічыцца зараз.